Вы тут

Развод праз... SMS


Ці­ка­выя спо­са­бы ска­са­ван­ня шлю­баў

У ад­ным анг­лій­скім мяс­тэч­ку ёсць ці­ка­вы звы­чай. Ка­лі ча­ла­век зой­дзе ў храм і, па­клаў­шы ру­ку на Біб­лію, ска­жа, што на пра­ця­гу ўся­го ка­лян­дар­на­га го­да ні ра­зу не па­шка­да­ваў аб шлю­бе, яму на­ле­жыць уз­на­га­ро­да ў вы­гля­дзе кум­пя­ка. Гэ­ты звы­чай іс­нуе ўжо 350 га­доў, ад­нак ле­та­піс аб­вя­шчае, што за ўвесь гэ­ты час кум­пя­коў уру­чы­лі ўся­го 8 штук.

У роз­ных кра­і­нах све­ту раз­вод­зяц­ца па-роз­на­му. Не­ве­ра­год­на, але да ХVІІІ ста­год­дзя ва Уэль­се ска­са­ваць шлюб мож­на бы­ло, пе­ра­ско­чыў­шы мят­лу, па­стаў­ле­ную ка­ля ўва­ход­ных дзвя­рэй. Мят­лу да­стат­ко­ва бы­ло пе­ра­ско­чыць ад­на­му з су­жэн­цаў.

У жы­ха­роў не­вя­лі­ка­га аст­раў­ка на паўд­нё­ва-ўсход­нім узбя­рэж­жы Аф­ры­кі са­мая прос­тая пра­цэ­ду­ра раз­во­ду. Раз­вес­ці­ся мо­жа толь­кі жан­чы­на. Для та­го, каб па­зба­віц­ца ад ня­лю­ба­га му­жа, жан­чы­не не­аб­ход­на прос­та вы­кі­нуць яго рэ­чы з до­му.

Ра­ней да­во­лі не­звы­чай­ны звы­чай быў у Чар­на­го­рыі. Пры свед­ках муж і жон­ка бра­лі­ся за роз­ныя кан­цы по­яса ці вя­роў­кі і раз­ра­за­лі яе на­па­лам. Лі­чы­ла­ся, што пас­ля та­кіх дзе­ян­няў яны больш не шлюб­ная па­ра.

У Сін­га­пу­ры і Ма­лай­зіі аб­вяс­ці­лі, што SMS-па­ве­дам­лен­ні на­бы­лі юры­дыч­ную сі­лу: му­суль­ма­ні­ну для раз­во­ду ця­пер трэ­ба толь­кі паў­та­рыць па­ве­дам­лен­не тры ра­зы. За­тым не­аб­ход­на прос­та па­цвер­дзіць яго ў ша­ры­яц­кім су­дзе.

Пле­мя на­ра­гу, якое пра­жы­вае ў Аф­ры­цы, так­са­ма мае свой звы­чай. Пас­ля ўра­чыс­тай част­кі вя­сел­ля ма­ла­дыя па­він­ны ў аба­вяз­ко­вым па­рад­ку на­дзець мас­кі і не зды­маць іх на пра­ця­гу ад­на­го го­да. Ка­лі тэр­мін на­шэн­ня ма­сак прай­шоў, а яны так і не бы­лі зня­тыя, то шлюб аў­та­ма­тыч­на лі­чыц­ца не­са­праўд­ным.

У Ста­ра­жыт­ным Ры­ме іс­на­ваў свой звы­чай. Узяць у жон­кі муж­чы­на мог толь­кі ад­ну жан­чы­ну. За­клю­ча­ны шлюб быў не­па­рыў­ны. Муж­чы­ны маг­лі ажа­ніц­ца не­каль­кі ра­зоў, а жан­чы­ны вы­хо­дзіць за­муж толь­кі адзін раз у жыц­ці. Атрым­лі­ва­ец­ца су­пя­рэч­насць. Як жа яе рас­тлу­ма­чыць? Жон­ку, якая на­да­ку­чы­ла, па­прос­ту за­бі­ва­лі.

На вост­ра­ве Ява ўсё пра­сцей. Ка­лі ча­ла­век, усё роў­на яко­га по­лу, пры­няў ра­шэн­не ска­са­ваць шлюб па якіх-не­будзь пры­чы­нах, ён па­ві­нен па­са­дзіць пяць дрэў.

У Анг­ліі ў ста­ра­жыт­ныя ча­сы для раз­во­ду жон­ку не­аб­ход­на бы­ло... пра­даць. Ца­на па­він­на быць не мен­шая за адзін шы­лінг. Ка­лі жон­ку куп­ля­лі — шлюб ска­соў­ваў­ся. На­ват у ХХІ ста­год­дзі па­доб­ным чы­нам мож­на бы­ло раз­вес­ці­ся. Ней­кі фер­мер, Джо­зэф Томп­сан, сваю жон­ку пра­даў за 12 шы­лін­гаў. А за­ад­но і шча­ню­ка.

З да­па­мо­гай SMS-па­ве­дам­лен­няў мож­на раз­вес­ці­ся і ў ААЭ. Адзі­ная ўмо­ва: па­ве­дам­лен­не не па­він­на змя­шчаць па­мы­лак.

У 1956 го­дзе ў СССР раз­вес­ці­ся мож­на бы­ло толь­кі пуб­ліч­на. Пра гэ­та аб­вя­шчаў Ко­дэкс сям'і і шлю­бу. Каб шлюб быў пры­зна­ны не­са­праўд­ным, трэ­ба бы­ло па­даць за­явы, вы­клі­каць су­жэн­ца ў суд, за­пла­ціць па­да­так у па­ме­ры 100 руб­лёў, а так­са­ма апуб­лі­ка­ваць аб'­яву ў га­зе­це пра за­вя­дзен­не шлю­ба­раз­вод­най спра­вы.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.