Вы тут

Старт спартыўнага сезона


Калядны турнір аматараў хакея пацвярджае высокую ролю спорту ва ўмацаванні дружбы паміж народамі

Аб гэтым гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі адкрыцця XІ Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

6-47

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што зусім нядаўна Беларусь прымала чэмпіянат свету па хакеі, які прыцягнуў увагу вялікай колькасці балельшчыкаў. «Менавіта ў Мінску быў устаноўлены новы рэкорд наведвальнасці матчаў чэмпіянату свету, а само першынство прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея назваў лепшым у гісторыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«І сёння ўжо неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод каманд-амаратаў па хакеі, якім стаў мінскі Калядны турнір, мы працягваем своеасаблівую эстафету міжнародных спаборніцтваў і даём старт чарговаму спартыўнаму сезону», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў складзе каманды Прэзідэнта Беларусі прымаў удзел у матчы супраць каманды Славакіі.

Хакеісты з Аравійскага паўвострава дэманструюць стойкасць

Штогадовы Калядны турнір сярод аматарскіх хакейных зборных стартаваў у Мінску

6-45

Першыя гульні прайшлі ў Палацы спорту, дзе да пачатку матчаў адбылася цырымонія адкрыцця з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, кіраўнік дзяржавы выйшаў на лёд у стартавым матчы супраць зборнай Славакіі. Каманда Прэзідэнта, якую горача падтрымлівалі запоўненыя трыбуны, атрымала пераканаўчую перамогу — 5:1. Дзякуючы гэтаму выніку пасля першага гульнявога дня зборная Беларусі ўзначаліла турнірную табліцу ў групе А.

У гэтай жа групе выступаюць каманда Швейцарыі і дэбютанты турніру — прадстаўнікі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. У вочным матчы гэтыя зборныя пераможцу не выявілі: на здзіўленне многім аматарам хакеісты з экзатычнай для гэтага віду спорту краіны праявілі стойкасць і атакуючы патэнцыял, стрымаўшы націск «крыжаносцаў», за якіх, між іншым, выступаюць прафесійныя ў мінулым спартсмены. Гэты сапраўды захапляльны паядынак скончыўся з лікам 6:6. Адзначым, што ў швейцарцаў выдатна праявіла сябе звязка форвардаў Мануэль Чэліа-Карнэль Прынц, якія арганізавалі 4 з 6 галоў каманды. Апошні стаў лепшым гульцом сваёй каманды і самым рэзультатыўным гульцом матча.

Дарэчы, мінская публіка ветліва і шумна сустракала зборную-дэбютанта. А сярод гледачоў на трыбунах можна было заўважыць гасцей з Усходу, якія прыйшлі падтрымаць блізкую для сябе каманду. Як прызнаўся студэнт медыцынскага ўніверсітэта з Амана Джафар, на хакей ён прыйшоў упершыню.

— Дык у Мінску ж можна трапіць на матчы мінскага «Дынама»?! — пытаюся ў суразмоўцы.

— Ведаю. Але кожны ж «хварэе» за сваіх. Вось і мне патрэбны быў такі штуршок.

— Няўжо і чэмпіянат свету прайшоў міма?

— Так, на гульні не хадзіў. Але бываў у фан-зонах — вельмі спадабалася. Дагэтуль успамінаецца тая святочная атмасфера.

Яшчэ адзін дэбют адбыўся на малой пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны», дзе зборная Германіі экзаменавала каманду Латвіі. Матч атрымаўся ўпартым і скончыўся з лікам 5:5. Не менш цікавай была і сустрэча адных з фаварытаў турніру — зборных Расіі і Фінляндыі. У гэтым паядынку перамогу здабылі вопытныя расіяне (5:4), якія, між іншым, двойчы выйгравалі Калядны турнір (у 2007 і 2011 гадах). Менавіта зборная Расіі пасля першага гульнявога дня захапіла лідарства ў групе B.

Дададзім, што фармат спаборніцтваў застаўся ранейшым. Пераможцы груп сустрэнуцца ў фінале, а каманды, якія занялі другія месцы, разыграюць «бронзу». Фінальныя паядынкі, а таксама цырымонія закрыцця адбудуцца на пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны». Далучайцеся да хакейнага свята, будзе цікава!

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.