Вы тут

Тэракт у Парыжы можа «падпаліць» Еўропу


Бе­ла­ру­сы пры­но­сяць у Па­соль­ства Фран­цыі ў Мін­ску квет­кі і свеч­кі ў па­мяць пра ах­вяр тэ­рак­та. Прэ­зі­дэнт Фран­цыі аб'­явіў у кра­і­не трох­дзён­ную жалобу, на бу­дын­ку дып­мі­сіі пры­спу­шча­ны сця­гі...

На­га­да­ем, ра­ні­цай 7 сту­дзе­ня ў Па­ры­жы не­вя­до­мыя ў мас­ках ува­рва­лі­ся ў рэ­дак­цыю фран­цуз­ска­га са­ты­рыч­на­га ча­со­пі­са Charlіe Hebdo і ад­кры­лі агонь з аў­та­ма­таў Ка­лаш­ні­ка­ва. За­гі­ну­лі 10 жур­на­ліс­таў і двое па­лі­цэй­скіх — гэ­та най­буй­ней­шы тэ­ракт у Фран­цыі з 1835 го­да. Пры­чы­най на­па­ду ста­лі ка­ры­ка­тур­ныя пуб­лі­ка­цыі ў тыд­нё­ві­ку на іс­лам­скія тэ­мы.

Тэ­ракт боль­шасць фран­цу­заў ус­пры­ня­ла не толь­кі як помс­ту рэ­лі­гій­ных фа­на­ты­каў за ра­ней раз­ме­шча­ныя ў ча­со­пі­се ка­ры­ка­ту­ры на пра­ро­ка Му­ха­ме­да, але і як па­гро­зу сва­бо­дзе сло­ва. Так, у рам­ках дзе­ю­ча­га за­ка­на­даў­ства кра­і­ны срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ма­юць пра­ва вы­смей­ваць рэ­лі­гію — гэ­ты ж ча­со­піс па­ды­маў на смех Ка­та­ліц­кую царк­ву і по­тым вы­йг­раў цяж­бу з ад­ной ка­та­ліц­кай ар­га­ні­за­цы­яй. Згод­на з за­ка­нат­вор­чы­мі нор­ма­мі боль­шас­ці еў­ра­пей­скіх кра­ін, сва­бод­нае і дэ­ма­кра­тыч­нае гра­мад­ства па­він­на за­хоў­ваць цяр­пі­масць і не мо­жа быць ні­я­кіх вы­клю­чэн­няў для пэў­ных груп гэ­та­га гра­мад­ства, у пры­ват­нас­ці да му­суль­ман.

Жах­лі­васць гэ­тай па­дзеі не мо­жа не ўра­зіць, але яшчэ больш страш­ны­мі мо­гуць быць яе на­ступ­ствы. Як вя­до­ма, у Фран­цыі пра­жы­вае вель­мі шмат му­суль­ман, і знач­ная част­ка гэ­тых лю­дзей не пра­цуе або за­ня­та ў це­ня­вым сек­та­ры эка­но­мі­кі. У той жа час на фо­не гэ­тай па­дзеі пра­выя і ўльтрап­ра­выя пар­тыі рас­пач­нуць яшчэ больш ак­тыў­ную ксе­на­фоб­скую агі­та­цыю — у пры­ват­нас­ці су­праць му­суль­ман, але ў хут­кім ча­се яна мо­жа за­кра­нуць і цем­на­ску­рых, ла­ці­на­а­ме­рык­ан­цаў, вы­хад­цаў з азі­яц­кіх кра­ін. Але не ўсе му­суль­ма­не — тэ­ра­рыс­ты, не ўсе цем­на­ску­рыя — ра­баў­ні­кі і за­бой­цы. Праз па­доб­ную па­лі­ты­ку, «ума­ца­ва­ную» кры­ва­вым тэ­рак­там, ва­ро­жасць да іс­ла­му вы­рас­це, што, як вы­нік, спра­ва­куе раз­драж­нен­не ся­род му­суль­ман — і ко­ла за­мкнец­ца. Зла­чын­ства, здзейс­не­нае не­вя­лі­кай гру­пай лю­дзей, ста­не ў ва­чах знач­най част­кі еў­ра­пей­цаў сім­ва­лам цэ­лай рэ­лі­гіі.

Асаб­лі­ва важ­най у пра­ду­хі­лен­ні гэ­та­га вы­гля­дае ро­ля па­лі­ты­каў. Ка­лі яны пой­дуць на па­вад­ку ксе­на­фо­біі і аб­агуль­нен­няў, то Еў­ро­па ўво­гу­ле мо­жа «ўспых­нуць»: у кож­най кра­і­не кан­ты­нен­та знач­ная коль­касць на­сель­ніц­тва — не­еў­ра­пей­цы, част­ка з якіх ад­ка­жа на агрэ­сію агрэ­сі­яй.

* * *

Прэс-служ­ба Прэ­зі­дэн­та на­шай кра­і­ны па­ве­дам­ляе, што Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­кі­ра­ваў спа­чу­ван­ні прэ­зі­дэн­ту Фран­цыі Фран­суа Алан­ду ў су­вя­зі з тэ­ра­рыс­тыч­ным на­па­дам на рэ­дак­цыю вы­дан­ня Charlіe Hebdo і гі­бел­лю лю­дзей.

«У Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь з глы­бо­кім бо­лем і смут­кам ус­пры­ня­лі жах­лі­вую вест­ку аб тэ­ра­рыс­тыч­ным на­пад­зе на рэ­дак­цыю вы­дан­ня Charlіe Hebdo, у вы­ні­ку яко­га за­гі­ну­лі і па­цяр­пе­лі лю­дзі. Мы ра­шу­ча асу­джа­ем лю­быя фор­мы і пра­явы тэ­ра­рыз­му і эк­стрэ­міз­му», — га­во­рыц­ца ў спа­чу­ван­ні.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.