Zамор'е


Рэ­корд­ны лан­цу­жок

За­ла­ты лан­цу­жок даў­жы­нёй больш за 5 кі­ла­мет­раў і кош­там амаль 6 міль­ё­наў до­ла­раў вы­раб­ле­ны ў Ду­баі. Ча­ка­ец­ца, што ён увой­дзе ў Кні­гу рэ­кор­даў Гі­нэ­са як са­мы доў­гі юве­лір­ны вы­раб з зо­ла­та. Над яго ства­рэн­нем пра­ца­ва­лі 100 ча­ла­век на пра­ця­гу 45 дзён.

9-5

Дак­лад­ная даў­жы­ня вы­ра­бу, які скла­да­ец­ца з 4 міль­ё­наў сег­мен­таў — 5,52 кі­ла­мет­ра, ва­га — 256 кі­ла­гра­маў. Ства­рэн­не лан­цуж­ка пры­мер­ка­ва­на да двац­ца­та­га па лі­ку Ганд­лё­ва­га фес­ты­ва­лю ў Ду­баі, на пра­ця­гу яко­га для па­куп­ні­коў у кра­мах і ганд­лё­вых цэнт­рах пра­па­ну­юц­ца зніж­кі да 70% і пра­вод­зяц­ца ро­зыг­ры­шы пры­зоў.

Па­гля­дзець на твор юве­лі­раў мо­жа лю­бы: ён вы­стаў­ле­ны ў ста­рой част­цы Ду­бая, у па­пу­ляр­ным ся­род ту­рыс­таў «за­ла­тым кір­ма­шы». Пас­ля ўста­наўлен­ня су­свет­на­га рэ­кор­ду лан­цу­жок бу­дзе рас­пра­да­дзе­ны па част­ках. Кож­на­му бран­за­ле­ту або лан­цуж­ку бу­дзе пры­свое­ны ўні­каль­ны код, які па­цвяр­джае, што яны з'яў­ля­юц­ца част­кай вы­ра­бу, які ўвай­шоў у Кні­гу рэ­кор­даў Гі­нэ­са. У 1999 го­дзе пад­час ганд­лё­ва­га фес­ты­ва­лю ў Ду­баі так­са­ма быў вы­раб­ле­ны за­ла­ты лан­цу­жок з рэ­корд­най та­ды даў­жы­нёй 4,28 кі­ла­мет­ра.

Ад­крыў шам­пан­скае... ку­ляй!

Як вы ад­кар­коў­ва­е­це га­лоў­ны на­ва­год­ні на­пой? Аме­ры­ка­нец Ры­чард Ра­ян, на­прык­лад, лю­біць гэ­та ра­біць пры да­па­мо­зе снай­пер­скай він­тоў­кі. Ён змог ада­ткнуць бу­тэль­ку шам­пан­ска­га, стрэ­ліў­шы ў яе. Ві­дэа­ро­лік, які муж­чы­на раз­мяс­ціў на сва­ім ка­на­ле ў YouTube, за ты­дзень на­браў больш за міль­ён пра­гля­даў.

Каб ад­кар­ка­ваць бу­тэль­ку, Ра­я­ну спат­рэ­бі­ла­ся тры спро­бы. Пер­шыя дзве ака­за­лі­ся ня­ўда­лы­мі — у вы­ні­ку стрэ­лу бу­тэль­кі бы­лі раз­бі­тыя. Трэ­цім дак­лад­ным стрэ­лам аме­ры­ка­нец да­мог­ся па­трэб­на­га вы­ні­ку. Ры­чард Ра­ян з 2007 го­да вя­дзе на YouTube ка­нал FullMag, пры­све­ча­ны зброі.

Нос ру­кам у да­па­мо­гу

Жы­хар ін­дый­ска­га го­ра­да Хай­да­ра­ба­да Ма­ха­мед Хур­шыд Ху­сейн уста­на­віў су­свет­ны рэ­корд па хут­кас­ным на­бо­ры тэкс­ту но­сам. У пры­сут­нас­ці экс­пер­таў з Кні­гі рэ­кор­даў Гі­нэ­са 23-га­до­ва­му муж­чы­ну ўда­ло­ся на­дру­ка­ваць фра­зу, якая скла­да­ец­ца са 103 слоў, за 47,44 се­кун­ды.

9-7

Фра­за гэ­тая гу­чыць так: «Кні­га рэ­кор­даў Гі­нэ­са вы­бра­ла мя­не, каб я на­дру­ка­ваў гэ­та за са­мы ка­рот­кі час». Каб лепш фа­ку­сі­ра­вац­ца на кла­ві­я­ту­ры, ён за­плюшч­ваў ад­но во­ка, а ру­кі яго бы­лі звя­за­ны за спі­най. Каб пад­рых­та­вац­ца да рэ­кор­ду, муж­чы­на апош­нія тры га­ды шмат трэ­ні­ра­ваў­ся што­дня. Ра­ней Ма­ха­мед — а ён, між ін­шым, ін­жы­нер і мае сту­пень ба­ка­лаў­ра — ужо ўста­наў­лі­ваў рэ­корд па на­бо­ры. У лю­тым 2012 го­да яму ўда­ло­ся на­дру­ка­ваць анг­лій­скі ал­фа­віт за 3,43 се­кун­ды. Але ж гэ­та бы­ло зроб­ле­на ру­ка­мі.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.