Вы тут

З малітвай за ўсіх дзяцей


Столь­кі дзят­вы ў мін­скім Свя­та-Ду­ха­вым ка­фед­раль­ным са­бо­ры збі­ра­ец­ца ад­ной­чы ў год — кож­ны раз у свя­точ­ныя дні Рас­тва Хрыс­то­ва. З роз­ных га­ра­доў і вё­сак Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны сё­ле­та пры­еха­лі сю­ды 450 дзяў­чы­нак і хлоп­чы­каў.

9-31

 

Ар­га­ні­за­та­ра­мі ме­ра­пры­ем­ства па тра­ды­цыі ста­лі гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі», Дэ­парт­амент па лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў ка­та­стро­фы на Чар­но­быль­скай АЭС МНС Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Епар­хі­аль­нае ўпраў­лен­не Бе­ла­рус­кай Пра­ва­слаў­най Царк­вы. Мэ­тай пра­ек­та, як і ра­ней, ста­ла ду­хоў­ная, са­цы­яль­ная і твор­чая пад­трым­ка дзя­цей і пад­лет­каў, якія пра­жы­ва­юць у ад­да­ле­ных і па­цяр­пе­лых ад чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы ра­ё­нах Бе­ла­ру­сі. У га­лоў­ным бе­ла­рус­кім пра­ва­слаў­ным хра­ме дзя­цей ча­ка­ла су­стрэ­ча з Па­тры­яр­шым Эк­зар­хам усяе Бе­ла­ру­сі міт­ра­па­лі­там Мін­скім і За­слаў­скім Паў­лам.

Гэ­та су­стрэ­ча ад­бы­ла­ся згод­на з 21-й пра­гра­май «Ёл­ка Рас­тва — на­шы дзе­ці». Ула­ды­ка Па­вел па­ма­ліў­ся за ма­лень­кіх гас­цей і бла­сла­віў іх. У хра­ме пра­гу­ча­лі спе­вы ў вы­ка­нан­ні дзі­ця­ча­га хо­ру са­бо­ра, сту­дэнт­кі Бел­дзярж­кан­сер­ва­то­рыі, удзель­ні­цы шмат­лі­кіх даб­ра­чын­ных пра­ек­таў БРСМ Ан­ге­лі­ны Мо­жар, лаў­рэ­а­та фес­ты­ва­лю «Мо­ладзь — за Са­юз­ную дзяр­жа­ву» Анас­та­сіі Куп­ры­ян­ца­вай.

9-32

У го­нар 21-й су­стрэ­чы на свя­точ­ным ка­ра­ваі бы­ла за­па­ле­на двац­цаць ад­на свеч­ка. Дзе­ці вы­ка­на­лі пес­ні і му­зыч­ныя тво­ры, пры­све­ча­ныя свет­ла­му свя­ту, рас­ка­за­лі пра сваё жыц­цё, ву­чо­бу. Па­тры­яр­шы эк­зарх, у сваю чар­гу, пе­ра­даў усім са­лод­кія па­час­тун­кі.

Для гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі» сё­лет­няя «Ёл­ка Рас­тва» ста­ла асаб­лі­ва знач­най. За знач­ны ўклад у гра­ма­дзян­скае вы­ха­ван­не і фар­мі­ра­ван­не па­тры­я­тыч­най са­ма­свя­до­мас­ці мо­ла­дзі дня­мі ён быў ад­зна­ча­ны прэ­мі­яй Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не».

Яў­ген Пя­сец­кі. Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.