Вы тут

Пад адным дахам


Ня­гле­дзя­чы на кам­форт­ныя ўмо­вы ў до­ме су­мес­на­га са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня, адзі­но­кім пен­сі­я­не­рам ня­лёг­ка па­кі­даць свае ха­ты

За апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе коль­касць па­жы­лых лю­дзей (тых, ка­му больш за 60 га­доў) у на­шай кра­і­не па­вя­лі­чы­ла­ся амаль на 75 ты­сяч ча­ла­век. Мно­гія з іх жы­вуць ад­ны ў вёс­ках і з-за свай­го ўзрос­ту ці фі­зіч­на­га ста­ну ўжо не мо­гуць зай­мац­ца гас­па­дар­кай і хат­ні­мі спра­ва­мі. Каб па­лег­чыць жыц­цё гэ­тай ка­тэ­го­рыі на­сель­ніц­тва, бы­ла ўве­дзе­на та­кая фор­ма са­цы­яль­най да­па­мо­гі, як да­мы су­мес­на­га са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня. У спе­цы­яль­на па­бу­да­ва­най ха­це пен­сі­я­не­ры ра­зам жы­вуць са­ма­стой­на і за свой кошт: цал­кам аплач­ва­юць ка­му­наль­ныя па­слу­гі, пра­дук­ты. Што­дзень су­пол­ку ста­рых на­вед­вае сац­ра­бот­нік, для яко­га гэ­та так­са­ма пра­сцей, чым аб'­ехаць на ро­ва­ры (не заў­сё­ды ёсць ма­шы­на) не­каль­кі вё­сак. Каб да­ве­дац­ца, як зі­му­юць пен­сі­я­не­ры пад ад­ным да­хам, мы на­ве­да­лі дом су­мес­на­га са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня ў аг­ра­га­рад­ку Бял­коў­шчы­на Смар­гон­ска­га ра­ё­на Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

10-16

Вы­даткі — пароўну

Дом для адзі­но­кіх ста­рых ад­кры­лі ча­ты­ры га­ды та­му ў ад­ра­ман­та­ва­ным па­мяш­кан­ні бы­ло­га сель­са­ве­та. Лі­та­раль­на праз да­ро­гу — кра­ма, ад­дзя­лен­не пош­ты, фель­чар­скі пункт. У са­мім бу­дын­ку пра­вя­лі га­ра­чую ва­ду і зла­дзі­лі га­за­вае ацяп­лен­не. Зра­бі­лі сан­ву­зел: у ду­ша­вой ка­бі­не на­ват крэ­сел­ка па­ста­ві­лі, каб па­жы­лым лю­дзям бы­ло ляг­чэй мыц­ца.

Ця­пер у до­ме жы­ве дзе­сяць ча­ла­век. Ся­мі з іх больш за 80 га­доў. Асноў­ныя вы­дат­кі пен­сі­я­не­ры дзе­ляць па­роў­ну: у ме­сяц кож­ны пла­ціць паў­та­ра міль­ё­на руб­лёў. Для па­раў­на­ння: са­бе­кошт зна­хо­джан­ня ў баль­ні­цы сяст­рын­ска­га до­гля­ду за та­кі ж пе­ры­яд скла­дае ка­ля трох з па­ло­вай міль­ё­наў. Ка­лі для апла­ты ста­цы­я­на­ра па­цы­ен­ты пе­ра­вод­зяць на ра­ху­нак баль­ні­цы 80 пра­цэн­таў сва­ёй пен­сіі (не­за­леж­на ад яе па­ме­ру), то ў до­ме са­ма­стой­на­га су­мес­на­га пра­жы­ван­ня пла­цяць пэў­ную су­му. Ас­тат­ні­мі гра­шы­ма ста­рыя рас­па­ра­джа­юц­ца са­мі.

Ёсць у до­ме і кры­зіс­ны па­кой, дзе па­жы­лы ча­ла­век, яко­му з пэў­ных пры­чын ста­ла цяж­ка зна­хо­дзіц­ца ў сям'і, мо­жа ча­со­ва па­жыць. Са­цы­яль­ная служ­ба тым ча­сам пра­цуе з яго род­ны­мі. Ка­лі лік­ві­да­ваць не­спры­яль­ную сі­ту­а­цыю не атрым­лі­ва­ец­ца, ча­ла­ве­ку пра­па­ноў­ва­юць за­стац­ца ў до­ме су­мес­на­га пра­жы­ван­ня. Соф'я Іо­сі­фаў­на, на­прык­лад, жы­ве тут дру­гі год. Улас­ную ха­ту за со­рак кі­ла­мет­раў ад­сюль ба­бе Зо­сі прый­шло­ся па­кі­нуць з-за пля­мен­ні­ка-ал­ка­го­лі­ка.

— Я там бы­ваю, — ка­жа Соф'я Іо­сі­фаў­на. — У сва­яч­кі ёсць ха­та не­да­лё­ка ад ма­ёй, яны, ка­лі сям'­ёй ту­ды едуць, і мя­не за­бі­ра­юць. Але доў­га там не ма­гу зна­хо­дзіц­ца, адзін дзень па­бу­ду — і ўсё. Сла­ба­ва­ты ўжо ра­бот­нік. Хоць ха­та не ста­рая, печ­ку па­ліць я яшчэ б змаг­ла. Най­го­рай, што гэ­ты п'я­ні­ца там ся­дзіць. Я яго і кар­мі­ла, і па­пя­ро­сы за свае гро­шы куп­ля­ла. Тры ці ча­ты­ры га­ды так му­чы­ла­ся. Дык коль­кі ж я ма­гу цяр­пець?

[caption id="attachment_67209" align="alignnone" width="600"]10-17 Сля­пая ба­ба Ван­да амаль увесь дзень пра­во­дзіць на сва­ім лож­ку.[/caption]

Хат­няя ежа ча­ты­ры ра­зы на дзень

Ма­рыя Іо­сі­фаў­на з му­жам пе­ра­еха­лі па­ру ме­ся­цаў та­му. У сва­ёй ха­це сё­ле­та зі­ма­ваць ста­ла не­маг­чы­ма: за­ва­ліў­ся ко­мін.

— Мо­жа, мы ўжо раз­ле­на­ва­лі­ся, дзет­кі, — уз­ды­хае ба­бу­ля. — Мо там і зі­ма­ва­лі б. Ці доб­ра мы зра­бі­лі, што сю­ды пай­шлі, ці бла­га — Бог ве­дае. Са­бач­ка за­стаў­ся там, су­сед­ка кор­міць. Дзе­цям пры­ехаць ня­ма ку­ды. Як мы ў ха­це бы­лі, дык яны час­цей пры­яз­джа­лі, то не­каль­кі тыд­няў, то ме­сяц па­бу­дуць. А ця­пер што? Ха­лод­ная ха­та, ні­ко­га ня­ма. Да­мо­ві­лі­ся з дзе­дам, што па­бу­дзем тут да мая і па­е­дзем да­до­му. Там, мо­жа, па­са­дзім які ага­род, дзве сот­кі зям­лі ў нас ёсць.

Ка­жу пен­сі­я­нер­цы: вы ўжо на­пра­ца­ва­лі­ся за столь­кі га­доў, ад­па­чы­ва­лі б. Але ба­бу­ля не па­га­джа­ец­ца:

— У нас зна­ё­мыя бы­лі, муж з жон­кай. Яны жы­лі не ад­ны, а ра­зам з ней­кі­мі сва­я­ка­мі. Пры­хва­рэў муж­чы­на не­як. А жон­ка бы­ла крэп­кая. І ка­за­ла яму: ты яшчэ па­ля­жы, хай ін­шыя ро­бяць. Сем га­доў пра­ля­жаў гэ­ты Міш­ка. Ста­ро­му свай­му ка­лі ска­жу: «Што ты, дзед, поў­за­еш?», дык ён: «Хо­чаш, каб, як Міш­ка, ля­жаў?»

Па­куль мы раз­маў­ля­лі, жан­чы­нам пры­нес­лі са­лод­кія па­да­рун­кі на свя­ты. Ад­на з пен­сі­я­не­рак, ба­ба Ван­да (яе су­сед­кі па па­коі рас­ка­за­лі, што ста­рая зу­сім аслеп­ла і без да­па­мо­гі не мо­жа вый­сці на двор), ужо па­спе­ла па­ла­са­вац­ца цу­кер­ка­мі.

— Ба­ба Ван­да, а хто гэ­та са­лод­кае пе­рад абе­дам есць? Апе­тыт пе­ра­б'е­це, — быц­цам дзі­ця, ад­чыт­вае пен­сі­я­нер­ку са­цы­яль­ны ра­бот­нік.

— Я толь­кі ад­ну па­каш­та­ва­ла, — усмі­ха­ец­ца жан­чы­на.

— Ба­чу я, коль­кі па­пе­рак на пад­ло­зе ва­ля­ец­ца.

У до­ме пры­ем­на пах­не хат­няй ежай. Хар­чу­юц­ца пен­сі­я­не­ры ча­ты­ры ра­зы на дзень. Гар­таю ме­ню: ка­ша ман­ная, блі­ны са смя­та­най, суп са шчаўя, кат­ле­ты се­ча­ныя з ку­ры­цы, дра­ні­кі, цэ­пе­лі­ны, тва­рож­ная за­пя­кан­ка...

— Вой, смач­на кор­мяць, — хва­ліць кух­ню Ма­рыя Іо­сі­фаў­на. — Мы ў ха­це так не елі. І свай­го да­баў­ляць не трэ­ба — ха­пае. У баль­ні­цы, па­мя­таю, дзе­сяць дзён ля­жа­ла, дык не па­раў­наць.

[caption id="attachment_67210" align="alignnone" width="600"]10-18 Ва­сіль Яфі­ма­віч (спра­ва) спа­дзя­ец­ца ра­зам з жон­кай вяр­нуц­ца ўлет­ку да­до­му. А яго су­се­ду ня­ма ку­ды пай­сці: ха­та з-за баб­роў пра­ва­лі­ла­ся ў ба­ло­та.[/caption]

З Ка­ры­баў — у Смар­гонь

На ка­на­пе ў пя­рэд­нім па­коі раз­маў­ля­юць мяс­цо­выя муж­чы­ны. Адзін з іх, Ана­толь Іва­на­віч, ін­ва­лід 1-й гру­пы, не­ка­лі жыў з дач­кой на Ка­рыб­скіх аст­ра­вах. Праў­да, ня­доў­га: не змог пры­звы­ча­іц­ца да га­ра­ча­га клі­ма­ту.

— Дый у мя­не ма­ё­масць тут, пен­сія вы­со­кая, а там ні­чо­га ня­ма, — тлу­ма­чыць пен­сі­я­нер. — На аст­ра­вах жыць доб­ра, але ж трэ­ба штось­ці ўклас­ці, каб ін­шая кра­і­на пра ця­бе па­кла­па­ці­ла­ся. Ле­кі там вель­мі да­ра­гія. Ця­пер мне па­кой у Смар­го­ні пра­па­на­ва­лі. У го­ра­дзе жыць бу­ду, за­ходзь­це ў гос­ці. Кра­мы там по­бач, зруч­на. Мо­жа, яшчэ ажа­ню­ся апош­ні раз.

Дзя­ду­лю, што ся­дзеў по­бач з Ана­то­лем Іва­на­ві­чам, з ха­ты вы­се­лі­лі... баб­ры.

— Я жыў на бе­ра­зе рэч­кі, і баб­ры пра­ка­па­лі ха­ды пад ха­тай. Пра­ва­лі­ла­ся ўсё: дзве ша­фы, ло­жак. Гэ­та ноч­чу зда­ры­ла­ся, па­куль спаў, ледзь вы­браў­ся. У сель­са­ве­це пра маю бя­ду да­ве­да­лі­ся, пай­шлі шу­каць. Але ж там ба­ло­та — не даб­ра­лі­ся да ха­ты. Я сам у сель­са­вет прый­шоў. Мя­не ў гэ­ты дом і пад­ся­лі­лі, паў­та­ра го­да тут жы­ву, — рас­каз­вае Па­вел Дзміт­ры­е­віч.

На пы­тан­не, чым яны ўдзень зай­ма­юц­ца, ста­рыя жар­ту­юць:

— А ні­чым во. Га­ва­рыць ужо ня­ма пра што. Усё аб­мер­ка­ва­лі за столь­кі ча­су. Вось вы пры­еха­лі, і ўжо ве­ся­лей нам. А дні на­ра­джэн­ня кі­ну­лі ад­зна­чаць. Што з іх тол­ку? На свя­ты тро­ху лепш пад'­я­дзім, а так што? У тан­цы не пой­дзем, пес­ні толь­кі якія па­спя­ва­ем.

— Ня­дрэн­на тут, але ве­да­е­це, што? Хо­чац­ца мне ўсё сва­ёй ха­ты. Ду­маю, мы гэ­ту ха­ту з ма­май куп­ля­лі, на­жы­ва­лі. А ця­пер кі­ну­ла... — ба­ба Зо­ся не стры­ма­ла­ся і за­пла­ка­ла.

У до­ме су­мес­на­га са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня са­праў­ды кам­форт­на і ўтуль­на. Але, па­га­дзі­це­ся, «ад­чу­ваць ся­бе як до­ма» і «быць до­ма» — па­няц­ці роз­ныя. Ка­лі еха­ла з Бял­коў­шчы­ны, уз­га­да­ла сва­іх ба­бу­лю з дзя­ду­лем, якія жы­вуць у вёс­цы і ўсё яшчэ зна­хо­дзяць сі­лы вес­ці хат­нюю гас­па­дар­ку (хоць мы на­рэш­це і пе­ра­ка­на­лі іх збыць ка­ро­ву). Што­год ста­ра­ем­ся ў ха­це штось­ці аб­на­віць: то шпа­ле­ры пе­ра­кле­ім, то вок­ны па­мя­ня­ем. Мі­ну­лым ле­там пе­ра­ра­бі­лі лаз­ню. І ста­рым цяп­лей, і нам пры­ем­ней. А ка­лі ня­ма дзя­цей ці яны не мо­гуць (не хо­чуць?) па­кла­па­ціц­ца пра па­жы­лых баць­коў? Што та­ды? На жаль, ін­тэр­на­ты для пен­сі­я­не­раў ста­лі не­аб­ход­най пры­кме­тай на­ша­га ча­су, у якім кож­ны сам за ся­бе, а не­афі­ша­ва­ныя пра­явы даб­ра­чын­нас­ці вы­клі­ка­юць здзіў­лен­не.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

Ня­даў­на, да­рэ­чы, у Смар­гон­скім ра­ё­не з'я­віў­ся пры­ват­ны дом су­мес­на­га пра­жы­ван­ня. Мяс­цо­вая са­цы­яль­ная ра­бот­ні­ца, у якой бы­ло дзве ха­ты, пра­па­на­ва­ла ад­ну з іх адзі­но­кім ста­рым лю­дзям. Ця­пер там жы­вуць тры пен­сі­я­не­ры, кло­пат пра якіх жан­чы­на цал­кам узя­ла на ся­бе.

Свят­ла­на НО­РЫК, на­чаль­нік упраў­лен­ня па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Смар­гон­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Па­жы­лых лю­дзей у Смар­гон­скім ра­ё­не на сён­ня — больш за 14 ты­сяч (27 пра­цэн­таў ад уся­го на­сель­ніц­тва). Ка­ля шас­ці­сот ча­ла­век — са­мот­ныя. У мно­гіх з іх пе­чы ў ха­тах раз­ва­лі­лі­ся, дах ста­ры. Вы­дат­ка­ваць гро­шы на ра­монт кож­на­га до­ма не атры­ма­ец­ца. А па­бу­да­ваць якас­нае па­мяш­кан­не, дзе гэ­тыя пен­сі­я­не­ры змаг­лі б жыць, — рэ­аль­на. Зpазумела, ка­лі ад­кры­ва­лі ў ра­ё­не дом са­ма­стой­на­га су­мес­на­га пра­жы­ван­ня, бы­лі пы­тан­ні: рап­там лю­дзі не за­се­ляц­ца, не за­хо­чуць так жыць? Асця­ро­гі не спраў­дзі­лі­ся. Ця­пер на­ват адзін ча­ла­век на чар­зе ста­іць, але па­куль ня­ма мес­ца. Да­га­вор з па­ста­яль­ца­мі за­клю­ча­ем на год. Але, як пра­ві­ла, за гэ­ты час іх ха­ты ста­но­вяц­ца яшчэ гор­шы­мі, та­му лю­дзі не з'яз­джа­юць. Ста­рыя не толь­кі жы­вуць тут у кам­форт­ных умо­вах, але і мо­гуць па­га­ва­рыць ад­но з ад­ным. Іх і школь­ні­кі на­вед­ва­юць, він­шу­юць са свя­та­мі. А ка­лі адзі­но­кі ча­ла­век жы­ве на ху­та­ры, якія зно­сі­ны? Ра­дыё, тэ­ле­ві­зар, кот, са­ба­ка — бу­дзем ка­заць шчы­ра — уся іх кам­па­нія.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.