Вы тут

У нашай краіне заўсёды будзе мірна і спакойна


Упэў­не­насць у гэ­тым вы­ка­заў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, які па тра­ды­цыі 7 сту­дзе­ня, у свя­та Рас­тва Хрыс­то­ва­га, на­ве­даў Мін­скі Свя­та-Ду­хаў ка­фед­раль­ны са­бор. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­він­ша­ваў усіх з гэ­тым свет­лым свя­там і па­жа­даў даб­ра, мі­ру ў сем'­ях, кра­і­не, а га­лоў­нае — у ду­шах.

Прэ­зі­дэнт па­дзя­ка­ваў Царк­ве за той вя­лі­кі ўклад, які яна ўно­сіць у спра­ву ўма­ца­ван­ня мі­ру і спа­кою на бе­ла­рус­кай зям­лі. Вы­каз­ва­ю­чы са­мыя доб­рыя па­жа­дан­ні ў су­вя­зі са свя­там, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў: «Вы мо­жа­це аба­пі­рац­ца на дзяр­жа­ву, ула­ду. Заў­сё­ды мо­жа­це быць упэў­не­ны, што ў на­шай кра­і­не бу­дзе мір­на і спа­кой­на. Гэ­та мы га­ран­ту­ем».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма ад­зна­чыў: «Ду­маю, што гэ­ты ня­прос­ты год мы прой­дзем па­спя­хо­ва і пад­ста­вы для та­го — да­бры­ня і жа­дан­не на­шых лю­дзей жыць у мі­ры на зям­лі, па­до­ра­най нам Гос­па­дам».

«Він­шую ўсіх бе­ла­ру­саў, усіх на­шых сяб­роў, бра­тоў, су­се­дзяў. Жа­даю ім так­са­ма мі­ру і даб­ра, а са­мае га­лоў­нае — мі­ру на­шай род­най паўд­нё­вай су­сед­цы. Я ду­маю, мы ўсё зро­бім для та­го, каб бы­лі мір і спа­кой у ду­шах і сэр­цах гэ­тых та­кіх бліз­кіх нам лю­дзей», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ра­зам са сва­ім ма­лод­шым сы­нам Мі­ка­ла­ем за­па­ліў свеч­ку ка­ля Мінск­ага аб­ра­за Бо­жай Ма­ці.

Міт­ра­па­літ Мін­скі і За­слаў­скі Па­вел, Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі ўру­чыў Аляк­санд­ру Лу­ка­шэн­ку аб­раз Бо­жай Ма­ці «Тра­я­ру­чы­ца», які пры­ве­зе­ны з га­ры Афон і вель­мі ша­ну­ец­ца ў све­це.

Прэ­зі­дэнт па­да­рыў Бе­ла­рус­кай Пра­ва­слаў­най Царк­ве су­ве­нір­нае па­но, — паведамляе БЕЛТА. На ім рэ­льеф­на ад­люст­ра­ва­ны Кры­жаў­зві­жан­скі са­бор у По­лац­ку. Па­но вы­раб­ле­на з се­раб­ра ў тэх­ні­цы ча­кан­кі і раз­ме­шча­на на кар­дон­най асно­ве. Кры­жаў­зві­жан­скі са­бор, па­бу­да­ва­ны ў 1893 го­дзе, ува­хо­дзіць у комп­лекс Спа­са-Еўф­ра­сін­неў­ска­га ма­нас­ты­ра. У гэ­тым са­бо­ры за­хоў­ва­юц­ца мо­шчы свя­той пра­па­доб­най Еўф­ра­сін­ні По­лац­кай.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.