Вы тут

Сумеснае валоданне кодам


Кап­ра­дук­цыя ў кі­не­ма­то­гра­фе як па­на­цэя

Да­вай­це па­га­во­рым пра бу­ду­чы­ню бе­ла­рус­ка­га кі­но. Дак­лад­ней, пра шля­хі раз­віц­ця іг­ра­во­га кі­но. Яшчэ дак­лад­ней: ці з'яў­ля­ец­ца курс на кап­ра­дук­цыю (праекты сумеснай вытворчасці) па­на­цэ­яй? Ключ да ства­рэн­ня та­кой сіс­тэ­мы, у якой бе­ла­рус­кі кі­не­ма­то­граф атры­мае дру­гое ды­хан­не, шу­ка­ец­ца даў­но, але ці маг­чы­ма знай­сці рэ­аль­на дзейс­ны спіс за­ха­даў? Жа­лез­ных, стап­ра­цэнт­ных, эфек­тыў­ных. Кі­но, маг­чы­ма, са­мая не­прад­ка­заль­ная сфе­ра мас­тац­тва і са­мая да­ра­гая. Та­му раз­ві­ва­ец­ца ме­та­дам спроб і па­мы­лак, і гэ­тыя спро­бы і па­мыл­кі абы­хо­дзяц­ца до­ра­га. Маг­чы­ма, та­му наш час стаў «эпо­хай раз­ві­то­га праг­ма­тыз­му», а кап­ра­дук­цыя — не вы­клю­чэн­нем, а тэн­дэн­цы­яй. Дру­гой тэн­дэн­цы­яй, якую «Звяз­да» вы­лу­чае ў су­час­ным кі­на­пра­цэ­се кра­і­ны.

10-23

Пер­шай бы­ло ка­мер­цый­нае/рэ­клам­нае кі­но на пры­кла­дах у мас­тац­кіх ад­но­сі­нах прос­тых філь­маў «Вось гэ­та ка­хан­не!», «Не­рэ­аль­нае ка­хан­не» і «З 8 са­ка­ві­ка, муж­чы­ны!». Усе тры кар­ці­ны пэў­ным чы­нам ка­рэ­лю­юць з сён­няш­няй тэ­май: кож­ная з іх ство­ра­на су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі кі­на­вы­твор­цаў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, што зна­чыць — у кап­ра­дук­цыі. Атры­ма­лі­ся з гэ­та­га во­пы­ту не­муд­ра­ге­ліс­тыя пры­год­ніц­кія ме­лад­ра­мы, якія хоць і за­трым­лі­ва­юць ма­са­ва­га гле­да­ча ля эк­ра­на з бе­ла­рус­кім філь­мам, але ў гла­баль­ным сэн­се не ро­бяць го­на­ру на­ша­му кі­но.

У той жа час са­мыя яр­кія кар­ці­ны апош­ніх га­доў у спі­се на­цы­я­наль­най кі­на­сту­дыі — тыя, што зай­ма­юць ні­шу фес­ты­валь­на­га аў­тар­ска­га кі­но, зроб­ле­ны ме­на­ві­та ў кап­ра­дук­цыі. Гэ­та стуж­ка «У ту­ма­не» Сяр­гея Лаз­ні­цы, у ства­рэн­ні якой, акра­мя Бе­ла­ру­сі, удзель­ні­ча­лі Ра­сія, Гер­ма­нія, Ні­дэр­лан­ды і Лат­вія. Гэ­та чор­на-бе­лая «Ро­ля» Кан­стан­ці­на Ла­пу­шан­ска­га — су­мес­най вы­твор­час­ці Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Гер­ма­ніі, Фін­лян­дыі. Гэ­та і фільм «Я не вяр­ну­ся» Іль­ма­ра Ра­а­га з удзе­лам Бе­ла­ру­сі, Эс­то­ніі, Ра­сіі, Фін­лян­дыі і Ка­зах­ста­на. Вось на­ша так зва­нае кі­но «не для ўсіх». Кож­ны з пры­кла­даў удзель­ні­чаў у кон­кур­се кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад» (што па­каз­вае на пэў­ны якас­ны ўзро­вень), а кар­ці­на «У ту­ма­не», больш за тое, атры­ма­ла «зо­ла­та».

Не толь­кі мін­скі кі­на­фес­ты­валь ад­зна­чыў фільм Сяр­гея Лаз­ні­цы. Эк­ра­ні­за­ва­ная апо­весць Ва­сі­ля Бы­ка­ва прый­шла­ся да­спа­до­бы пуб­лі­цы ў Ка­нах, дзе эк­зіс­тэн­цый­ная кар­ці­на атры­ма­ла прыз ФІП­РЭ­СІ (Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі кі­на­прэ­сы) як леп­шы фільм асноў­на­га кон­кур­су. Шэ­раг ін­шых фэс­таў — «Люс­тэр­ка» імя Анд­рэя Тар­коў­ска­га, «За­ла­ты аб­ры­кос» у Ерэ­ва­не, Адэ­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь — так­са­ма знай­шлі ў стуж­цы «У ту­ма­не» мас­тац­тва і ад­зна­чы­лі сва­і­мі ўзна­га­ро­да­мі.

«Ро­ля», гіс­то­рыя якой раз­ві­ва­ец­ца пад­час і пас­ля гра­ма­дзян­скай вай­ны ў Ра­сіі 1920-х, так­са­ма не аў­тсай­дар фес­ты­валь­най ту­соў­кі: кар­ці­на Кан­стан­ці­на Ла­пу­шан­ска­га ўдзель­ні­ча­ла ў Мас­коў­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі. Ка­жуць, рэ­жы­сёр кар­ці­ны пры ўзвя­дзен­ні дэ­ка­ра­цый вы­гляд­ваў кож­ны сан­ты­метр, ста­віў­ся да пра­ек­та вель­мі тра­пят­лі­ва, што па­ка­заль­на. Га­лоў­ную ро­лю ў філь­ме вы­ка­наў Мак­сім Су­ха­наў, тут ён — ге­ні­яль­ны ак­цёр Яў­ла­хаў, які ўзяў­ся за «жы­вую» ро­лю па­мер­ла­га ка­ман­дзі­ра чыр­во­ных Плот­ні­ка­ва. «Чыс­тае мас­тац­тва», — чу­ец­ца ў сце­нах на­цы­я­наль­най кі­на­сту­дыі ў ад­рас гэ­тай кар­ці­ны, а чыс­та­га мас­тац­тва ў наш праг­ма­тыч­ны час не ха­пае.

Трэ­цім фес­ты­валь­ным філь­мам з'яў­ля­ец­ца кар­ці­на эс­тон­ска­га рэ­жы­сё­ра Іль­ма­ра Ра­а­га (аў­та­ра філь­маў «Клас», «Кер­ту», «Эс­тон­ка ў Па­ры­жы») «Я не вяр­ну­ся», якая пра­гу­чала ў на­ві­нах апош­ня­га ча­су і на кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад» гэ­та­га го­да. На мін­скі фо­рум стужка пры­еха­ла ўжо з па­служ­ным спі­сам і атры­ма­ла прыз Прэ­зі­дэн­та «За гу­ма­нізм і ду­хоў­насць у кі­но». У ак­ты­ве філь­ма ўзна­га­ро­да «Спе­цы­яль­ная згад­ка жу­ры» Нью-Ёрк­ска­га фес­ты­ва­лю Trіbеса, ад­ным з за­сна­валь­ні­каў яко­га з'яў­ля­ец­ца Ро­берт дэ Ні­ра, прыз «За пра­фе­сій­ныя да­сяг­нен­ні» на кі­на­фес­ты­ва­лі «Люс­тэр­ка» імя Анд­рэя Тар­коў­ска­га.

10-20

У вы­ні­ку ўсё леп­шае на­шай ін­дуст­рыі іг­ра­во­га кі­но ство­ра­на ў кап­ра­дук­цыі, але тэн­дэн­цыя на су­пра­цоў­ніц­тва не з'яў­ля­ец­ца фіш­кай, улас­ці­вас­цю, ха­рак­та­рам ме­на­ві­та бе­ла­рус­ка­га кі­но. Гла­ба­лі­за­цыя ў кі­не­ма­то­граф увай­шла ўпэў­не­ным кро­кам. Сведчыць пра гэта і су­свет­ная тэн­дэн­цыя на ства­рэн­не пра­ек­таў су­мес­най вы­твор­час­ці, і транс­на­цы­я­наль­ныя га­лі­вуд­скія кан­гла­ме­ра­ты, і ўні­вер­саль­ныя кі­на­пра­ек­ты, ці­ка­выя роз­ным куль­ту­рам. Чу­юц­ца гуч­ныя за­явы аб тым, што на­цы­я­наль­нае кі­но па­мер­ла.

У стра­тэ­гіі раз­віц­ця бе­ла­рус­ка­га кі­но, што раз­лі­ча­на на 2015-2020 га­ды так­са­ма, пра­пі­са­на фі­нан­са­ван­не пра­ек­та на ства­рэн­не на­цы­я­наль­на­га філь­ма. Ад­нак не пра­па­ноў­ва­ец­ца за­мы­кац­ца на «ўсім бе­ла­рус­кім». Вы­дат­на­га на­цы­я­наль­на­га іг­ра­во­га філь­ма ў нас ня­ма — у той час як сі­нер­гія ў пра­цы над кі­на­пра­ек­та­мі дае доб­рыя вы­ні­кі. Мо­жа, кап­ра­дук­цыя — і ёсць наш спо­саб вы­ха­ду з кры­зі­су і маг­чы­масць ства­раць вы­дат­нае кі­но?

На­прык­лад, Укра­і­на па­ча­ла ўдзель­ні­чаць у су­мес­най кі­на­вы­твор­час­ці ня­даў­на, пры­клад­на ча­ты­ры-пяць га­доў та­му, ка­лі бы­лі ство­ра­ны ад­ны з пер­шых пра­ек­таў: «Шчас­це маё» Сяр­гея Лаз­ні­цы (фільм быў на­мі­на­ва­ны на «За­ла­тую паль­ма­вую га­лін­ку» ў Ка­нах), «У су­бо­ту» Аляк­санд­ра Мін­да­дзэ, «Іс­таль­гія» Да­р'і Ані­шчан­кі.

У су­час­ным кі­не­ма­то­гра­фе Укра­і­ны на­зі­ра­ец­ца не­ка­то­ры ўздым, і не апош­нюю ро­лю ў гэ­тым ады­гра­ла но­вая сіс­тэ­ма дзярж­фі­нан­са­ван­ня: з 2011 го­да для кі­на­га­лі­ны дзей­ні­чае кон­курс, пе­ра­мож­цы яко­га мо­гуць атры­маць не больш за 50% кош­ту кар­ці­ны (пры­клад­на та­кая ж сіс­тэ­ма дзей­ні­чае ў Бе­ла­ру­сі з 2012 го­да). У вы­ні­ку ча­го — на­шу­ме­лае «Пле­мя» Мі­ра­сла­ва Сла­баш­піц­ка­га, пе­ра­мож­ца апош­ня­га «Ліс­та­па­да», або фільм «Па­ва­дыр» Але­ся Сан­іна, які Укра­і­на ад­пра­ві­ла на «Ос­кар».

Вя­до­ма ж, гэ­та ін­шы ры­нак і ін­шыя ўмо­вы, але ў нас шмат па­да­бен­ства. У Бе­ла­ру­сі з-за не­вя­лі­кай коль­кас­ці кі­на­тэ­ат­раў фільм на­цы­я­наль­най вы­твор­час­ці не мо­жа аку­піц­ца, ва Укра­і­не на прак­ты­цы — так­са­ма. Пры­ват­ныя кам­па­ніі, якія пла­ну­юць за­ра­біць, вы­му­ша­ны пры­цяг­ваць до­лю дзярж­бюд­жэ­ту. Толь­кі прай­шоў­шы кон­курс, мож­на іс­ці на апраў­да­ную ры­зы­ку, шу­ка­ю­чы ін­шыя кры­ні­цы і ўклад­ва­ю­чы ў пра­ект свае гро­шы.

Па­вод­ле слоў укра­ін­ска­га прад­зю­са­ра Але­га Шчар­бі­ны (кам­па­нія Frеsh Рrоduсtіоn Grоuр), кап­ра­дук­цый­ны пра­ект ста­но­віц­ца да­ра­жэй­шым. «Але пры­цяг­нуць ін­вес­ты­цыі ва Укра­і­не вель­мі скла­да­на, та­му вы­гад­ней іс­ці на па­да­ра­жэн­не бюд­жэ­ту, пры гэ­тым атрым­лі­ваць жы­выя гро­шы, за якія зды­ма­юць кан­крэт­ны аб'­ём ма­тэ­ры­я­лу». Су­мес­ная вы­твор­часць дае пэў­ныя бо­ну­сы, дзе­ля якіх гэ­тая ця­га­ні­на апраў­да­ная. На­прык­лад, маг­чы­масць пры­цяг­нен­ня сур'­ёз­ных еў­ра­пей­скіх кі­не­ма­та­гра­фіс­таў, або га­ран­тыя та­го, што за­меж­ны парт­нёр бу­дзе за­ці­каў­ле­ны ў пра­соў­ван­ні кар­ці­ны. Ад­ным сло­вам, кап­ра­дук­цыя — гэ­та вы­гад­на.

У са­мой Укра­і­не на­зі­ра­ец­ца за­ка­на­мер­ная ці­ка­васць да на­цы­я­наль­на­га кі­но: «Уліч­ва­ю­чы на­цы­я­наль­ны ўздым, фільм та­го ж кла­са, але ўкра­ін­скі збя­рэ ў пра­ка­це больш. Кап­ра­дук­цыя так­са­ма трап­ляе ў гэ­тую ка­тэ­го­рыю, ка­лі зра­зу­ме­ла, што фільм мае ней­кія куль­тур­ныя, фі­ла­соф­скія ці ін­шыя да нас ад­но­сі­ны».

Гру­зія сён­ня ства­рае ў кап­ра­дук­цыі боль­шасць іг­ра­вых філь­маў і ня­дрэн­на ў гэ­тым вы­зна­чы­ла­ся. Сё­ле­та дзве кар­ці­ны — «Ку­ку­руз­ны вост­раў» Ге­ор­гія Аваш­ві­лі і «Ман­да­ры­ны» За­за Уру­ша­дзэ — тра­пі­лі ў шорт-ліст прэ­міі «Ос­кар» на­мі­на­цыі «Леп­шы фільм на за­меж­най мо­ве», абедз­ве кар­ці­ны ства­ра­лі­ся су­мес­на з за­меж­ны­мі парт­нё­ра­мі. У Гру­зіі так­са­ма на­зі­ра­ец­ца не­ка­то­ры ўздым, рэ­не­санс кі­но — маг­чы­ма, дзя­ку­ю­чы вы­бра­на­му кур­су на кап­ра­дук­цыю. Больш ак­тыў­ны ўдзел у су­мес­най кі­на­вы­твор­час­ці па­чаў­ся, так­са­ма як у Бе­ла­ру­сі і ва Укра­і­не, у 2009-2010 га­дах, але ўжо сён­ня гэ­та са­мая па­пу­ляр­ная схе­ма кі­на­вы­твор­час­ці.

У Гру­зіі ня­ма дзяр­жаў­ных кі­на­сту­дый, апроч «Гру­зія-фільм», якая іс­нуе на­мі­наль­на. Пра­ек­ты філь­маў па­да­юц­ца ў На­цы­я­наль­ны кі­на­цэнтр, дзе пра­во­дзіц­ца не­каль­кі кон­кур­саў — на поў­на­мет­раж­нае кі­но, да­ку­мен­таль­нае, ані­ма­цый­нае, дэ­бют­нае, ка­рот­ка­мет­раж­нае і асоб­ны кон­курс для філь­маў су­мес­най вы­твор­час­ці, які атрым­лі­вае ад агуль­на­га пі­ра­га 12-15 % бюд­жэ­ту. Пра­ект філь­ма мо­жа прэ­тэн­да­ваць не больш чым на 75 % фі­нан­са­ван­ня.

Та­кая схе­ма пры­вя­ла да ўзды­му гру­зін­ска­га кі­но. Два філь­мы ўдзель­ні­ча­лі ў асноў­ным кон­кур­се апош­ня­га кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад» — той са­мы «Ку­ку­руз­ны вост­раў» і «Сля­пыя спат­кан­ні» Ле­ва­на Ка­гу­аш­ві­лі. «Ман­да­ры­ны» на­мі­на­ва­ны на «За­ла­ты гло­бус».

«Бе­ла­русь­фільм» усё больш пра­цуе над су­мес­ны­мі пра­ек­та­мі і ўпэў­не­на ро­біць на гэ­тым ак­цэнт. 2015 год, за­бя­га­ю­чы на­пе­рад, рых­туе нам ня­дрэн­ныя сюр­пры­зы, пра якія па­га­во­рым у свой час. На пры­кла­дзе Укра­і­ны мы ба­чым, што сіс­тэ­ма фі­нан­са­ван­ня па кон­кур­се ў мі­ніс­тэр­стве — пра­віль­ны шлях, дзя­ку­ю­чы яко­му мо­гуць раз­ві­вац­ца пры­ват­ныя кі­на­сту­дыі. На пры­кла­дзе Гру­зіі — што «на­цы­я­наль­нае кі­но» мо­жа ства­рац­ца су­мес­на з за­меж­ны­мі ка­ле­га­мі. Та­му «У ту­ма­не», «Ро­ля», «Я не вяр­ну­ся» — толь­кі па­ча­так, і з ця­гам ча­су, спа­дзя­ем­ся, на­шыя філь­мы-кап­ра­дук­цыі змо­гуць прэ­тэн­да­ваць на «За­ла­тую паль­ма­вую га­лін­у» і «Ос­кар».

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.