Вы тут

Устойлівы, маштабны рост цікавасці


Асоба Аляксандра Лукашэнкі — адна з самых папулярных у інтэрнэт-супольнасці

Маніторынг сродкаў масавай інфармацыі дэманструе ўстойлівы, маштабны рост цікавасці да дзейнасці і палітычнай постаці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА.

Так у снежні колькасць узгадванняў кіраўніка беларускай дзяржавы ў прэсе ў параўнанні з лістападам павялічылася больш чым у два разы і, па звестках міжнароднага агрэгатара навінаў «Яндекс. Новости», перавысіла 11 тысяч. Таксама ў снежні Аляксандр Лукашэнка ўвайшоў у топ-10 самых згадваных у расійскіх СМІ персон месяца па версіі «Сістэмы комплекснага аналізу навін» («Інтэрфакс»).

Гэтая тэндэнцыя выразна прасочваецца ў вялікай увазе СМІ да навагодняга звароту Прэзідэнта. Яго словы шырока цытаваліся ў айчыннай і замежнай перыёдыцы. Толькі на YоuTubе-канале БЕЛТА відэа навагодняга звароту за тры дні прагледзелі больш за 32 тыс. карыстальнікаў.

Вядучыя СМІ акцэнтавалі ўвагу на тым, што «А.Лукашэнка прысвяціў выступленне пытанню захавання міру», «пажадаў Украіне міру» (РІА Навіны, «Інтэрфакс», ІА «УНІАН»). На думку рэдакцыі радыё «Эхо Москвы», «навагодні зварот А.Лукашэнкі атрымаўся адным з самых пранікнёных». Акрамя таго, адзначаецца, што ён быў адрасаваны не толькі беларусам, але і грамадзянам брацкіх дзяржаў.

Рэагуючы на высокую цікавасць да выступлення беларускага лідара, адзін з інфармацыйных рэсурсаў 1 студзеня 2015 года размясціў навагоднія звароты Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі, прапанаваўшы наведвальнікам выказвацца ў каментарыях, які зварот спадабаўся ім больш. Інтэрнэт-карыстальнікі прыйшлі да высновы, што лепшае віншаванне ў Прэзідэнта Беларусі, таму што «на чалавечнасці і адзінстве трэба канцэнтравацца, а не на «перамозе», «ворагах» ці асобна ўзятай радзіме».

Стыпендыі Прэзідэнта — 97 таленавітым маладым навукоўцам

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне «Аб прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2015 год», паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з дакументам прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Беларусі (Br3,5 млн у месяц) 11 дактарам навук, 54 кандыдатам навук і 32 маладым навукоўцам без ступені. У ліку 97 стыпендыятаў — прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук, а таксама навук аб Зямлі. Гэта перспектыўныя маладыя навукоўцы, якія атрымалі істотныя вынікі ў прыярытэтных кірунках фундаментальных і прыкладных даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, што маюць навуковае і практычнае значэнне. Многія з іх маюць патэнты на вынаходніцтвы, прамысловыя ўзоры, сарты раслін. Навуковыя дасягненні стыпендыятаў выкарыстоўваюцца ў дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў сацыяльнай сферы краіны.

Праект указа па выкараненні дармаедства ўнесены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ўнесла праект указа па выкараненні ўтрыманства і дармаедства на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым Валерый Кавалькоў звярнуў увагу, што тэрмін «дармаед» пакуль у Беларусі не ўзаконены. «Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне распрацаваць праект нарматыўна-прававога акта, які ў адпаведнасці з Канстытуцыяй абавязаў бы непрацуючых асоб удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў на сацыяльную сферу. Такі праект нарматыўна-прававога акта быў падрыхтаваны і ўнесены ва ўстаноўленым парадку ў Адміністрацыю Прэзідэнта», — сказаў ён.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што цяпер у Беларусі дастаткова магчымасцяў для працаўладкавання.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.