Вы тут

Хутчэй, вышэй, мацней


На­ша кра­і­на га­то­ва пры­няць у ся­бе між­на­род­ныя лёг­ка­ат­ле­тыч­ныя спа­бор­ніц­твы са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню

 

Аб гэ­тым кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў на су­стрэ­чы з прэ­зі­дэн­там Еў­ра­пей­скай лёг­ка­ат­ле­тыч­най аса­цы­я­цыі Ханс-Ёр­гам Вір­цам, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Ка­лі ў вас бу­дзе ін­та­рэс да Бе­ла­ру­сі ў су­вя­зі з пра­вя­дзен­нем тут роз­ных су­стрэч, кан­фе­рэн­цый, між­на­род­ных спа­бор­ніц­тваў, вы мо­жа­це заў­сё­ды на нас раз­ліч­ваць», — за­явіў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў Бе­ла­ру­сі га­то­вы ства­рыць усе не­аб­ход­ныя ўмо­вы для пра­вя­дзен­ня між­на­род­ных лёг­ка­ат­ле­тыч­ных спа­бор­ніц­тваў са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню. «Мы ўме­ем гэ­та ра­біць, і ня­даў­ні чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі гэ­та па­ка­заў. Ён стаў най­леп­шым у гіс­то­рыі чэм­пі­я­на­таў све­ту. Та­му мо­жа­це раз­ліч­ваць, што і лёг­ка­ат­ле­тыч­ны фо­рум, які тут, маг­чы­ма, ад­бу­дзец­ца, бу­дзе та­кім са­мым», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма па­дзя­ка­ваў Ханс-Ёр­гу Вір­цу за ўва­гу, што ўдзя­ля­ец­ца Бе­ла­ру­сі ў част­цы раз­віц­ця лёг­ка­ат­ле­тыч­на­га спор­ту. «Гэ­та для нас вя­лі­кі сты­мул для раз­віц­ця лёг­кай ат­ле­ты­кі. Дзя­куй вам за пад­трым­ку на­шай фе­дэ­ра­цыі, за ўдзел у пад­рых­тоў­цы трэ­не­раў, пе­ра­да­чу ме­то­дык, — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Мы ня­даў­на вы­бра­лі но­ва­га стар­шы­ню фе­дэ­ра­цыі лёг­кай ат­ле­ты­кі (Ва­дзім Дзе­вя­тоў­скі. — За­ўва­га БЕЛ­ТА). Гэ­та звя­за­на з тым, што мы хо­чам удзя­ліць вель­мі сур'­ёз­ную ўва­гу раз­віц­цю лёг­кай ат­ле­ты­кі ў на­шай кра­і­не».

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, у Бе­ла­ру­сі ёсць вель­мі доб­рыя тра­ды­цыі па раз­віц­ці роз­ных лёг­ка­ат­ле­тыч­ных ві­даў спор­ту. «Я лі­чу, што мы ад­но­вім гэ­тыя шко­лы, і вы ў хут­кім ча­се па­чу­е­це шмат доб­ра­га пра бе­ла­рус­кіх ат­ле­таў», — да­даў бе­ла­рус­кі лі­дар.

У сваю чар­гу Ханс-Ёрг Вірц ад­зна­чыў, што за не­каль­кі пра­ве­дзе­ных у Бе­ла­ру­сі дзён меў маг­чы­масць аса­біс­та ўба­чыць да­сяг­нен­ні ў спра­ве ства­рэн­ня спар­тыў­най інф­ра­струк­ту­ры. «Га­то­вы па­га­дзіц­ца з ва­шы­мі сло­ва­мі, што Бе­ла­русь мо­жа пры­маць у ся­бе спар­тыў­ныя ме­ра­пры­ем­ствы су­свет­на­га маш­та­бу. Ця­пер мы ўжо лі­чым сва­ім аба­вяз­кам пры­няць ва­шу пра­па­но­ву і ска­рыс­таць яе для пра­вя­дзен­ня та­кіх ме­ра­пры­ем­стваў», — ска­заў ён.

Чытайце таксама

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.