Вы тут

Навастрыце вушы і танцуйце ад печы


Што­ты­дзень у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3» гуль­ня «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку». Для та­го, каб стаць яе ўдзель­ні­ка­мі, не­аб­ход­на зай­сці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ка­ман­ду з трох ча­ла­век. Па­пя­рэд­не ж пра­ве­рыць сваё ве­дан­не род­най мо­вы мож­на з да­па­мо­гай «Звяз­ды».

Ці ве­да­лі вы, што:

Гу́т­нік — ра­бо­чы, які вы­раб­ляў шкло.

Ва­́бік — свіс­ток для пад­зы­ван­ня пту­шак і звя­роў.

Вэ́р­хал — вя­лі­кі бес­па­ра­дак, крык, шум.

Ёў­ня — збу­да­ван­не для суш­кі сна­поў.

Абе­́руч — абедз­вю­ма ру­ка­мі (на­прык­лад, узяць).

Бяс­пе́ч­на — ка­лі ні­што не па­гра­жае.

Тан­ца­ваць ад пе­чы — па­чы­наць з са­ма­га па­чат­ку, з са­ма­га пры­выч­на­га. Яшчэ ка­жуць «па­чы­наць ад яй­ца», а па-рус­ку — начинать с азов.

На­васт­рыць ву­шы — уваж­лі­ва пры­слу­хоў­вац­ца, на­сця­рож­вац­ца, быць піль­ным, на­ста­віць ву­шы, на­та­пы­рыць ву­шы, рус­кі ана­лаг — «быть на­че­ку». Фра­зе­а­ла­гізм «на­васт­рыць ву­шы» ўзя­ты з жы­вёль­на­га све­ту. Уз­нік як вы­нік пе­ра­но­су на ча­ла­ве­ка ўлас­ці­вас­цяў жы­вё­лы. Зга­дай­це са­ба­ку ці ка­ня: яны, ад­чуў­шы не­бяс­пе­ку, заў­сё­ды на­стаў­ля­юць ву­шы і піль­на пры­слу­хоў­ва­юц­ца.

Чар­го­выя вы­пус­кі тэ­ле­вік­та­ры­ны гля­дзі­це ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту ў 11.10–11.25.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.