Вы тут

Збор — мінус, стаўка — плюс


Ад­ме­не­на ка­мі­сія на куп­лю ва­лю­ты, а стаў­ка рэ­фі­нан­са­ван­ня пад­ні­ма­ец­ца да 25% га­да­вых

З улі­кам аб­ну­лен­ня з 8 сту­дзе­ня па­да­тку на бір­жа­выя апе­ра­цыі па на­быц­ці за­меж­най ва­лю­ты (па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 6 сту­дзе­ня 2015 го­да № 5) праў­лен­нем На­цы­я­наль­на­га бан­ка пры­ня­та ра­шэн­не аб ад­ме­не ад сён­ня ка­мі­сій­на­га збо­ру пры куп­лі за­меж­най ва­лю­ты на­сель­ніц­твам.

«Гэ­ты за­хад за­клі­ка­ны ўні­фі­ка­ваць аб­мен­ныя кур­сы куп­лі-про­да­жу ў роз­ных сег­мен­тах ва­лют­на­га рын­ку, у тым лі­ку ў аб­мен­ных пунк­тах бан­каў, і на­блі­зіць іх да афі­цый­на­га кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля», — па­тлу­ма­чы­лі ва ўпраў­лен­ні ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў Нац­бан­ка. Між ін­шым, па вы­ні­ках тар­гоў на Бе­ла­рус­кай ва­лют­на-фон­да­вай бір­жы 1 до­лар ЗША ця­пер каш­туе 13 760 бе­ла­рус­кіх руб­лёў, 1 еў­ра — 16 240, а 1 ра­сій­скі ру­бель — 221.

Акра­мя гэ­та­га, ад сён­ня Нац­банк ад­наў­ляе вы­ка­ры­стан­не ме­ха­ніз­му пры­вяз­кі кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля да ко­шы­ка за­меж­ных ва­лют. У струк­ту­ры ко­шы­ка до­ля ра­сій­ска­га руб­ля па­вя­ліч­ва­ец­ца да 40%, а до­лі еў­ра і до­ла­ра зні­жа­юц­ца да 30% кож­ная. У ме­жах но­ва­га ме­ха­ніз­му ста­но­вяц­ца больш жорст­кі­мі па­ды­хо­ды да вы­ка­ры­стан­ня зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў для пад­трым­кі аб­мен­на­га кур­су. Ва­лют­ныя ін­тэр­вен­цыі бу­дуць пра­во­дзіц­ца толь­кі для згладж­ван­ня пі­ка­вых ва­ган­няў кош­ту ко­шы­ка за­меж­ных ва­лют у аб'­ёмах, якія за­бяс­печ­ва­юць ста­ноў­чае саль­да куп­лі-про­да­жу Нац­бан­кам за­меж­най ва­лю­ты ў ся­рэд­не­тэр­мі­но­вым пе­ры­я­дзе.

«Ва­ган­ні кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля ў ад­но­сі­нах да кож­най з ва­лют (до­лар ЗША, еў­ра і ра­сій­скі ру­бель) бу­дуць склад­вац­ца як за кошт змя­нен­ня кош­ту ко­шы­ка пад уплы­вам по­пы­ту і пра­па­но­вы ва­лю­ты пад­час бір­жа­вых тар­гоў, так і за кошт уза­ем­ных зме­наў крос-кур­саў гэ­тых за­меж­ных ва­лют, — ска­за­лі ў прэс-служ­бе га­лоў­на­га бан­ка кра­і­ны. — Пры гэ­тым зме­ны аб­мен­на­га кур­са мо­гуць быць як у адзін, так і ў ін­шы бок. Увя­дзен­не зга­да­на­га ме­ха­ніз­му кур­саў­тва­рэн­ня да­зво­ліць больш эфек­тыў­на кі­ра­ваць кур­сам на­цы­я­наль­най ва­лю­ты ў ад­но­сі­нах да за­меж­ных ва­лют, якія ма­юць асноў­нае зна­чэн­не для знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці Бе­ла­ру­сі, і па­вы­сіць устой­лі­васць бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі да ўздзе­ян­ня знеш­ніх фак­та­раў».

Для пад­тры­ман­ня ад­нос­най ста­біль­нас­ці аб­мен­на­га кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля пры­ма­юц­ца за­ха­ды эка­на­міч­най, бюд­жэт­на-пад­атко­вай і гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі. На­цы­я­наль­ным бан­кам так­са­ма пры­ня­ты шэ­раг ра­шэн­няў у га­лі­не пра­цэнт­най па­лі­ты­кі, скі­ра­ва­ных на фар­мі­ра­ван­не ў эка­но­мі­цы ўзроў­ню пра­цэнт­ных ста­вак, што за­бяс­печ­ва­юць фі­нан­са­вую і мак­ра­эка­на­міч­ную ста­біль­насць, за­па­во­лен­не ін­фля­цыі, а так­са­ма ба­ланс ін­та­рэ­саў уклад­чы­каў і па­зы­чаль­ні­каў. Так, ад сён­ня стаў­ка рэ­фі­нан­са­ван­ня па­вя­ліч­ва­ец­ца на 5 пра­цэнт­ных пунк­таў і скла­дзе 25% га­да­вых. З 14 сту­дзе­ня пра­цэнт­ныя стаў­кі па па­ста­ян­на да­ступ­ных і двух­ба­ко­вых апе­ра­цы­ях пад­трым­кі лік­від­нас­ці бан­каў зні­жа­юц­ца з 50 да 40% га­да­вых, стаў­ка па дэ­па­зі­тах авер­найт па­вы­ша­ец­ца да 20% га­да­вых.

Пры гэ­тым верх­няя мя­жа пра­цэнт­ных ста­вак па дэ­па­зі­тах юры­дыч­ных асоб зні­жа­ец­ца з 50 да 40% га­да­вых. Верх­няя мя­жа па руб­лё­вых укла­дах фі­зіч­ных асоб па­куль за­хоў­ва­ец­ца на ўзроў­ні 50%, але па ме­ры да­лей­шай ста­бі­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі так­са­ма бу­дзе змян­шац­ца.

У мэ­тах ні­ве­лі­ра­ван­ня не­га­тыў­ных на­ступ­стваў зні­жэн­ня аб­мен­на­га кур­су для лік­від­нас­ці бан­каў зні­жа­ец­ца нар­ма­тыў аба­вяз­ко­вых рэ­зер­ваў, якія за­хоў­ва­юц­ца ў На­цы­я­наль­ным бан­ку (рэ­зер­во­вых па­тра­ба­ван­няў), ад пры­цяг­ну­тых срод­каў у за­меж­най ва­лю­це: у сту­дзе­ні 2015 го­да — з 13 да 12,5%, у лю­тым 2015-га — да 10%. Гэ­та да­зво­ліць пад­тры­маць устой­лі­вую пра­цу бан­каў ва ўмо­вах не­да­хо­пу руб­лё­вых срод­каў, які сфар­мі­ра­ваў­ся ў снеж­ні 2014 го­да.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Тым ча­сам

Па вы­ні­ках снеж­ня 2014 го­да зо­ла­та­ва­лют­ныя рэ­зер­вы Бе­ла­ру­сі, згод­на з ме­та­да­ло­гі­яй МВФ, ска­ра­ці­лі­ся на 760,8 млн до­ла­раў ЗША і, па­вод­ле па­пя­рэд­ніх звес­так, на 1 сту­дзе­ня 2015 го­да скла­лі 5 059,1 млн до­ла­раў ЗША ў эк­ві­ва­лен­це, па­ве­дам­ляе ўпраў­лен­не ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў Нац­бан­ка.

У на­цы­я­наль­ным вы­зна­чэн­ні рэ­зер­вы змен­шы­лі­ся на 691,6 млн і на 1 сту­дзе­ня скла­лі 5 716 млн до­ла­раў ЗША ў эк­ві­ва­лен­це. «На зні­жэн­не аб'­ёму зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў паў­плы­ва­ла па­га­шэн­не ўра­дам і На­цы­я­наль­ным бан­кам знеш­ніх і ўнут­ра­ных аба­вя­за­цель­стваў у за­меж­най ва­лю­це ў поў­ным аб'­ёме, а так­са­ма ад­моў­нае саль­да куп­лі-про­да­жу Нац­бан­кам за­меж­най ва­лю­ты на Бе­ла­рус­кай ва­лют­на-фон­да­вай бір­жы, — ка­мен­ту­юць факт у га­лоў­ным бан­ку кра­і­ны. — Пад­тры­ман­ню за­па­саў спры­я­лі рэ­фі­нан­са­ван­не аба­вя­за­цель­стваў Нац­бан­ка, а так­са­ма па­ве­лі­чэн­не кош­ту зо­ла­та на між­на­род­ным рын­ку каш­тоў­ных ме­та­лаў».

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.