Вы тут

«Вечары» як баль душы


Між­на­род­ны фес­ты­валь кла­січ­най му­зы­кі прой­дзе ў ка­ляд­ныя дні ў Брэс­це

Сту­дзень — час «Ве­ча­роў» (ХХVІІ між­на­род­ны фес­ты­валь кла­січ­най му­зы­кі прой­дзе ў Брэс­це 9—12 сту­дзе­ня). Больш за 300 вя­до­мых вы­ка­наў­цаў з 11 кра­ін све­ту пра­дэ­ман­стру­юць сваё мас­тац­тва. За­пла­на­ва­ны ча­ты­ры вя­чэр­нія і два дзён­ныя кан­цэр­ты. Асноў­ны­мі пля­цоў­ка­мі ста­нуць сцэ­на Брэсц­ка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­ат­ра дра­мы, вя­лі­кая і ма­лая за­лы му­зыч­на­га ка­ле­джа імя Ры­го­ра Шыр­мы, а так­са­ма кас­цёл, дзе ад­бу­дзец­ца кан­цэрт ар­ган­най му­зы­кі.

Ды­рэк­тар і мас­тац­кі кі­раў­нік фес­ты­ва­лю Лі­лія Ба­ты­ра­ва пад­крэс­лі­ла, што ня­змен­ным за­ста­ец­ца най­вы­шэй­шы ўзро­вень пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства му­зы­кан­таў і вы­ка­наў­цаў. На яе дум­ку, та­кую вы­шы­ню фес­ты­валь тры­мае на пра­ця­гу ўсіх 27 га­доў іс­на­ван­ня.

«Сту­дзень­скія му­зыч­ныя ве­ча­ры» ма­юць шмат ста­рых сяб­роў. Але кож­ны год фэст до­рыць сва­ім ама­та­рам і но­выя
ім­ёны. Упер­шы­ню са сцэ­ны фес­ты­ва­лю вы­сту­піць на­род­ны ар­тыст Ра­сіі, ула­даль­нік між­на­род­най прэ­міі «Ча­ла­век го­да» і ор­дэ­на «За­ла­тая зор­ка Ай­чы­ны» ба­ры­тон Сяр­гей За­ха­раў з Санкт-Пе­цяр­бур­га. Ён вы­ка­нае не­каль­кі тво­раў: арыі з апе­рэт і опер, а так­са­ма ста­ра­даў­нія рус­кія ра­ман­сы. Вы­ступ­лен­не Сяр­гея За­ха­ра­ва і ад­крые сё­лет­ні фес­ты­валь кла­січ­най му­зы­кі.

Так­са­ма ў дзень ад­крыц­ця пер­шую част­ку кан­цэр­та Рах­ма­ні­на­ва для фар­тэп'­я­на з ар­кест­рам прад­ста­віць слу­ха­чам пі­я­ніст з Літ­вы Паў­люс Ан­дэр­сан. Ён бу­дзе іг­раць ра­зам з сім­фа­ніч­ным ар­кест­рам Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа пад кі­раў­ніц­твам Люд­мі­лы Жа­бін­скай.

Скры­пач з Мал­до­вы, лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Ман­чу Ёнел — у лі­ку на­віч­коў «Ве­ча­роў». Упер­шы­ню тут сыг­рае і пі­я­ніст­ка са Шве­цыі Ма­ры­я­на Якабс.

Па­дзе­яй сё­лет­ня­га фес­ты­ва­лю абя­цае стаць опе­ра. Та­кі жанр за­яў­ле­ны ў афі­шы пер­шы раз. Ма­ла­дзе­чан­скі ма­ла­дзёж­ны му­зыч­ны на­род­ны тэ­атр вя­зе опер­ны спек­такль у двух дзе­ях «Мі­хал Кле­а­фас Агін­скі. Не­вя­до­мы парт­рэт». Сё­ле­та, да­рэ­чы, спаў­ня­ец­ца 250 га­доў з дня на­ра­джэн­ня кам­па­зі­та­ра, му­зы­кан­та, дзяр­жаў­на­га дзея­ча.

Тра­ды­цый­ны ка­ляд­ны баль у пра­гра­ме «Ве­ча­роў» за­яў­ле­ны на 11 сту­дзе­ня. У гэ­ты ж ве­чар за­пла­на­ва­на вы­ступ­лен­не даў­ня­га сяб­ра фес­ты­ва­лю — вя­до­ма­га пі­я­ніс­та, на­род­на­га ар­тыс­та Бе­ла­ру­сі, пра­фе­са­ра Іга­ра Алоў­ні­ка­ва. А на ве­ча­ры-за­крыц­ці брас­таў­ча­не су­стрэ­нуц­ца з на­род­ным ар­тыс­там СССР, са­ліс­там Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­ат­ра Ра­сіі тэ­на­рам Ула­дзі­сла­вам П'яў­ко. На за­крыц­ці фо­ру­му му­зы­кі бу­дзе іг­раць сім­фа­ніч­ны ар­кестр Брэсц­ка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­ат­ра дра­мы пад кі­раў­ніц­твам Аляк­санд­ра Са­сноў­ска­га.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.