Вы тут

Куды схадзіць і што паглядзець на наступным тыдні?


Брэст

З 1 сту­дзе­ня пры­мае на­вед­ні­каў экс­па­зі­цыя гіс­та­рыч­най мі­ні­я­цю­ры Ба­ры­са Куп­чы­на­ва «Пра доб­лес­ці, пра подз­ві­гі, пра сла­ву», што пра­цуе ў Брэсц­кім аб­лас­ным края­знаў­чым му­зеі. Наведвальнікаў, без­умоў­на, за­ці­ка­віць ка­лек­цыя з пры­клад­на 200 сал­да­ці­каў і гіс­та­рыч­ных дзея­чаў роз­ных эпох, дыя­рам, ку­фэр­каў і шах­мат на ва­ен­ную тэ­му, вы­раб­ле­ных і рас­фар­ба­ва­ных уруч­ную май­страм.

12 сту­дзе­ня ў Брэсц­кім ака­дэ­міч­ным тэ­ат­ры дра­мы ме­ла­ма­наў ча­ка­юць апош­нія кан­цэр­ты XXVІ між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю кла­січ­най му­зы­кі «Сту­дзень­скія му­зыч­ныя ве­ча­ры». Кошт бі­ле­таў — ад 50 да 280 ты­сяч руб­лёў.

Ві­цебск

17 і 18 сту­дзе­ня а 10-й, 14-й і 18-й га­дзі­нах у КЗ «Ві­цебск» прой­дзе 30-ы між­на­род­ны кон­курс па спар­тыў­ных баль­ных тан­цах «Ві­цеб­ская сня­жын­ка — 2015». У ім возь­муць удзел тан­ца­валь­ныя ду­э­ты ва ўзрос­це ад 5 да 35 га­доў і ста­рэй­шыя з Бе­ла­ру­сі, Гер­ма­ніі, Да­ніі, Іс­па­ніі, Іта­ліі, Лат­віі і Літ­вы, Ні­дэр­лан­даў, Пар­ту­га­ліі, Поль­шчы, Ра­сіі, Ру­мы­ніі, Укра­і­ны і Чэ­хіі, а так­са­ма чэм­пі­ё­ны Бе­ла­ру­сі, Гер­ма­ніі і Вя­лі­ка­бры­та­ніі з па­ка­заль­ны­мі вы­ступ­лен­ня­мі. Кошт квіт­коў  — ад 80 да 100 ты­сяч руб­лёў.

Го­мель

У Го­мель­скім аб­лас­ным му­зеі ва­ен­най сла­вы з 1 сту­дзе­ня пра­цуе не­звы­чай­ная экс­па­зі­цыя Му­зея кры­мі­на­ліс­ты­кі, пры­све­ча­ная ба­раць­бе са зла­чын­нас­цю ў на­шай кра­і­не, па­чы­на­ю­чы з 1917 го­да да сён­ня. Кошт бі­ле­таў: для школь­ні­каў і сту­дэн­таў — 1200 і 2000 руб­лёў ад­па­вед­на, для ўсіх ас­тат­ніх ка­тэ­го­рый — 2500 руб­лёў, эк­скур­сія для роз­ных ка­тэ­го­рый на­вед­ні­каў каш­туе 8-13 ты­сяч руб­лёў, лек­цыя — 12 ты­сяч руб­лёў. Так­са­ма ўся­го за 2000 руб­лёў усе ах­вот­ныя мо­гуць сфа­та­гра­фа­вац­ца з экс­па­на­там.

Грод­на

15 сту­дзе­ня Гро­дзен­скі аб­лас­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр за­пра­шае гле­да­чоў на бе­ла­рус­ка­моў­ны спек­такль «Аскар і Па­ні Ру­жа» па­вод­ле Э.-Э. Шмі­та, дзе дае ўро­кі вы­жы­ван­ня і ве­ры ва ўлас­ныя сі­лы ў сі­ту­а­цыі, ка­лі зда­ец­ца, што горш не бы­вае: ура­чы ні­чо­га доб­ра­га не абя­ца­юць, сяб­ры не ад­каз­ва­юць на пы­тан­ні, а баць­кі ба­яц­ца гля­дзець у во­чы...

Да 18 сту­дзе­ня ах­вот­ныя яшчэ змо­гуць уба­чыць у Но­вым за­мку вы­ста­ву ўні­каль­ных ра­бот ай­чын­ных на­ву­коў­цаў і вя­ду­чых прад­пры­ем­стваў га­лі­ны — ка­лек­цыю мас­тац­кіх га­ла­грам, ство­ра­ную ў Бе­ла­ру­сі і за ме­жа­мі кра­і­ны.

Ма­гі­лёў

17 сту­дзе­ня Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек ад­мя­няе ра­ней аб­ве­шча­ны ў афі­шы му­зыч­ны спек­такль «Бе­ла­снеж­ка і гно­мы», за­мя­ніў­шы яго на спек­такль для ся­мей­на­га пра­гля­ду «Пчол­ка Зу­за» — гіс­то­рыю пра тое, як важ­на лю­біць пра­цу і ву­чыц­ца но­ва­му.

У гэ­ты ж дзень аб­лас­ны тэ­атр дра­мы і ка­ме­дыі імя Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча па­ка­жа спек­такль «Ян, Яні­на і ка­ра­ле­ва Ава­рыя», пры­зна­ча­ны най­перш для дзя­цей ад 5 да 12 га­доў. Кошт бі­ле­таў ад 15 да 20 ты­сяч руб­лёў.

Мінск

Да 30 сту­дзе­ня ў Му­зеі гіс­то­рыі тэ­ат­раль­най і му­зыч­най куль­ту­ры пра­цуе экс­па­зі­цыя «Ка­ляд­ныя за­ма­лёў­кі — 2014». На ёй прад­стаў­ле­ны ра­бо­ты-пе­ра­мож­цы чац­вёр­та­га твор­ча­га кон­кур­су на леп­шы дзі­ця­чы ма­лю­нак ці вы­раб на ка­ляд­ную тэ­ма­ты­ку: вы­ці­нан­ка, вы­шыў­ка, пля­цен­не з са­ло­мы і бі­се­ру, дэ­ку­паж, вы­паль­ван­не па дрэ­ву, ке­ра­мі­ка і г.д. Кошт бі­ле­таў — ад 7500 да 15000 руб­лёў.

17 сту­дзе­ня ў Му­зеі гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но — рэ­трап­раг­ра­ма «Зі­мо­выя пры­го­ды», скла­дзе­ная з кла­січ­ных са­вец­кіх мульт­філь­маў «Умка», «Ру­ка­віч­ка», «Снеж­ныя да­рож­кі», «Ну, па­ча­кай!», «Зі­ма ў Пра­стак­ва­шы­не» і ін­шых

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.