Вы тут

Маладосць душы ў «Спадчыне»


Но­вы год ужо рас­па­чаў­ся, а з ім — і фальк­лор­ныя ванд­роў­кі ў кам­па­ніі пра­гра­мы «На­пе­рад у мі­ну­лае». Ка­лі вам не ўда­ло­ся па­гля­дзець вы­пуск лю­бі­май пра­гра­мы 4 сту­дзе­ня, то ў блі­жэй­шую ня­дзе­лю, 11 сту­дзе­ня, бу­дзе маг­чы­масць уба­чыць паў­тор. Па­чуць та­ле­на­ві­тых лю­дзей з вёс­кі Вуг­лы Ка­лін­ка­віц­ка­га ра­ё­на — калектыў «Спадчына» — і да­ве­дац­ца, які вы­бар зро­біць госць пра­гра­мы Але­на Гры­ша­на­ва.

9-23

На­прык­лад, чым ад­мет­ная фальк­лор­ная твор­часць у вёс­цы Вуг­лы. Да­рэ­чы, са­ма вёс­ка па пісь­мо­вых кры­ні­цах вя­до­мая з ХVІІІ ста­год­дзя і не вы­пад­ко­ва но­сіць та­кую наз­ву. Не­ка­лі тут лю­дзі бу­да­ва­лі­ся сем'­я­мі, ку­точ­ка­мі. Тым са­мым зай­ма­лі той ці ін­шы ву­гал, а ву­лі­цы ад гэ­та­га атрым­лі­ва­лі­ся вуг­ла­ва­ты­мі. Вось і да­лі ад­па­вед­ную наз­ву па­се­лі­шчу. Сён­ня гэ­та ма­лень­кая вёс­ка, дзе жы­вуць лю­дзі з пры­го­жы­мі га­ла­са­мі, якія мо­гуць не толь­кі па­спя­ваць, але і жыц­цё­вы­мі гіс­то­ры­я­мі па­дзя­ліц­ца. Ка­лек­тыў «Спад­чы­на» ўз­нік пры ама­тар­скім аб'­яд­нан­ні, ар­га­ні­за­ва­ным у клу­бе су­сед­няй вёс­кі Бе­раз­ня­кі ў 1995 го­дзе. Са­май ста­рэй­шай удзель­ні­цы ка­лек­ты­ву 85 га­доў — па­га­дзі­це­ся, не кож­ны мо­жа ў та­кім па­ва­жа­ным уз­рос­це за­ха­ваць ма­ла­досць ду­шы. Пес­ні ўсе за­пі­са­ны «ад лю­дзей», ад жы­вых нось­бі­таў. Мяс­цо­выя ба­бу­лі рас­каз­ва­юць, што пес­ня заў­сё­ды су­пра­ва­джа­ла і да­па­ма­га­ла па жыц­ці: з ёю і не­маў­ля ку­па­лі, і жы­та жа­лі, і Ку­пал­ле свят­ка­ва­лі, і ка­ра­вай на вя­сел­ле вы­пя­ка­лі. Тэ­мы так­са­ма роз­ныя: вя­сё­лыя, жар­тоў­ныя, а су­стра­ка­юц­ца і сум­ныя. Пе­ра­да­ва­лі лю­боў да пес­ні з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не. Так і за­хоў­ва­юц­ца да сён­ня на­быт­кі пе­сен­най куль­ту­ры. На Ка­ля­ды лю­дзі са­мі збі­ра­юц­ца, пе­ра­апра­на­юц­ца і він­шу­юць ін­шых. І мо­ладзь, і дзе­ці ма­юць маг­чы­масць ба­чыць і да­лу­чац­ца. Та­му вы не губ­ляй­це маг­чы­мас­ці па­зна­ё­міц­ца з гэ­тым та­ле­на­ві­тым ка­лек­ты­вам, уклю­чай­це «Бе­ла­русь 3» 11 сту­дзе­ня ў 11.55.

А праз ты­дзень вас ча­кае су­стрэ­ча і зна­ём­ства з ан­самб­лем «Ра­ду­ні­ца» з аграгарадка Ко­зен­кі, удзель­ні­кі яко­га бу­дуць ве­ся­ліць, дэ­ман­стру­ю­чы ўлас­ныя та­лен­ты ў пес­нях і тан­цах. А по­тым прад­ста­вяць сваю ка­вер-вер­сію пес­ні з рэ­пер­ту­а­ру спе­ва­ка Аляк­санд­ра Па­тлі­са. Так­са­ма да­ве­да­е­це­ся з пра­гра­мы пра мяс­цо­выя ле­ген­ды і пад­ан­ні. Сло­вам, па­да­рож­жа вас не рас­ча­руе. Трэ­ба толь­кі не за­быц­ца пра эфір пра­гра­мы ў ня­дзе­лю, 18 сту­дзе­ня, усё на тым жа ка­на­ле.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.