Вы тут

Прыклад служэння Радзіме і людзям


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўру­чыў прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», спе­цы­яль­ныя прэ­міі дзея­чам куль­ту­ры і мас­тац­тва, прэ­міі «Бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны Алімп»

Па тра­ды­цыі, якая скла­ла­ся, цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня ў ста­ліч­ным Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі ад­бы­ла­ся ў дні свят­ка­ван­ня Рас­тва. Не­вы­пад­ко­ва ся­род лаў­рэ­а­таў прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» заў­сё­ды бы­ва­юць лю­дзі і ка­лек­ты­вы, якія жы­вуць і пра­цу­юць па га­лоў­ных хрыс­ці­ян­скіх прын­цы­пах — мі­ла­сэр­нас­ці і да­па­мо­гі блізка­му.

10-34

10-34

 

Сё­ле­та вы­со­кую ўзна­га­ро­ду ад кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы атры­ма­лі ка­лек­ты­вы Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­тэр­на­та ве­тэ­ра­наў вай­ны і пра­цы і ву­чэб­на-вы­твор­чых май­стэр­няў пры­хо­да хра­ма іко­ны Бо­жай Ма­ці «Усіх туж­лі­вых Ра­дасць». Уру­ча­ю­чы прэ­мію, Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў: «Бе­ла­рус­кі на­род заў­сё­ды імк­нуў­ся да ства­раль­на­га жыц­ця, за­сна­ва­на­га на пра­ца­ві­тас­ці, спра­вяд­лі­вас­ці, уза­е­ма­да­па­мо­зе. Та­му спа­кон ве­ку па­ша­най у нас ка­рыс­та­юц­ца лю­дзі, якія пра­цу­юць у імя пад­тры­ман­ня гэ­тых ас­но­ва­твор­ных ма­раль­ных прын­цы­паў. Мы ўзна­га­родж­ва­ем тых, хто пры­свя­ціў жыц­цё спра­ве мі­ла­сэр­нас­ці і да­па­мо­гі ін­шым». Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ад­на з га­лоў­ных мэ­таў бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы — ства­рэн­не ўмоў для са­ма­рэа­лі­за­цыі ма­ла­дых гра­ма­дзян, га­то­вых ад­да­ваць свае сі­лы і здоль­нас­ці на ка­рысць Ай­чы­ны. «І ў гэ­ты ўра­чыс­ты дзень мы ад­да­ём да­ні­ну па­ва­гі лю­дзям, якія кож­ны дзень пра­цу­юць на да­сяг­нен­не гэ­тай мэ­ты. Вы­со­кіх уз­на­га­род уда­сто­е­ны На­цы­я­наль­ны дзі­ця­чы аду­ка­цый­на-азда­раў­лен­чы цэнтр «Зуб­ра­ня», Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

На 2015‑ы пры­па­дае 70‑год­дзе Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, на­га­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «У Бе­ла­ру­сі ро­біц­ца ўсё маг­чы­мае для за­ха­ван­ня па­мя­ці пра яе. Мы абе­ра­га­ем гіс­та­рыч­ную праў­ду і ста­ра­ем­ся па­мя­таць яе каш­тоў­ныя ўро­кі. Дзя­ку­ю­чы пра­цы, та­лен­ту ра­бот­ні­каў куль­ту­ры ў мі­ну­лым го­дзе скон­ча­на бу­доў­ля Му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і ство­ра­на но­вая экс­па­зі­цыя ў ме­ма­ры­яль­ным комп­лек­се «Брэсц­кая крэ­пасць-ге­рой». За­слу­гі гэ­тых ка­лек­ты­ваў мы сён­ня так­са­ма ад­зна­ча­ем», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

10-35

10-35

 

Уся­го па вы­ні­ках 2014 го­да пры­су­джа­ны пяць прэ­мій Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не». Ся­род лаў­рэ­а­таў гэ­тай вы­со­кай уз­на­га­ро­ды — аў­тар­скі ка­лек­тыў у скла­дзе на­ста­я­це­ля рэ­лі­гій­най аб­шчы­ны «Пры­ход хра­ма іко­ны Бо­жай Ма­ці «Усіх туж­лі­вых Ра­дасць» у Мін­ску Мін­скай епар­хіі Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы про­та­і­е­рэя Іга­ра Ка­рас­ця­лё­ва і да­цэн­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Мак­сі­ма Тан­ка Ма­ры­ны Краў­цо­вай. Іх на­ма­ган­ня­мі ство­ра­ны ву­чэб­на-вы­твор­чыя май­стэр­ні пры на­зва­ным пры­хо­дзе для са­цы­я­лі­за­цыі лю­дзей з цяж­кі­мі за­хвор­ван­ня­мі. Лаў­рэ­а­там прэ­міі стаў так­са­ма ка­лек­тыў На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за ўва­саб­лен­не на­цы­я­наль­на-гіс­та­рыч­най тэ­ма­ты­кі ў ба­ле­це «Ві­таўт». Ся­род лаў­рэ­а­таў і ка­лек­тыў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­тэр­на­та ве­тэ­ра­наў вай­ны і пра­цы, які ўнёс вя­лі­кі ўклад у раз­віц­цё дзяр­жаў­най сіс­тэ­мы са­цы­яль­най аба­ро­ны, за­цвяр­джэн­не ідэй ча­ла­ве­ка­люб­ства і мі­ла­сэр­нас­ці ў гра­мад­стве. Гэ­тай уз­на­га­ро­ды ўда­сто­е­ны і Цэнт­раль­ны ка­мі­тэт Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі за знач­ны ўклад у гра­ма­дзян­скае вы­ха­ван­не і фар­мі­ра­ван­не па­тры­я­тыч­най са­ма­свя­до­мас­ці мо­ла­дзі.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ўру­чыў так­са­ма 10 спе­цы­яль­ных прэ­мій Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі дзея­чам куль­ту­ры і мас­тац­тва: ан­самб­лю пес­ні і тан­ца «Ме­ду­ні­ца» Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі, аў­тар­ска­му ка­лек­ты­ву тэ­ле­ка­на­ла «Ста­ліч­нае тэ­ле­ба­чан­не» ў скла­дзе ды­рэк­та­ра ды­рэк­цыі спе­цы­яль­ных пра­ек­таў Аляк­сея Ада­шкі­на, ка­рэс­пан­дэн­та спе­цы­яль­най служ­бы ка­рэс­пан­дэн­таў ды­рэк­цыі ін­фар­ма­цый­на­га вя­шчан­ня Воль­гі Ма­кей; аў­тар­ска­му ка­лек­ты­ву ў скла­дзе су­пра­цоў­ні­каў Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі Але­ны Бо­га­не­вай і Та­ма­ры Вар­фа­ла­ме­е­вай, пе­да­го­га Цэнт­ра да­дат­ко­вай аду­ка­цыі «Вет­разь» Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на Мін­ска Мі­ка­лая Ко­зен­кі. Уз­на­га­ро­ды ўда­сто­е­ны так­са­ма аў­тар­скі ка­лек­тыў у скла­дзе да­цэн­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та куль­ту­ры і мас­тац­тваў Люд­мі­лы Да­мнян­ко­вай, ды­рэк­та­ра твор­ча-экс­пе­ры­мен­таль­на­га пры­ват­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Гу­дарт» Пят­ра Лаб­ко­ві­ча, су­пра­цоў­ні­ка Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі Ба­ры­са Ла­зу­кі. Прэ­міі ўда­сто­е­ны ка­лек­тыў ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Брэсц­кая крэ­пасць-ге­рой». Ся­род уз­на­га­ро­джа­ных — ка­лек­тыў твор­чых май­стэр­няў «Цэнт­ра су­час­ных мас­тац­тваў», ка­лек­тыў Не­глюб­ска­га сель­ска­га цэнт­ра ткац­тва Вет­каў­ска­га ра­ё­на Го­мель­скай воб­лас­ці. Прэ­мія пры­су­джа­на га­лоў­на­му спе­цы­я­ліс­ту прад­пры­ем­ства «Мін­ская спад­чы­на» Сяр­гею Баг­ла­са­ву, мас­та­ку-скульп­та­ру, чле­ну Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за мас­та­коў Сяр­гею Бан­да­рэн­ку, пра­фе­са­ру ка­фед­ры ма­люн­ка Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Ула­дзі­мі­ру Ган­ча­ру­ку.

[caption id="attachment_67216" align="alignnone" width="600"]10-36

10-36

 Сцэна з ба­ле­та «Ві­таўт».[/caption]

 

Пад­час цы­ры­мо­ніі ўша­ноў­ва­лі і тых, хто вы­хоў­вае бу­ду­чых чэм­пі­ё­наў. «Мы хо­чам, каб зда­ро­вы лад жыц­ця, лю­боў да спор­ту, ак­тыў­на­га ад­па­чын­ку ў лю­дзей роз­ных уз­рос­таў так­са­ма ста­лі доб­рай тра­ды­цы­яй. І, вя­до­ма, на­ша кра­і­на па­він­на пра­рас­таць яр­кі­мі тры­ум­фа­мі бе­ла­рус­кіх пра­фе­сій­ных спарт­сме­наў, якія звя­за­лі сваё жыц­цё са спор­там най­вы­шэй­шых да­сяг­нен­няў», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь даў­но і тры­ва­ла за­ня­ла мес­ца ў лі­ку спар­тыў­ных дзяр­жаў. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу, што мі­ну­лы год быў яр­кім і па­мят­ным для бе­ла­ру­саў на спар­тыў­ныя па­дзеі. «Упер­шы­ню за ўсю гіс­то­рыю су­ве­рэн­най Бе­ла­ру­сі мы пры­ма­лі су­свет­ны ха­кей­ны чэм­пі­я­нат. На­шы спарт­сме­ны год­на па­ка­за­лі ся­бе і на Алім­пій­скіх гуль­нях у Со­чы», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Лаў­рэ­а­та­мі прэ­мій «Бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны Алімп» ста­лі спарт­смен-ін­струк­тар на­цы­я­наль­най ка­ман­ды Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па лёг­кай ат­ле­ты­цы Ма­ры­на Ар­за­ма­са­ва, трэ­нер-вы­клад­чык уста­но­вы «Рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр алім­пій­скай пад­рых­тоў­кі па гім­нас­ты­цы мас­тац­кай» Іры­на Іль­ян­ко­ва, трэ­нер-вы­клад­чык па лёг­кай ат­ле­ты­цы ўста­но­вы «Мін­ская спе­цы­я­лі­за­ва­ная дзі­ця­ча-юнац­кая шко­ла алім­пій­ска­га рэ­зер­ву № 2 БФСТ «Ды­на­ма» На­тал­ля Шы­ка­лен­ка.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ўру­чэн­не прэ­мій «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», спе­цы­яль­ных прэ­мій дзея­чам куль­ту­ры і мас­тац­тва, «Бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны Алімп» па­цвяр­джае ста­ра­жыт­ную ісціну: доб­рыя спра­вы заў­сё­ды ўзна­га­родж­ва­юц­ца. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­дзя­ка­ваў лаў­рэ­а­там за тое, што яны па­каз­ва­юць прык­лад слу­жэн­ня гра­мад­ству і шчы­рай лю­бо­ві да род­най зям­лі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ўру­чэн­не прэ­мій «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» не вы­пад­ко­ва пры­мер­ка­ва­на да Рас­тва Хрыс­то­ва. «Бо пры­хіль­насць да хрыс­ці­ян­скіх каш­тоў­нас­цяў, ма­раль­ных, эс­тэ­тыч­ных тра­ды­цый з'яў­ля­ец­ца ад­ным з га­лоў­ных фак­та­раў у раз­віц­ці бе­ла­рус­кай на­цыі, за­ха­ван­ні яе адзін­ства», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«Да ча­го мо­жа пры­вес­ці грэ­ба­ван­не імі, па­каз­ва­юць па­дзеі ў на­шых су­се­дзяў. Хва­ля між­на­цы­я­наль­ных, між­кан­фе­сій­ных кан­флік­таў, тэ­ра­рыс­тыч­ных па­гроз аха­пі­ла сён­ня ўвесь свет», — кан­ста­та­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў гэ­тых умо­вах асаб­лі­вую каш­тоў­насць на­бы­ва­юць адзін­ства і згур­та­ва­насць на­ро­да. «Як ска­за­на ў Еван­гел­лі: «Уся­кае цар­ства, якое раз­дзя­лі­ла­ся са­мое ў са­бе, апус­цее, а дом, які раз­дзя­ліў­ся сам у са­бе, пад­зе». Гіс­то­рыя ву­чыць, што толь­кі мір і зго­да слу­жаць на­дзей­ным пад­мур­кам даб­ра­бы­ту лю­бой кра­і­ны. Ме­на­ві­та на гэ­тым пад­мур­ку мы бу­дзем бу­да­ваць і бу­ду­ем на­шу дзяр­жа­ву», — за­явіў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Бе­ла­русь ад­кры­та для за­сва­ен­ня су­свет­на­га во­пы­ту. «Але, спа­сці­га­ю­чы куль­ту­ру ін­шых на­ро­даў, важ­на не рас­тва­рыц­ца ў ёй, не стра­ціць свой твар. Мы ўзна­га­родж­ва­ем тых, хто ства­рае су­час­ныя тво­ры ў роз­ных жан­рах, аба­пі­ра­ю­чы­ся на на­шу мас­тац­кую спад­чы­ну, све­та­по­гляд і тра­ды­цыі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Па­вод­ле БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.