Вы тут

Што робіць «артылерыя» на трасе?


Ад­сут­насць пыр­ска­ві­коў на лег­ка­вуш­ках пры­во­дзіць да знач­ных праб­лем

Тра­са М1 — асноў­ная тран­зіт­ная аў­та­ма­гіст­раль Бе­ла­ру­сі пра­цяг­лас­цю 611 км. Паў­та­ра го­да яна з'яў­ля­ец­ца плат­най для за­меж­ных удзель­ні­каў ру­ху, што, здавалася б, па­він­на па­леп­шыць яе ста­н. Але ка­лі ча­сам едзеш па гэ­тай тра­се ў ста­лі­цу на аў­то, то ўзні­кае ад­чу­ван­не, што па ма­шы­не вя­дзец­ца ар­таб­стрэл. Час­цей за ўсё праз гэ­та мож­на па­пса­ваць ла­ба­вое шкло, фа­ры, аб­шыў­ку. Вось і атрым­лі­ва­ец­ца, што пе­ра­ез­ды ста­но­вяц­ца да­ра­жэй­шы­мі на кошт кас­ме­тыч­на­га ра­мон­ту аў­то. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца зі­мы. Вы­лу­ча­юц­ца тры асноў­ныя праб­ле­мы: час­тая ад­сут­насць у лег­ка­вых аў­та­ма­бі­лях пыр­ска­ві­коў, дэ­фар­ма­цыя да­ро­гі і пя­соч­ная су­месь, якой па­сы­па­юць тра­су.

10-25

Ка­мен­ню тут не мес­ца

Як па­тлу­ма­чыў Сяр­гей Хо­міч, га­лоў­ны ін­жы­нер да­рож­на-экс­плу­а­та­цый­на­га ўпраў­лен­ня №5, што ты­чыц­ца сне­гу, то рэ­жым яго прыбор­кі з ма­гіст­ра­лі М1 у зі­мо­вы пе­ры­яд круг­ла­су­тач­ны і без вы­хад­ных. Ад­нос­на пры­бі­ран­ня смец­ця іс­нуе спе­цы­яль­ны рэг­ла­мент, які рас­пра­ца­ва­ны ў Мінт­ран­се.

«У зі­мо­вы пе­ры­яд мы збі­ра­ем смец­це з аў­та­ма­гіст­ра­лі пры­клад­на 2 ра­зы на ты­дзень, па пра­мым хо­дзе да­ро­гі. На тра­се яшчэ ёсць так­са­ма аў­то­бус­ныя пры­пын­кі, пля­цоў­кі ад­па­чын­ку — усё гэ­та прыбі­ра­ец­ца прак­тыч­на 5 ра­зоў на ты­дзень», — рас­ка­заў Сяр­гей Хо­міч.

Та­ды, ка­лі тра­са пры­бі­ра­ец­ца так час­та, ад­куль мо­гуць з'я­віц­ца ка­мя­ні, што так і хо­чуць раз­біць ла­ба­вое шкло? Па­да­зрэн­не па­дае на пяс­ча­на-со­ле­вую су­месь, якой па­сы­па­юць да­ро­гу зі­мой. Але ака­зваецца, што спра­ва не ў ёй.

«Пяс­ча­на-со­ле­вай су­мес­сю яе ця­пер не на­зы­ва­юць. Згод­на з да­ку­мен­там СТБ 1158-2008 «Ма­тэ­ры­я­лы про­ці­га­ла­лёд­ныя для зі­мо­ва­га ўтры­ман­ня аў­та­ма­біль­ных да­рог» гэ­тую су­месь на­зы­ва­юць ХФА 50. Дзе 50 — пра­цэнт утры­ман­ня чыс­та­га хла­ры­ду. Ад­па­вед­на ас­тат­нія 50% — гэ­та пя­сок пер­ша­га кла­са (пра­се­я­ны пя­сок, дзе мак­сі­маль­ная фрак­цыя пяс­чын­кі да 5 мм). Ка­мя­нёў там быць не па­він­на. Ды і ў на­шых умо­вах на­двор'я мы пя­сок не сып­лем, а вы­ка­рыс­тоў­ва­ем толь­кі соль», — рас­тлу­ма­чыў Сяр­гей Хо­міч.

Як вы­свет­лі­ла­ся, ка­мя­ні на да­ро­зе мо­гуць быць ця­пер толь­кі на ўчаст­ках з па­вяр­хоў­най апра­цоў­кай. Пры та­кім на­двор'і там мо­жа ад­быц­ца вы­лет дру­зу. Так­са­ма на М1 утва­ра­юц­ца ям­кі, пры­чым са­мым не­прад­ка­заль­ным спо­са­бам — праз па­ве­лі­чэн­не на­гру­зак, якія ства­ра­юць ве­лі­ка­груз­ныя аў­то. Ка­лі гэ­та ад­бы­ва­ец­ца, на да­ро­зе мо­жа з'я­віц­ца друз дыя­мет­рам 10 мм, што па нор­ме з'яў­ля­ец­ца бяс­печ­ным. Па­доб­ныя ям­кі пры­бі­ра­юць на пра­ця­гу су­так з мо­ман­ту вы­яў­лен­ня.

А ку­лі сві­шчуць...

Пад'­яз­джа­ю­чы да Мін­ска, на ад­ной з аў­та­за­пра­ва­чных стан­цый раз­га­ва­рыў­ся з кі­роў­цам, які ехаў так­са­ма ў бок ста­лі­цы. Аляк­сандр мне пра­дэ­ман­стра­ваў не­каль­кі дра­пін, што атры­маў пад­час свай­го шля­ху гэ­тым жа днём.

«Лю­дзі са­мі ства­ра­юць не­бяс­печ­ныя сі­ту­а­цыі, не ма­ю­чы пыр­ска­ві­коў на зад­ніх ко­лах. І та­кіх ез­да­коў са­праў­ды шмат. Тэх­агляд жа мож­на прай­сці і без пыр­ска­ві­коў. А вось і на­гляд­ны прык­лад на ма­ім шкле, які па­кі­ну­ла «Та­ё­та», што пра­яз­джа­ла мі­ма, ад­пра­віў­шы ў мой бок ка­мень», — пра­дэ­ман­стра­ваў аў­та­ўла­даль­нік.

Ка­лі ма­шы­на ім­чыц­ца з хут­ка­сцю 120 км/г, ка­мень ад­скок­вае з вя­лі­кай сі­лай і пры гэ­тым мо­жа быць боль­шым за да­пу­шчаль­ны дыя­метр у 1 см. Та­му грэ­ба­ваць пыр­ска­ві­ка­мі да­во­лі не­бяс­печ­на. Бо ка­лі ка­мень па­кі­дае моц­ныя рас­ко­лі­ны на ла­ба­вым шкле, то што ж бу­дзе з ча­ла­ве­кам? Я па­спра­ба­ваў вы­свет­ліць, ці ёсць лю­дзі, якія па­цяр­пе­лі та­кім чы­нам, але, як ака­за­ла­ся, кан­крэт­най ста­тыс­ты­кі па­доб­ных траў­маў на М1 па Бе­ла­ру­сі ме­ды­кі не вя­дуць. Ад­нак, што да­ты­чыц­ца пра­хо­джан­ня тэх­агля­ду, то ў ад­ным са ста­ліч­ных СТА рас­тлу­ма­чы­лі: да пыр­ска­ві­коў, ка­лі іх ня­ма, не чап­ля­юц­ца. Вы­клю­чэн­не мо­жа быць для тых лег­ка­вых аў­то, у якіх яны пра­ду­гле­джа­ны ў ба­за­вай кам­плек­та­цыі аба­вяз­ко­ва­га вы­ка­ры­стан­ня за­во­дам-вы­твор­цам, і да ве­лі­ка­гру­заў. Ад­сюль і праб­ле­ма ў на­яў­нас­ці. За­ста­ец­ца толь­кі ка­мя­нёў пад­сы­паць, што і ро­біць ма­тух­на пры­ро­да. А за­ме­на ла­ба­во­га шкла мо­жа вам абы­сці­ся ў су­му ад 180 ты­сяч руб­лёў. Фа­ра, не менш па­пу­ляр­ная мі­шэнь для ка­мя­нёў, што ля­цяць з-пад ко­лаў, бу­дзе каш­та­ваць ад 60 ты­сяч руб­лёў.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.