Вы тут

Ва ўпартай барацьбе


Збор­ная Ра­сіі трэ­ці раз ста­ла тры­ум­фа­тар­кай Ка­ляд­на­га тур­ні­ру ся­род ама­та­раў ха­кея

Да фі­на­лу ні­я­кіх не­спа­дзя­ва­нак тур­нір не ве­даў: да вы­ра­шаль­на­га па­ядын­ку ўпэў­не­на дай­шлі фа­ва­ры­ты спа­бор­ніц­тваў — ка­ман­ды Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. Але, перш чым су­стрэц­ца на ма­лой пля­цоў­цы «Чы­жоў­ка-Арэ­ны», абедз­ве збор­ныя зда­бы­лі па тры пе­ра­мо­гі на гру­па­вой ста­дыі. Пры­чым кож­най з іх су­праць­ста­я­лі до­сыць моц­ныя ка­ман­ды — Швей­ца­рыя, Фін­лян­дыя, Лат­вія, якія па­спе­лі доб­ра «ра­за­грэць» не­ад­на­ра­зо­вых чэм­пі­ё­наў тур­ні­ру.

...Тры­бу­ны «Чы­жоў­ка-Арэ­ны» стра­ка­це­лі бе­ла­рус­кі­мі і ра­сій­скі­мі сцяж­ка­мі, а дзяў­ча­ты з гру­пы пад­трым­кі ды­на­маў­скіх «зуб­раў» за­баў­ля­лі пуб­лі­ку, якая па­тра­ба­ва­ла мност­ва за­кі­ну­тых шай­баў і пры­го­жай гуль­ні. Пер­ша­га, на жаль ці, на­ад­ва­рот, на шчас­це, не зда­ры­ла­ся, дру­го­га — ха­пі­ла ўдо­сталь. Гуль­ня­вая сі­ту­а­цыя на лё­дзе змя­ня­ла­ся кож­ныя 10 хві­лін: то ад­на, то дру­гая ка­ман­да ава­лод­ва­ла пе­ра­ва­гай. Але ра­сій­ская збор­ная ака­за­ла­ся больш уда­члі­вай. Спа­чат­ку ва­ро­ты на­шай ка­ман­ды па­ра­зіў Аляк­сей Яшын, які не­ка­лі гу­ляў у НХЛ, а ў дру­гім пе­ры­я­дзе яго па­чы­нан­не пад­тры­маў чэм­пі­ён све­ту па ха­кеі 1993 го­да Ігар Ва­рыц­кі. Бе­ла­ру­сы з усіх сіл спра­ба­ва­лі ад­ка­заць вы­ні­ко­вай ата­кай, але гал­кі­пер гас­цей Анд­рэй Мал­каў тва­рыў са­праўд­ныя дзі­во­сы, не раз вы­ра­тоў­ва­ю­чы ва­ро­ты сва­ёй ка­ман­ды ад па­ра­жэн­ня. Ня­дзіў­на, што ад­ным з леп­шых гуль­цоў фі­наль­на­га мат­ча пры­зна­лі ме­на­ві­та ва­ра­та­ра ра­сій­скай збор­най. Пас­ля цы­ры­мо­ніі ўзна­га­ро­джан­ня Анд­рэй Ві­та­ле­віч па­дзя­ліў­ся з ка­рэс­пан­дэн­там «Звяз­ды» эмо­цы­я­мі ад пе­ра­мо­гі:

— Заўж­ды люб­лю вяр­тац­ца ў Бе­ла­русь, дзе ў свой час ад­пра­ца­ваў амаль што два га­ды ў «Хі­мі­ку-СКА». Шчы­ра ка­жу­чы, не вель­мі раз­ліч­ва­лі на пе­ра­мо­гу, бо бе­ла­рус­кая ка­ман­да вель­мі моц­ная і гу­ляе до­ма. Да­рэ­чы, пад­трым­ка сён­ня бы­ла прос­та ша­лё­ная. Пры­ем­на, што і на­шай ка­ман­дзе да­ста­ла­ся знач­ная пор­цыя ўва­гі. Асоб­ны дзя­куй Прэ­зі­дэн­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за пад­трым­ку тра­ды­цый, за та­кі цу­доў­ны тур­нір і цёп­лыя сло­вы ў наш ад­рас.

Між ін­шым, дру­гім леп­шым гуль­цом фі­на­лу стаў фор­вард бе­ла­рус­кай збор­най Сця­пан Па­на­ма­роў — экс-гу­лец «Юнац­тва» і «Ке­ра­мі­на», а ця­пер — дзі­ця­чы трэ­нер ДзЮСШ на ба­зе мінск­ага «Ды­на­ма».

А вось у мат­чы за «брон­зу» спра­ца­ваў ра­ней­шы прын­цып: гу­ля­юць дзве ка­ман­ды, а пе­ра­ма­га­юць фі­ны. Ха­ке­іс­ты з кра­і­ны су­омі пя­ты раз за­ня­лі трэ­цяе мес­ца на Ка­ляд­ным тур­ні­ры. Сё­ле­та скан­ды­на­вы пе­рай­гра­лі збор­ную Сла­ва­кіі — 8:6. Да­рэ­чы, фін­скі ха­ке­іст Акі Пе­тэ­ры Ту­о­мі­нен атры­маў прыз леп­ша­га аба­рон­цы тур­ні­ру. Леп­шым на­па­да­ючым на­зва­лі фор­вар­да пе­ра­мож­цаў Аляк­сея Яшы­на, а ў спрэч­цы бам­бар­дзі­раў пе­ра­мо­га да­ста­ла­ся чле­ну бе­ла­рус­кай ка­ман­ды Ге­на­дзю Са­ві­ла­ву, які на­браў 12 (4+8) ач­коў па сіс­тэ­ме «гол+пас».

Ад­зна­чу ня­дрэн­нае вы­ступ­лен­не дэ­бю­тан­таў тур­ні­ру — ха­ке­іс­таў з Аб'­яд­на­ных Араб­скіх Эмі­ра­таў, якія фі­ні­ша­ва­лі пя­ты­мі, апя­рэ­дзіў­шы, на­прык­лад, ка­ман­ды Лат­віі, Швей­ца­рыі і Гер­ма­ніі.

Ці­ка­ва, якія кра­і­ны да­лу­чац­ца да на­шай ха­кей­на-ка­ляд­най тра­ды­цыі ў на­ступ­ным го­дзе?

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.