Вы тут

Парадоксы, якія дорага каштуюць


Рас­стрэл іс­ла­міс­та­мі жур­на­ліс­таў фран­цуз­ска­га са­ты­рыч­на­га ча­со­пі­са Charlіe Hеbdo ша­ка­ваў Еў­ро­пу і вы­клі­каў сты­хій­ную хва­лю са­лі­дар­нас­ці ва ўсім све­це. На жаль, ло­зун­гі «За­ха­ва­ем сва­бо­ду сло­ва!» ці «Уз­моц­нім ба­раць­бу з су­свет­ным тэ­ра­рыз­мам!» — гэ­та толь­кі аб­стракт­ныя па­жа­дан­ні. Пы­тан­не «Што ра­біць?» па-ра­ней­ша­му за­ста­ец­ца без уцям­на­га ад­ка­зу. Ад­бы­ва­юц­ца жа­лоб­ныя мі­тын­гі, пра­маў­ля­юц­ца дзя­жур­ныя фра­зы, і гра­мад­ства зноў за­сы­нае да чар­го­ва­га тэ­рак­та. Каб зра­зу­мець пры­чы­ны гэ­тай сі­ту­а­цыі, вар­та зір­нуць на праб­ле­му еў­ра­пей­ска­га тэ­ра­рыз­му ў больш шы­ро­кім кан­тэкс­це.

10-32

Для Фран­цыі яна не но­вая. Ра­ней га­лоў­ную па­гро­зу гра­мад­ству нес­лі ра­ды­каль­ныя на­цы­я­на­ліс­тыч­ныя ру­хі. Ся­род іх су­мную вя­до­масць атры­ма­лі ўлас­на фран­цуз­скі, кар­сі­кан­скі, баск­скі, ал­жыр­скі, па­лес­цін­скі і на­ват ар­мян­скі. Апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі мо­да на на­цы­я­на­лізм змен­шы­ла­ся, за­тое ў Фран­цыі па­ча­лі з'яў­ляц­ца да­во­лі эк­за­тыч­ныя тэ­ра­рыс­ты, на­кшталт анар­ха-ка­му­ніс­таў, ла­каль­ных ві­на­ро­баў ці аба­рон­цаў пра­воў жы­вёл. Але за­раз усіх іх пе­ра­ўзы­хо­дзіць іс­ла­місц­кі тэ­ра­рызм: у 1990-я ад­бы­ла­ся се­рыя вы­бу­хаў у Па­ры­жы, у 2012-м — стра­ля­ні­на ў Ту­лу­зе, ця­пер — дзёрз­кі рас­стрэл рэ­дак­цыі Charlіe Hebdo.

І па­доб­ныя пра­цэ­сы — ва ўсім све­це. З ад­на­го бо­ку, гэ­та ві­да­воч­ныя на­ступ­ствы эман­сі­па­цыі іс­ла­місц­кіх ра­ды­ка­лаў, перш за ўсё — у араб­скіх кра­і­нах, якія да ся­рэ­дзі­ны XX ста­год­дзя з'яў­ля­лі­ся еў­ра­пей­скі­мі ка­ло­ні­я­мі. Мяс­цо­выя ўла­ды, што ары­ен­та­ва­лі­ся на еў­ра­пей­скую цы­ві­лі­за­цыю і аба­пі­ра­лі­ся на сі­ла­выя струк­ту­ры, у апош­нія два дзе­ся­ці­год­дзі не дэ­ман­стру­юць вя­лі­кай устой­лі­вас­ці. Пад уда­ра­мі джы­ха­дзіс­таў хіс­та­юц­ца Ал­жыр, Егі­пет, Ірак, Лі­ван, Лі­вія, Емен, Са­ма­лі, Сі­рыя і г.д.

З вы­бу­хам іс­ла­місц­ка­га ра­ды­ка­ліз­му ўсё зра­зу­ме­ла: ве­лі­зар­ныя ма­сы сла­ба­а­ду­ка­ва­на­га і бед­на­га на­сель­ніц­тва араб­скіх кра­ін хо­чуць прос­тых ад­ка­заў на скла­да­ныя пы­тан­ні. І ра­ды­ка­лы гэ­тыя пры­ваб­ныя ад­ка­зы пра­па­ну­юць. Та­му з та­кой лёг­кас­цю эк­стрэ­міс­ты ма­ні­пу­лю­юць на­род­ны­мі ма­са­мі. Але яшчэ больш ці­ка­вы­мі вы­гля­да­юць без­ад­каз­ныя па­во­дзі­ны За­ха­ду ў гэ­тай сі­ту­а­цыі: еў­ра­ат­лан­тыч­ныя элі­ты ў сваю чар­гу спра­бу­юць ма­ні­пу­ля­ваць лі­да­ра­мі джы­ха­дзіс­таў. Атрым­лі­ва­ец­ца гэ­та што­раз горш, джын эк­стрэ­міз­му ўсё час­цей вы­хо­дзіць з-пад кант­ро­лю і ата­куе бы­лых гас­па­да­роў.

Гэ­тым і тлу­ма­чац­ца дзе­ян­ні еў­ра­пей­скіх па­лі­ты­каў, якія, на пер­шы по­гляд, зда­юц­ца аб­са­лют­на не­пас­ля­доў­ны­мі. Са­мы яск­ра­вы прык­лад апош­ніх ча­соў — Сі­рыя. Спа­чат­ку за­ход­нім элі­там не па­да­баў­ся ва­ен­ны рэ­жым Ба­ша­ра Аса­да, які ні­бы­та па­ру­шаў пра­вы ча­ла­ве­ка, і яны па­спра­ба­ва­лі яго зні­шчыць пад вы­гля­дам «араб­скай вяс­ны» ру­ка­мі шы­ро­кай ка­а­лі­цыі па­лі­тыч­най і рэ­лі­гій­най апа­зі­цыі. Іс­ла­міс­ты пры гэ­тым атрым­лі­ва­лі шчод­рую да­па­мо­гу За­ха­ду, а Фран­цыя ледзь­ве не скі­ра­ва­ла авія­но­сец «Шарль дэ Голь» су­праць «зла­чын­на­га сі­рый­ска­га дык­та­та­ра» ў жніў­ні 2013 го­да. Але не­ўза­ба­ве сі­ту­а­цыя вый­шла з-пад кант­ро­лю: іс­ла­міс­ты з да­па­мо­гай ма­са­ва­га тэ­ро­ру спа­чат­ку ад­ціс­ну­лі ў цень сва­іх пра­еў­ра­пей­скіх са­юз­ні­каў, ства­ры­лі «Іс­лам­скую дзяр­жа­ву Іра­ка і Ле­ван­та» (ІДЗІЛ), а по­тым аб­вяс­ці­лі но­вы ха­лі­фат. У вы­ні­ку не­каль­кі кра­ін Бліз­ка­га Усхо­ду зна­хо­дзяц­ца на мя­жы маш­таб­най вай­ны, Еў­ро­па за­хлы­на­ец­ца ад не­ле­галь­най міг­ра­цыі і ча­кае но­вую хва­лю тэ­ра­рыз­му. І вось па­ра­докс: Фран­цыя і ЗША вы­му­ша­ны за­раз да­па­ма­гаць «сі­рый­ска­му дык­та­та­ру» стрым­лі­ваць ба­е­ві­коў-іс­ла­міс­таў, тых са­мых, што ажыц­ця­ві­лі на­пад у Па­ры­жы.

За­раз мож­на па­чуць, што ка­ры­ка­ту­рыс­ты Charlіe Hebdo са­мі ві­на­ва­ты ва ўлас­най гі­бе­лі, бо спра­ва­ка­ва­лі эк­стрэ­міс­таў сва­і­мі ма­люн­ка­мі. Мож­на хі­ба па­га­дзіц­ца, што жур­на­ліс­ты не­да­стат­ко­ва дба­лі пра ўлас­наю бяс­пе­ку, але асноў­ная ві­на ў іх гі­бе­лі — усё ж на еў­ра­пей­скіх элі­тах, якія ўлас­на­руч­на вы­га­да­ва­лі зве­ра іс­ла­місц­ка­га эк­стры­міз­му, не ства­рыў­шы адэ­кват­най сіс­тэ­мы еў­ра­пей­скай ан­ты­тэ­ра­рыс­тыч­най бяс­пе­кі, а за­раз льюць кра­ка­дзі­ла­вы слё­зы па «не­па­літ­ка­рэкт­ных ка­ры­ка­ту­рыс­тах».

Але гэ­тым праб­ле­ма не вы­чэрп­ва­ец­ца. Га­лоў­ны вы­нік — яшчэ на­пе­ра­дзе. І гэ­та не толь­кі ма­са­вая міг­ра­цыя ў Еў­ро­пу жы­ха­роў трэ­ця­га све­ту, якія не па­дзя­ля­юць еў­ра­пей­скія каш­тоў­нас­ці і жы­вуць за­кры­ты­мі су­пол­ка­мі. Праб­ле­ма — унут­ры са­мо­га еў­ра­пей­ска­га гра­мад­ства, што за апош­нія 200 га­доў дра­ма­тыч­на се­ку­ля­ры­за­ва­ла­ся і згу­бі­ла ўлас­ную куль­тур­ную ідэн­тыч­насць, пе­ра­тва­рыў­шы­ся ў арыф­ме­тыч­ную су­му кас­ма­па­лі­тыч­ных спа­жыў­цоў, пра­сяк­ну­тых ідэа­ло­гі­яй муль­ты­куль­ту­ра­ліз­му і та­ле­рант­нас­ці. Міг­ран­ты са сва­ёй моц­най рэ­лі­гій­най і на­цы­я­наль­най ідэн­тыч­нас­цю грэб­лі­ва і з ня­на­віс­цю ста­вяц­ца да ка­рэн­ных еў­ра­пей­цаў — як да «іва­наў-бяз­ро­дзі­чаў». У той жа час з са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га пунк­ту гле­джан­ня еў­ра­пей­цы на­гад­ва­юць но­вых ра­баў­ла­даль­ні­каў і ста­вяц­ца да міг­ран­таў, як да лю­дзей дру­го­га га­тун­ку, па­збаў­ля­ю­чы іх до­сту­пу да са­цы­яль­ных ліф­таў. Та­кім чы­нам, да на­цы­я­наль­най і рэ­лі­гій­най на­пру­жа­нас­ці да­лу­ча­ец­ца са­мы не­бяс­печ­ны склад­нік — са­цы­яль­ны.

Гіс­то­рыя ву­чыць, што гэ­та мо­жа скон­чыц­ца вель­мі кеп­ска. Адзін з вя­до­мых пры­кла­даў — Лі­ван, які ў 60-я і 70-я га­ды XX ста­год­дзя быў квіт­не­ю­чай кра­і­най еў­ра­пей­скай ары­ен­та­цыі з пе­ра­важ­на хрыс­ці­ян­скім на­сель­ніц­твам. Рап­тоў­нае з'яў­лен­не вя­лі­кай коль­кас­ці па­лес­цін­скіх бе­жан­цаў спра­ва­ка­ва­ла пра­цяг­лую гра­ма­дзян­скую вай­ну — і з тых ча­соў Лі­ван ля­жыць у ру­і­нах.

Ці зной­дуць Фран­цыя і ўся Еў­ро­па сі­лы ма­бі­лі­за­вац­ца і пра­ду­хі­ліць гра­ма­дзян­скую вай­ну на сва­ёй зям­лі аль­бо пра­цяг­нуць без­ад­каз­ныя інт­ры­гі на Бліз­кім Ус­хо­дзе і муль­ты­куль­ту­раль­ныя экс­пе­ры­мен­ты над улас­ным на­сель­ніц­твам — пы­тан­не ад­кры­тае. Але па­куль усё ідзе па най­гор­шым сцэ­на­рыі. Паў­плы­ваць на лёс усёй Еў­ро­пы Бе­ла­русь не мо­жа, але пэў­ныя вы­сно­вы для ся­бе зра­біць мы аба­вя­за­ны.

Ва Укра­і­не пра­цяг­ва­ец­ца гра­ма­дзян­ская вай­на, ча­му па­гро­за тэ­ра­рыз­му і бан­ды­тыз­му аб­васт­ра­ец­ца і для нас. Трэ­ба на­ву­чыц­ца жорст­ка спы­няць эк­стрэ­мізм у лю­бым вы­гля­дзе: на­цы­я­на­ліс­тыч­ным, рэ­лі­гій­ным, са­цы­яль­ным, эка­ла­гіч­ным і г.д. Та­му трэ­ба мець доў­га­тэр­мі­но­вую стра­тэ­гію кі­ра­ван­ня пра­цэ­са­мі міг­ра­цыі. Пе­ра­ва­гу трэ­ба ад­да­ваць міг­ран­там, цы­ві­лі­за­цый­на бліз­кім да бе­ла­ру­саў, якія здоль­ныя хут­ка ін­тэ­гра­вац­ца ў на­ша гра­мад­ства. Але га­лоў­нае — нам, бе­ла­ру­сам, трэ­ба згур­та­вац­ца дзе­ля за­ха­ван­ня мі­ру і спа­кою, што з'яў­ля­юц­ца га­лоў­най каш­тоў­нас­цю на­шай кра­і­ны.

Аляк­сандр Сін­ке­віч

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.