Вы тут

Ладна святкавалі, толькі петарды няўдала кідалі


У забаўляльных мерапрыемствах, прысвечаных сустрэчы Новага 2015 года, у сталіцы ўзялі ўдзел звыш 47 тысяч гараджан і гасцей Мінска.

Асноўныя агульнагарадскія гулянні былі арганізаваны каля Палаца спорту (дзе адбылася святочная навагодняя праграма «Новы год — 2015!»), каля «Чыжоўка-Арэны» (тут прайшло мерапрыемства «З Новым годам!») і каля абеліска «Мінск — горад-герой» (дзе адбыўся святочны навагодні феерверк). Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, надзвычайных здарэнняў дапушчана не было, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС задачы па забеспячэнні грамадскага парадку выканалі.

Чаго, на жаль, не скажаш пра здарэнні з піратэхнікай. Па звестках Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з 28 снежня па 5 студзеня ў краіне з-за выкарыстання піратэхнічных вырабаў у бальніцы з траўмамі паступіла 20 чалавек, з іх 9 — няпоўнагадовыя. Больш чым дзе пацярпелых было ў Мінску — 11, пік траўмаў прыпаў на навагоднюю ноч. Так, яшчэ да бою курантаў на вуліцы Цікоцкага ад стрэлу хлапушкі пацярпеў хлопчык 2010 года нараджэння. Ён атрымаў тэрмічны апёк галавы полымем. Ірваная рана і тэрмічны апёк пальца — гэтым скончыўся выбух петарды для чатырохгадовага хлопчыка на праспекце Ракасоўскага амаль адразу пасля надыходу новага года. На вуліцы Ровенскай па той жа прычыне пацярпеў 57-гадовы мінчанін, які, дарэчы, быў нападпітку. 19-гадовага маладога чалавека пасля выбуху петарды на вуліцы Каганца шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені, а 26-гадовага з вуліцы Каменагорскай — з кантузіяй левага вока. Ужо бліжэй да абеду ад выбуху петарды на вуліцы Грушаўскай атрымаў траўму 22-гадовы хлопец. Юнака 1999 года нараджэння шпіталізавалі ўдзень з вуліцы Усходняй, дзе ён атрымаў адкрытую траўму галавы зноў жа ад выбуху піратэхнічнага вырабу.

Як мяркуецца, 30 снежня ў сталіцы на вуліцы Прытыцкага менавіта запушчаная побач петарда стала прычынай пажару аўтамабіля.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.