Вы тут

Хадзіла Шчадруха па Калачах


Ужо чвэрць ста­год­дзя ка­ляд­ны аб­рад вёс­кі Тыш­ка­ві­чы Іва­наў­ска­га ра­ё­на спраў­ля­ец­ца на Ла­гой­шчы­не — у вёс­цы Ка­ла­чы. За гэ­ты час вяс­коў­цы па­лю­бі­лі ма­ляў­ні­чае кар­на­валь­нае шэс­це па ву­лі­цах свай­го на­се­ле­на­га пунк­та, якое ад­бы­ва­ец­ца ўве­ча­ры 7 сту­дзе­ня. Мно­гія гас­па­да­ры ча­ка­юць у сва­іх да­мах пры­ход ка­ля­доў­шчы­каў, на­ват да­маў­ля­юц­ца з імі за­га­дзя і лі­чаць сва­і­мі «звяз­да­ра», «ка­зу», «ка­ня», «бус­ла», «Шчад­ру­ху» . А ка­ляд­ную па­лес­кую пес­ню тут спя­ва­юць на ка­ла­чоў­скі ма­нер:

На­сці­лай ста­лы, кла­дзі пі­ра­гі,

Бо на­едуць да нас гос­ці мі­лыя —

Сам Гас­подзь з не­ба з тры­ма анё­ла­мі

Пер­шы анёл — яс­нае со­ней­ка,

Дру­гі анёл — свет­лы ме­сяц,

Трэ­ці анёл — дроб­ны дож­джык...

10-15

Тра­ды­цыя свят­ка­ван­ня «тыш­ка­віц­кай шчад­роў­кі» з'я­ві­ла­ся ў Ка­ла­чах, ка­лі пры­еха­ла ў вёс­ку ма­ла­дая культ­ра­бот­ні­ца Ма­рыя Та­ра­се­віч. Ёй па­да­ба­лі­ся мяс­цо­выя звы­чаі, так­са­ма яна вы­ву­ча­ла аб­ра­ды і тра­ды­цыі най­блі­жэй­шых вё­сак і на іх асно­ве ра­бі­ла свя­точ­ныя пра­гра­мы. Ка­ляд­на­га звы­чаю ха­дзіць з «зор­каю» і з «ка­зою» тут не бы­ло, та­му Ма­рыя «за­па­зы­чы­ла» аб­рад са сва­ёй ма­лой ра­дзі­мы. Кас­цюм «Шчад­ру­хі» ў вян­ку з га­лін­ка­мі ду­ба яна па­мя­тае са свай­го ма­лен­ства і пе­ра­нес­ла сім­вал у тра­ды­цыю і на Ла­гой­скую зям­лю.

10-12

— Дуб — сім­вал моцнай сям'і, яго ўпля­та­лі ў га­лаў­ны ўбор «Шчад­ру­хі», — ка­жа Ма­рыя Та­ра­се­віч. — Для па­ле­шу­коў гэ­ты сім­вал вель­мі каш­тоў­ны.

Ра­бот­ні­кі і ўдзель­ні­кі мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці сель­ска­га До­ма куль­ту­ры пад­тры­ма­лі іні­цы­я­ты­ву і пра­цяг­ва­юць — ад­ным ка­ляд­ным гур­том — да­рыць вяс­коў­цам свя­точ­ны на­строй. Вось і гэ­тым ра­зам яны ха­дзі­лі па ха­тах і він­ша­ва­лі — біб­лі­я­тэ­кар Та­ма­ра Бур­ко­віч з уну­кам Мак­сі­мам, пен­сі­я­нер­ка-по­вар Лі­дзія Са­рнаў­ская, ба­я­ніст Аляк­сей Ра­га­чоў і Ма­рыя Та­ра­се­віч з дач­кой Воль­гай.

10-13

А яшчэ на абы­ход два­роў ка­ля­доў­шчы­кі заў­сё­ды но­сяць абя­рэг — звон-шар­шун. Ве­да­юць, ка­лі шар­шун доб­ра зво­ніць, Ка­ля­ды аба­вяз­ко­ва пры­но­сяць у дом шчас­це і да­бро.

Ана­толь Кля­шчук, фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.