Вы тут

Перавозка жывёл — у асобным купэ


а здаць бі­лет на між­на­род­ны цяг­нік пры спаз­нен­ні ця­пер мож­на толь­кі ця­гам га­дзі­ны

Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка пра­ін­фар­ма­ва­ла пра змя­нен­не тэр­мі­наў вяр­тан­ня пра­яз­ных да­ку­мен­таў у між­на­род­ных зно­сі­нах у вы­пад­ку спаз­нен­ня па­са­жы­ра на цяг­нік, а так­са­ма пра­віл пе­ра­воз­кі па­ка­ё­вых жы­вёл.

10-26

Так, з па­чат­ку бя­гу­ча­га го­да ў вы­пад­ку спаз­нен­ня па­са­жы­ра на цяг­нік між­на­род­ных зно­сі­наў вяр­нуць кошт пра­яз­но­га да­ку­мен­та (яго бі­лет­ную част­ку) мож­на толь­кі ця­гам ад­ной га­дзі­ны пас­ля ад­праў­лен­ня цяг­ні­ка. Ра­ней вяр­таў­ся кошт бі­ле­та, ка­лі аб спаз­нен­ні ў бі­лет­ную ка­су бы­ло за­яў­ле­на ця­гам трох га­дзін.

Так­са­ма з 1 сту­дзе­ня ўне­се­ны змя­нен­ні ў пра­ві­лы пе­ра­воз­кі па­ка­ё­вых жы­вёл. У між­на­род­ных зно­сі­нах пе­ра­воз­ка са­бак, ка­тоў, пту­шак да­пус­ка­ец­ца толь­кі ў асоб­ным ку­пэ ку­пэй­на­га ва­го­на — не больш за дзве жы­вё­лы. Пры гэ­тым па­са­жы­ру не­аб­ход­на за­пла­ціць за пе­ра­воз­ку жы­вё­лы па поў­ным та­ры­фе па коль­кас­ці не­за­ня­тых мес­цаў у ку­пэ. Пры ад­сут­нас­ці ў пе­ра­воз­чы­ка маг­чы­мас­ці пра­па­на­ваць асоб­нае ку­пэ для пе­ра­воз­кі жы­вёл та­кая пе­ра­воз­ка не да­пус­ка­ец­ца.

Па­ка­ё­выя жы­вё­лы па­він­ны быць у скры­ні, ко­шы­ку, клет­цы і сва­бод­на раз­мя­шчац­ца на мес­цах, ад­ве­дзе­ных для пе­ра­воз­кі руч­ной па­кла­жы. Са­ба­кі, не зме­шча­ныя ў спе­цы­яль­ную та­ру, па­він­ны мець на­морд­нік і па­ва­док. Па­са­жыр ня­се поў­ную ад­каз­насць за па­ру­шэн­не са­ні­тар­на-гі­гі­е­ніч­ных па­тра­ба­ван­няў жы­вё­ла­мі, якіх ён пе­ра­во­зіць, і аба­вя­за­ны за­бяс­пе­чыць ад­па­вед­ную ўбор­ку ва­го­наў.

Не­ві­ду­шчым па­са­жы­рам да­зва­ля­ец­ца пра­во­зіць з са­бой са­бак-па­ва­ды­роў у агуль­ных і плац­карт­ных ва­го­нах без да­дат­ко­вай апла­ты. Пры пра­во­зе са­бак-па­ва­ды­роў у ад­ным ку­пэ ку­пэй­на­га ва­го­на па­са­жыр аба­вя­за­ны апла­ціць па­езд­ку па поў­ным та­ры­фе па коль­кас­ці не­за­ня­тых мес­цаў у ку­пэ.

Як за­зна­чы­лі ў прэс-цэнт­ры Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі, вы­шэй­на­зва­ныя змя­нен­ні ўве­дзе­ны ў дзе­ян­не ў ад­па­вед­нас­ці з но­вай рэ­дак­цы­яй да­дат­ку «Па­гад­нен­не аб між­на­род­ных па­са­жыр­скіх зно­сі­нах з улі­кам асаб­лі­вас­цяў пры­мя­нен­ня яго асоб­ных норм у дзяр­жа­вах — удзель­ні­цах Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў, Гру­зіі, Лат­вій­скай Рэс­пуб­лі­цы, Лі­тоў­скай Рэс­пуб­лі­цы, Эс­тон­скай Рэс­пуб­лі­цы». Но­вая рэ­дак­цыя бы­ла пры­ня­тая на 61-м па­ся­джэн­ні Са­ве­та па чы­гу­нач­ным транс­пар­це дзяр­жаў — удзель­ніц Са­друж­нас­ці, якое пра­хо­дзі­ла ў каст­рыч­ні­ку мі­ну­ла­га го­да ў Ба­ку.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.