Вы тут

«Флікер» — не гарантыя бяспекі, калі ён «схаваны» на вопратцы


За першыя 4 дні 2015 года на дарогах краіны зафіксавана 692 дарожна-транспартныя здарэнні. Затрымана 417 кіроўцаў, што знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап'янення. Пра гэта паведаміла прэс-служба УДАІ МУС Беларусі.

Усяго ж за адзначаны тэрмін супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі было зафіксавана 17 тысяч выпадкаў парушэння правілаў дарожнага руху. 2178 кіроўцаў перавышалі дазволеную хуткасць, 1287 — не карысталіся рэменем бяспекі. Да адказнасці былі прыцягнутыя і 3230 пешаходаў, 1747 з іх — за адсутнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны перыяд сутак. Загінулі 5 пешаходаў, 1 кіроўца і 1 пасажыр.

Па словах старшага інспектара па асобых даручэннях УДАІ МУС Ганны БАНАДЫК, найбольш тыповыя трагедыі ў гэты час звязаны з парушэннямі ПДР і няўважлівасцю з боку пешаходаў. Так, вельмі часта паблізу ад населеных пунктаў з-за размытых або заснежаных абочын пешаходы крочаць па праезнай частцы. Пры гэтым не звяртаюць увагі на накірунак свайго руху адносна руху аўтамабіляў. Святлоадбівальныя элементы таксама не з'яўляюцца гарантыяй бяспекі пешахода: вельмі часта іх проста не бачна за постаццю самога чалавека.

Так, 1 студзеня у Аршанскім раёне паблізу ад аграгарадка Бабінічы ў 21:25 адбыўся наезд на 34-гадовага пешахода, што рухаўся па краі праезнай часткі і быў абазначаны «флікерам». Кіроўца збег з месца здарэння, але 3 студзеня дзякуючы аператыўна-пошукавым мерапрыемствам быў устаноўлены і затрыманы. Пацярпелы загінуў.

Ужо 2 студзеня амаль аналагічны выпадак адбыўся ў Калінкавічах: у 23:05 кіроўца наехаў на 29-гадовага мясцовага жыхара, які таксама рухаўся па краі праезнай часткі. Уведзены план «Перахват» дапамог затрымаць парушальніка. Пешаход загінуў.

Для ўласнай бяспекі пешаходам трэба рухацца толькі насустрач руху аўтамабіляў, а святлоадбівальны элемент павінен быць добра заўважны кіроўцам.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.