Вы тут

Рэзка пацяплее, але заснежыць


А ў ня­дзе­лю на­ват дождж і ве­цер да 20—25 м/с

У пят­ні­цу тэ­ры­то­рыя на­шай кра­і­ны тра­піць пад уплыў ак­тыў­ных ат­мас­фер­ных фран­тоў, якія ру­ха­юц­ца да нас з бо­ку За­ход­няй Еў­ро­пы, па­ве­да­мі­ла спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мі­ніс­тэр­ства пры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

І ў су­бо­ту паў­сюд­на бу­дзе іс­ці снег і мок­ры снег. Па паў­днё­вым за­ха­дзе кра­і­ны ён бу­дзе чар­га­вац­ца з даж­джом. У асоб­ных ра­ё­нах маг­чы­мы га­ла­лёд, на да­ро­гах — га­ла­лё­дзі­ца. Мес­ца­мі за­ха­ва­ец­ца моц­ны ве­цер па­ры­ва­мі да 15—18 м/с. Уна­чы на су­бо­ту бу­дзе ад мі­нус 5 да плюс 2 гра­ду­саў, ад­нак па паў­ноч­ным ус­хо­дзе ча­ка­ец­ца яшчэ 6—10 °С ма­ро­зу. Удзень тэм­пе­ра­тур­ны фон скла­дзе ад мі­нус 2 да плюс 4 гра­ду­саў, на за­ха­дзе Брэсц­кай і Гро­дзен­скай аб­лас­цей — да 6 °С цяп­ла.

У ня­дзе­лю на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі за­ві­тае глы­бо­кі ак­тыў­ны цык­лон, які ру­ха­ец­ца з бо­ку поўд­ня Нар­ве­гіі на Фін­скі за­ліў. Зноў пой­дзе мок­ры снег, а на поўд­ні кра­і­ны — дождж. На­двор'е са­псу­ец­ца цал­кам. Ува­га! Праг­на­зу­ец­ца моц­ны ве­цер па­ры­ва­мі да 17—23 м/с, а мес­ца­мі — на­ват да 25 м/с. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра на пра­ця­гу су­так скла­дзе ад мі­нус 3 да плюс 3 гра­ду­саў.

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, у па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня ча­ка­ец­ца снег і мок­ры снег. Кры­ху па­ха­ла­дае. Уна­чы на па­ня­дзе­лак ча­ка­ец­ца 0—6 °С ма­ро­зу, а ўдзень — ад мі­нус 4 да плюс 3 гра­ду­саў. На­да­лей у нас ча­ка­ец­ца ня­ўстой­лі­вае на­двор'е з моц­ным вет­рам і апад­ка­мі ў вы­гля­дзе мок­ра­га сне­гу і даж­джу. Сі­ноп­ты­кі ўпэў­не­ны, што да­во­лі вет­ра­на і віль­гот­на на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны бу­дзе на пра­ця­гу амаль уся­го на­ступ­на­га тыд­ня.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.