Вы тут

Ні джыпа, ні долараў


Жы­хар­ка Грод­на, жа­да­ю­чы на­быць ма­шы­ну, знай­шла праз ін­тэр­нэт ка­зыр­ны, як ёй зда­ва­ла­ся, ва­ры­янт. А да­лей...

У якас­ці пра­даў­ца аў­та­ма­бі­ля мар­кі Jeep Grand Cherokee на ад­ным з за­меж­ных сай­таў фі­гу­ра­ваў нех­та з Вя­лі­ка­бры­та­ніі. Пры­чым яго пра­па­но­ва ў па­раў­на­нні з ін­шы­мі па ана­ла­гіч­ных «ко­лах» бы­ла вель­мі вы­гад­най. Ад па­куп­ні­ка па­тра­ба­ва­ла­ся толь­кі пе­ра­лі­чыць гра­шо­вым пе­ра­во­дам за­да­так у па­ме­ры 6 ты­сяч до­ла­раў, пас­ля ча­го ма­шы­на, маў­ляў, бу­дзе ад­ра­зу ж на­кі­ра­ва­на ў Бе­ла­русь. Ад­нак, атры­маў­шы гро­шы, афе­рыст тут жа спы­ніў пе­ра­піс­ку. За­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба УУС Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

Да­рэ­чы, праз па­ру тыд­няў пас­ля гэ­та­га ма­хляр­ства фо­та­зды­мак вы­шэй­зга­да­на­га джы­па з пра­па­но­вай яго про­да­жу з'я­віў­ся ўжо на ін­шым сай­це. У по­шу­ку чар­го­вай ах­вя­ры — набаракі, які зра­зу­мее важ­насць шмат­лі­кіх пра­фі­лак­тыч­ных па­пя­рэ­джан­няў ор­га­наў унут­ра­ных спраў на­конт мах­ляр­стваў у ін­тэр­нэ­це, толь­кі тра­піў­шы на «кру­чок» афе­рыс­та. Як гэ­та ня­даў­на зда­ры­ла­ся з яшчэ ад­ной жы­хар­кай го­ра­да над Нё­ма­нам, якой быц­цам па­шчас­ці­ла вый­граць паў­міль­ё­на фун­таў стэр­лін­гаў. Яна на­кі­ра­ва­ла за мя­жу буй­ную су­му ва­лю­ты «на афарм­лен­не да­ку­мен­таў для атры­ман­ня вый­гры­шу», але, як і ў вы­пад­ку з джы­пам, ака­за­ла­ся пад­ма­ну­тай.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.