Вы тут

Мандарыны: карысць і шкода


У Ста­ра­жыт­ным Кі­таі гэ­тыя пла­ды бы­лі на ва­гу зо­ла­та і лі­чы­лі­ся рас­ко­шай, та­му іх маг­лі да­зво­ліць са­бе толь­кі ім­пе­ра­та­ры — ман­да­ры­ны, у го­нар якіх і на­зва­лі плод.

Ус­ход­нія ле­ка­ры з даў­ніх ча­соў вы­ка­рыс­тоў­ва­лі іх для ля­чэн­ня бран­хі­яль­най астмы, цын­гі, атлус­цен­ня і ін­шых за­хвор­ван­няў. У гэ­тых со­неч­ных пла­дах змя­шча­ец­ца ве­лі­зар­ная до­за ві­та­мі­ну С і D, а з‑за ві­та­мі­ну К, які ўма­цоў­вае сцен­кі кры­вя­нос­ных са­су­даў, ман­да­ры­ны рэ­ка­мен­ду­юц­ца гі­пер­то­ні­кам і сар­дэч­ні­кам. Акра­мя та­го, за­мор­скія пла­ды даб­ра­твор­на ўплы­ва­юць на лёг­кія і брон­хі, па­ляп­ша­юць васт­ры­ню зро­ку, зні­жа­юць уз­ро­вень цук­ру ў кры­ві, па­мян­ша­юць ацё­кі і з'яў­ля­юц­ца вы­дат­ным срод­кам су­праць па­ра­зі­таў. Акра­мя ка­рыс­ных улас­ці­вас­цяў, ман­да­ры­ны ма­юць і не­ка­то­рыя су­праць­па­ка­зан­ні — на­прык­лад, раз­драж­ня­юць ныр­кі, слі­зіс­тую аба­лон­ку кі­шэч­ні­ка і страў­ні­ка, та­му пры праб­ле­мах у гэ­тых ор­га­нах ад дэ­гус­та­цыі ман­да­ры­наў лепш ус­тры­мац­ца.

Якія ві­ды бы­ва­юць?

Са­мыя са­лод­кія пла­ды — Мёд, Ро­бін­сан, Храм, Дэнс і Кле­мян­ці­на (ал­жыр­скі гіб­рыд з апель­сі­нам), Мі­ні­ё­ла (гіб­рыд ман­да­ры­на і грэй­пфру­та), із­ра­іль­скія і ма­ра­кан­скія сар­ты. Тан­жэ­ры­не мае тро­хі даў­кі смак, аб­хаз­скія, ту­рэц­кія і кі­тай­скія пла­ды вы­лу­ча­юц­ца лёг­кай кіс­лін­кай. Усе ман­да­ры­ны ма­юць лу­пі­ну жоў­та-аран­жа­ва­га ко­ле­ру роз­най сту­пе­ні яр­кас­ці, акра­мя сор­та Мёд — гэ­тыя пла­ды мо­гуць быць не толь­кі аран­жа­вы­мі і жоў­ты­мі, але і зя­лё­ны­мі, як і фі­лі­пін­скія ман­да­ры­ны.

Са­мыя вя­лі­кія ман­да­ры­ны — Тан­жэ­ла (гіб­рыд з грэй­пфру­там) і Тан­го­ра, яны сва­і­мі па­ме­ра­мі на­гад­ва­юць апель­сін, са­мыя ма­лень­кія — Кле­мян­ці­на. Лепш за ўсё лу­пяц­ца аб­хаз­скія, ту­рэц­кія, ма­ра­кан­скія, іс­пан­скія і япон­скія ман­да­ры­ны.

Як пра­віль­на вы­браць і за­хоў­ваць?

Вар­та куп­ляць толь­кі не­па­шко­джа­ныя пла­ды, без плям гні­лі, а каб пра­ве­рыць сту­пень іх спе­лас­ці, да­стат­ко­ва кры­ху сціс­нуць скур­ку: ка­лі пырс­нуў сок — зна­чыць, ман­да­ры­ны спе­лыя. Пры аб­мац­ван­ні не па­він­на быць за­над­та мяк­кіх участ­каў або ува­гну­тас­цяў, па­коль­кі гэ­та з'яў­ля­ец­ца пры­кме­тай та­го, што плод пе­ра­спеў і па­чаў пад­гні­ваць.

Рэ­ка­мен­ду­ец­ца за­хоў­ваць ман­да­ры­ны ў ад­се­ку ха­ла­дзіль­ні­ка для са­да­ві­ны, бо пры па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры яны хут­ка псу­юц­ца. Узім­ку мож­на раз­мяс­ціць пла­ды на ўцеп­ле­ным бал­ко­не ў скры­ні, якая вет­ра­ец­ца, пры ўмо­ве, што тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра не ні­жэй за 6 гра­ду­саў. Важ­ны мо­мант — ман­да­ры­ны нель­га тры­маць у по­лі­эты­ле­на­вым па­ке­це, па­коль­кі пры па­вы­ша­най віль­гот­нас­ці яны па­чы­на­юць ім­гнен­на гніць.

Што трэ­ба ве­даць?

*Бе­лая се­тач­ка па­між доль­ка­мі, якую час­та вы­да­ля­юць пры ачыст­цы са­да­ві­ны, ба­га­тая на глі­ка­зі­ды, якія ўма­цоў­ва­юць сэр­ца.

*У ман­да­ры­нах змя­шча­юц­ца асаб­лі­выя рэ­чы­вы — фі­тан­цы­ды, якія зды­ма­юць дэ­прэ­сію і па­ляп­ша­юць на­строй.

* Каб па­доў­жыць тэр­мін жыц­ця ман­да­ры­наў, змаж­це лу­пі­ну але­ем або вос­кам, якія за­кры­ва­юць по­ры і дзей­ні­ча­юць, як кан­сер­вант.

*Ман­да­ры­ны не змя­шча­юць ніт­ра­таў, якія «ба­яц­ца» аскар­бі­на­вай кіс­ла­ты.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.