Вы тут

Піратэхніка забрала жыццё


Спе­цы­я­ліс­ты ка­жуць, што пад­час свят­ка­ван­ня Но­ва­га го­да і Ка­ля­даў на пля­цоў­ках ма­са­вых свя­точ­ных гу­лян­няў сё­ле­та не бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны ні зла­чын­ствы, ні над­звы­чай­ныя сі­ту­а­цыі. Але свя­ты ўсё ж не абы­шлі­ся без тра­ге­дый...

— Ахо­ва гра­мад­ска­га па­рад­ку ў мес­цах ма­са­ва­га збо­ру лю­дзей бы­ла за­бяс­пе­ча­на цал­кам, — па­ве­да­міў на­чаль­нік упраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі Іван Куб­ра­коў. — Кар­ці­ну кры­ху азмро­чы­лі толь­кі 45 за­тры­ма­ных ама­та­раў пі­ра­тэх­ні­кі ў мес­цах вя­лі­ка­га збо­ру лю­дзей. Па­ру­шаль­ні­кі гэ­тыя бы­лі, як пра­ві­ла, на­пад­піт­ку і на па­пя­рэ­джан­ні су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі не рэ­ага­ва­лі. Акра­мя та­го, пра­ва­ахоў­ні­кі спы­ні­лі дзей­насць 400 не­ле­галь­ных ганд­ля­роў пі­ра­тэх­ні­кай і кан­фіс­ка­ва­лі больш за 1,3 міль­ё­на вы­бу­хо­вых вы­ра­баў. Ка­ша­лёк па­танн­еў больш чым у трох ты­сяч пе­ша­хо­даў — у па­ло­вы праз ад­сут­насць свят­ло­ад­бі­валь­ных эле­мен­таў.

1 сту­дзе­ня ў кра­і­не за­бі­лі ча­ты­рох ча­ла­век.
І ва ўсіх гэ­тых зла­чын­ствах яск­ра­ва пра­соч­ва­ец­ца ал­ка­голь­ны след. Сем смер­цяў зда­ры­лі­ся за пер­шыя ча­ты­ры дні 2015-га на да­ро­гах кра­і­ны. Ад­но ча­ла­ве­чае жыц­цё за­бра­ла пі­ра­тэх­ні­ка — звык­лы ат­ры­бут на­ва­год­ніх свя­таў...

— Ва­сям­нац­ца­ці­га­до­вы юнак вы­ра­шыў ад­зна­чыць на­ва­год­нюю ноч, як ка­жуць, з шу­мам, — га­во­рыць на­чаль­нік ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі ме­ды­цын­скай аба­ро­ны пры над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Алег Пан­чук. — Уста­на­віў ма­гут­ны пі­ра­тэх­ніч­ны вы­раб, але той ча­мусь­ці не спра­ца­ваў. Хло­пец пай­шоў зір­нуць, што ж там зда­ры­ла­ся. І па сла­ву­тым за­ко­не под­лас­ці вы­бу­хоў­ка спра­ца­ва­ла як­раз у гэ­тую хві­лі­ну. За­рад пра­біў чэ­рап не­ба­ра­кі і па­шко­дзіў га­лаў­ны мозг. Юна­ка эк­стран­на шпі­та­лі­за­ва­лі ў баль­ні­цу хут­кай ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі. Стан яго ацэнь­ваў­ся як вель­мі цяж­кі. Хлоп­ца пад­клю­чы­лі да апа­ра­та штуч­на­га ды­хан­ня. І на Рас­тво днём ма­ла­ды ча­ла­век памёр...

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.