Вы тут

Пад ільготы трапіў і жыллёвы лізінг


А за­меж­ныя па­зы­кі бу­дуць аб­кла­дац­ца па­дат­кам толь­кі ў вы­ключ­ных вы­пад­ках

Ад­гу­ля­лі мы з ва­мі пра­цяг­лыя свя­ты і па­ча­лі­ся шэ­рыя буд­ні чар­го­ва­га го­да. Ці ўсё мы зра­бі­лі, што пла­на­ва­лі ле­тась? Не кож­ны наш чы­тач на гэ­та ад­ка­жа ста­ноў­ча. А вось пад­атко­выя ор­га­ны па крэ­а­тыў­ныя рас­пра­цоў­кі ў чу­жую кі­шэнь не па­ле­зуць: што за­пла­на­ва­лі — аба­вяз­ко­ва вы­ка­на­юць. Аб но­ва­ўвя­дзен­нях, якія ча­ка­юць на­ша­га сум­лен­на­га па­дат­ка­пла­цель­шчы­ка, ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» рас­ка­за­ла на­мес­нік на­чаль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня па­дат­ка­аб­кла­дан­ня фі­зіч­ных асоб Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах Бе­ла­ру­сі Свят­ла­на Шаў­чэн­ка.

Па­да­ход­ны па­да­так — плюс 1%

Ма­быць, са­мая га­лоў­ная на­ві­на но­ва­га се­зо­на ў тым, што з пер­шых дзён го­да па­вя­ліч­ва­ец­ца стаў­ка па­да­ход­на­га па­да­тку з 12 да 13%. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі мі­ніс­тэр­ства, гэ­тая ме­ра на­кі­ра­ва­на на ства­рэн­не ў бюд­жэ­це да­дат­ко­вай кры­ні­цы срод­каў, якія пла­ну­ец­ца на­кі­роў­ваць на фі­нан­са­ван­не дзяр­жаў­най пад­трым­кі сем'­яў з дзець­мі. Усе гэ­тыя гра­шо­выя срод­кі на­кі­роў­ва­юц­ца ў бюд­жэт, а да­лей іх раз­мер­ка­ван­не ажыц­цяў­ля­ец­ца Мі­ніс­тэр­ствам фі­нан­саў згод­на з ад­па­вед­ны­мі за­цвер­джа­ны­мі пра­гра­ма­мі па дзярж­бюд­жэ­це.

Бан­кі гро­шы вяр­ну­лі — і дзя­куй ім

Сё­ле­та Пад­атко­вы ко­дэкс кра­і­ны ўдак­лад­ня­ец­ца ў ад­па­вед­нас­ці з дзе­ю­чы­мі ўка­за­мі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі. На­прык­лад, уве­дзе­на нор­ма, якая рэ­гу­лю­ец­ца Ука­зам кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы № 493 ад 16 каст­рыч­ні­ка 2014 го­да «Аб раз­віц­ці без­на­яў­ных раз­лі­каў». Та­му су­ма гра­шо­вых срод­каў, якая кам­пен­су­ец­ца бан­ка­мі фі­зіч­ным асо­бам у вы­пад­ку вы­кра­дан­ня іх з ра­хун­каў пла­цёж­ных кар­так, што эмі­ту­юц­ца гэ­ты­мі фі­нан­са­вы­мі ўста­но­ва­мі, не бу­дзе аб­кла­дац­ца па­дат­кам. Ця­пер гэ­тая нор­ма не толь­кі пра­пі­са­на ва Ука­зе, але і ад­люст­ра­ва­на ў Пад­атко­вым ко­дэк­се. Гэ­та но­ва­ўвя­дзен­не пач­не дзей­ні­чаць з 19 кра­са­ві­ка 2015 го­да.

Па­да­ткі не ча­па­юць лі­зін­га­выя гро­шы

Сё­ле­та Пад­атко­вы ко­дэкс да­паў­ня­ец­ца і ў ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы № 99 ад 25 лю­та­га 2014 го­да. Ён рэ­гу­люе пы­тан­ні лі­зін­га­вай дзей­нас­ці. На­га­даю, што з пер­шых дзён гэ­та­га го­да жы­ха­ры на­шай кра­і­ны атры­ма­лі пра­ва на­бы­ваць жы­лыя па­мяш­кан­ні ў лі­зінг. Дык вось, сё­ле­та лю­дзі, якія ма­юць па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, бу­дуць мець пра­ва на атры­ман­не ма­ё­мас­на­га пад­атко­ва­га вы­лі­ку ў па­ме­ры ўся­го кош­ту гэ­та­га жы­ло­га па­мяш­кан­ня, што на­бы­ва­ец­ца ў лі­зінг. Ад ся­бе аса­біс­та да­дам, што льго­та гэ­та сур'­ёз­ная. Мой зна­ё­мы, які бу­да­ваў­ся ў свой час, ужо тры га­ды па­да­ткі з зар­пла­ты не пла­ціць.

Па­вя­лі­чы­лі па­мер пад­атко­вых вы­лі­каў

З па­чат­ку го­да пра­ін­дэк­са­ва­ны па­мер стан­дарт­на­га вы­лі­ку (гэ­та гро­шы, што па­дат­кам не аб­кла­да­юц­ца), які да­ец­ца не­па­срэд­на на ра­бот­ні­ка. Ця­пер, ка­лі яго за­ро­бак (да­ход) не пе­ра­вы­шае 4 млн 420 ты­сяч руб­лёў у ме­сяц, то пад­атко­вы вы­лік скла­дзе 730 ты­сяч руб­лёў. Змя­ніў­ся стан­дарт­ны вы­лік і на дзя­цей. На ад­но дзі­ця (да 18 га­доў) ён скла­дае 210 ты­сяч руб­лёў (ра­ней бы­ло 180 ты­сяч руб­лёў). Для баць­коў, якія вы­хоў­ва­юць два­іх і больш дзе­так, а так­са­ма для ўдоў, удаў­цоў і адзі­но­кіх баць­коў пад­атко­вы вы­лік на кож­на­га ма­ло­га скла­дае 410 ты­сяч руб­лёў (ра­ней бы­ло 355 ты­сяч руб­лёў).

З пер­шых дзён го­да ін­ва­лі­дам 1-й і 2-й груп, ге­ро­ям Са­вец­ка­га Са­ю­за, удзель­ні­кам і ін­ва­лі­дам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і ін­шым ка­тэ­го­ры­ям гра­ма­дзян, якія ма­юць пра­ва на льго­ты ў ад­па­вед­нас­ці з за­ко­нам «Аб ве­тэ­ра­нах», па­вя­лі­ча­ны стан­дарт­ны пад­атко­вы вы­лік з 890 ты­сяч руб­лёў да 1 млн 30 ты­сяч руб­лёў.

Ка­лі па­зы­ка раз­гля­да­ец­ца як да­ход

Ча­сам пад­атко­выя ор­га­ны па­тра­бу­юць у гра­ма­дзян дэк­ла­ра­цыю аб да­хо­дах і ма­ё­мас­ці. Звы­чай­на та­кая дэк­ла­ра­цыя за­прош­ва­ец­ца ў ча­ла­ве­ка ў тым вы­пад­ку, ка­лі ў пад­атко­вых ор­га­наў уз­ні­ка­юць пад­ста­вы мер­ка­ваць, што гэ­ты па­дат­ка­пла­цель­шчык жы­ве, мяк­ка ка­жу­чы, не зу­сім па срод­ках, бо ў яго рас­хо­ды іс­тот­на пе­ра­вы­ша­юць афі­цый­на атрыманыя да­хо­ды. Ка­лі пры пра­вер­цы гэ­тай дэк­ла­ра­цыі бу­дзе вы­яў­ле­на, што на на­быц­цё ней­кай ма­ё­мас­ці вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся па­зы­ча­ныя срод­кі і яны на мо­мант пра­вер­кі не бы­лі вер­ну­ты, то... Гэ­ты аб'­ём па­зы­ча­ных гра­шо­вых срод­каў лі­чыц­ца ця­пер як да­ход гра­ма­дзя­ні­на і аб­кла­да­ец­ца па­да­ход­ным па­дат­кам у па­ме­ры 13%.

Апла­та та­ко­га па­да­ход­на­га па­да­тку ажыц­цяў­ля­ец­ца на пад­ста­ве ад­па­вед­на­га апа­вя­шчэн­ня пад­атко­ва­га ор­га­на. Свят­ла­на Шаў­чэн­ка па­тлу­ма­чы­ла нам, што па­зы­ча­ныя гро­шы мо­гуць сё­ле­та аб­кла­дац­ца па­дат­кам і без ад­па­вед­най пра­вер­кі дэк­ла­ра­цыі аб да­хо­дах і ма­ё­мас­ці фі­зіч­най асо­бы. Гэ­та ад­бу­дзец­ца ў тым вы­пад­ку, ка­лі гра­ма­дзя­нін за­явіць аб па­зы­ча­ных гра­шо­вых срод­ках не ў дэк­ла­ра­цыі, а ў тлу­ма­чэн­нях, дзе па­дат­ка­пла­цель­шчык указ­вае, за кошт якіх фі­нан­саў бы­ла на­бы­та пэў­ная маё­масць (транс­парт­ныя срод­кі, не­ру­хо­масць, ганд­лё­выя памяшканні і г. д.).

Ці­ка­ва, якія па­зы­ча­ныя срод­кі ў гэ­тым вы­пад­ку аб­кла­да­юц­ца па­да­ход­ным па­дат­кам. Мне зда­ец­ца, што гэ­та не ты­чыц­ца звы­чай­ных крэ­ды­таў ад ай­чын­ных бан­каў. Свят­ла­на Шаў­чэн­ка па­тлу­ма­чы­ла, што па­дат­ка­аб­кла­да­е­май ба­зай па вы­шэй­на­зва­ным сцэ­на­ры бу­дуць лі­чыц­ца па­зы­кі, што атры­ма­ны ад лю­бых фі­зіч­ных асоб (за выключэннем блізкіх сваякоў і асоб, якія знаходзяцца ў адносінах сваяцтва), за­меж­ных прад­пры­маль­ні­каў і за­меж­ных ар­га­ні­за­цый, якія не ажыц­цяў­ля­юць сваю дзей­насць на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны праз па­ста­ян­ных прад­стаў­ні­коў.

Та­кі па­ра­дак па­тат­ка­абк­ла­дан­ня па­зы­ча­ных срод­каў па­чы­нае дзей­ні­чаць сё­ле­та. Ад­нак ле­тась іс­на­ваў кры­ху ін­шы ме­ха­нізм, які пра­ду­гледж­ваў аба­вяз­ко­вае ад­люст­ра­ван­не па­доб­ных па­зы­ча­ных срод­каў у пад­атко­вай дэк­ла­ра­цыі па вы­ні­ках го­да. На гэ­ты конт спа­да­ры­ня Шаў­чэн­ка па­ве­дам­ляе, што па мі­ну­лым го­дзе пад­атко­вае за­ка­на­даў­ства па­тра­буе ад гра­ма­дзя­ні­на ўліч­ваць та­кія кры­ні­цы да­хо­ду, ка­лі ён быў атры­ма­ны ў якас­ці па­зы­ча­ных гра­шо­вых срод­каў ад фі­зіч­ных асоб (што па­ста­ян­на не жы­вуць на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны), за­меж­ных ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў і за­меж­ных ар­га­ні­за­цый, што не ажыц­цяў­ля­юць дзей­насць на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі праз па­ста­ян­ных прад­стаў­ні­коў. Ка­лі да апош­ніх дзён снеж­ня па­зы­кі з па­доб­ных кры­ніц так і не бы­лі вер­ну­ты, та­ды гра­ма­дзя­нін па­ві­нен са­ма­стой­на на­ве­даць пад­атко­вы ор­ган да 2 са­ка­ві­ка і па вы­ні­ках 2014 го­да за­дэк­ла­ра­ваць па­доб­ны да­ход і за­пла­ціць па­да­ход­ны па­да­так. Стаў­ка па­да­ход­на­га па­да­тку ле­тась бы­ла на ўзроў­ні 12%, та­му па­доб­ная не­вер­ну­тая па­зы­ка аб­кла­да­ец­ца па­дат­кам гэ­та­га ж па­ме­ру.

Гэ­та па мі­ну­лым го­дзе. Ця­пер ал­га­рытм па­дат­ка­аб­кла­дан­ня па па­зы­ках змя­ніў­ся і па вы­ні­ках 2015 го­да та­кія да­хо­ды ўжо не трэ­ба аба­вяз­ко­ва дэк­ла­ра­ваць у 2016 го­дзе. Па­доб­ныя гра­шо­выя па­зы­кі бу­дуць аб­кла­дац­ца па­да­ход­ным па­дат­кам не ва ўсіх вы­пад­ках, а толь­кі та­ды, ка­лі яны за­яў­ле­ны гра­ма­дзя­ні­нам у якас­ці кры­ні­цы да­хо­ду, за кошт яко­га на­бы­ва­ла­ся да­ра­гая ма­ё­масць. І вя­до­ма, ка­лі па­зы­ка не бы­ла вер­ну­та.

Ін­фар­ма­цыя пра бан­каў­скую та­ям­ні­цу

Свят­ла­на Шаў­чэн­ка па­ве­да­мі­ла, што ця­пер бан­кі аба­вя­за­ны бу­дуць да­ваць пад­атко­вым ор­га­нам звест­кі, якія трап­ля­юць у ранг бан­каў­скай та­ям­ні­цы. Пе­ра­лік па­доб­най ін­фар­ма­цыі бу­дзе вы­зна­ча­ны Мі­ніс­тэр­ствам па па­дат­ках і збо­рах су­мес­на з На­цы­я­наль­ным бан­кам. По­тым ме­на­ві­та па ім бан­кі і бу­дуць су­пра­цоў­ні­чаць з пад­атко­вы­мі ор­га­на­мі. Спа­да­ры­ня Шаў­чэн­ка ад­зна­чы­ла, што сён­ня пе­ра­лік гэ­тай ін­фар­ма­цыі па­куль не сфар­мі­ра­ва­ны. Ра­зам з тым, ужо вя­до­ма, што ін­фар­ма­цыю пра гра­ма­дзян, якія на­бы­ва­юць вя­лі­кія аб'­ёмы за­меж­най ва­лю­ты, пад­атко­выя ор­га­ны бу­дуць атрым­лі­ваць ад бан­каў. Та­му ка­лі лю­дзі, што не ма­юць сур'­ёз­ных афі­цый­ных да­хо­даў, пач­нуць куп­ляць буй­ныя су­мы за­меж­най ва­лю­ты, то яны аба­вяз­ко­ва тра­пяць пад ува­гу пад­атко­вых ор­га­наў. Зра­зу­ме­ла, што по­тым пад­атко­вая служба за­па­тра­буе ад та­кіх шэ­рых прад­пры­маль­ні­каў за­поў­ніць дэк­ла­ра­цыю аб да­хо­дах і ма­ё­мас­ці.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.