Вы тут

Па кім звоняць званы-цымбалы?


Бы­ва­юць кан­цэр­ты і бы­ва­юць Кан­цэр­ты... Мы шу­ка­ем му­зы­ку — кож­ны ад­па­вед­на свай­му на­строю ў кан­крэт­ны мо­мант. А бы­вае, што прос­та на­ты­ка­ем­ся на тое, што пра­па­ноў­ва­ец­ца кімсь­ці звон­ку — на­зой­лі­ва, штуч­на. І ду­ша не пры­мае. Мож­на з ёю, вя­до­ма, да­мо­віц­ца, да­сяг­нуць кам­пра­мі­су, пры­ста­са­вац­ца да вон­ка­вых гу­каў. І ка­лі ўжо да­мо­віў­ся і пры­ста­са­ваў­ся (так зда­ец­ца), рап­там мо­жаш на­тра­піць на не­ча­ка­насць і здзіў­лен­не, ка­лі за­гу­чыць неш­та вель­мі зна­ё­мае, зда­ец­ца, прос­тае, але тое, што трап­ляе ў рэ­за­нанс. З та­бой. З вон­ка­вым ата­чэн­нем. З пры­ро­дай, на­двор'­ем і без­ліч­чу дро­бя­зяў, якія не за­ле­жаць ад ця­бе кан­крэт­на і вы­зна­ча­юць тое, што на­зы­ва­ец­ца ася­ро­дак. І хо­чаш ці не, але ў кож­най мяс­цо­вас­ці (так ста­ла­ся) і ася­род­ку ёсць свае гу­кі, свае га­ла­сы, свае ме­ло­дыі. І да­дзе­ны ін­стру­мен­ты, каб іх агу­чыць.

10-8

У Бе­ла­ру­сі ёсць цу­доў­ны го­лас. Не, цэ­лы хор — та­му што на­шы цым­ба­лы ад­на­ча­со­ва мо­гуць вы­даць не­паў­тор­нае су­гуч­ча, ні­бы­та гэ­та хор з не­каль­кіх зва­ноў. І гэ­тую дзі­вос­ную пра­нік­нё­насць, імк­лі­васць, а ча­сам і ці­шы­ню (але ад­люст­ра­ва­ную ў гу­ках) ства­ра­юць цым­ба­лы і лю­дзі, якія на іх іг­ра­юць. Каб склас­ці пра­гра­му кан­цэр­таў, дзе асноў­ны го­лас — цым­баль­ны, трэ­ба доб­ра ве­даць свай­го слу­ха­ча і ра­зу­мець, у якіх умо­вах ён іс­нуе. Што ён лю­біць, і ча­му прый­шоў слу­хаць гэ­тую му­зы­ку. Якую, на­прык­лад, іг­рае На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны ар­кестр бе­ла­рус­кіх на­род­ных ін­стру­мен­таў імя Іо­сі­фа Жы­но­ві­ча. З яго кі­раў­ні­ком пра­фе­са­рам Мі­ха­і­лам Ка­зін­цом мы раз­ва­жа­ем пра цым­ба­лы як бе­ла­рус­кі цуд.

Гу­чан­не

— Кож­ны на­род мае свой му­зыч­ны ін­стру­мент, улас­ці­вую яму брэн­да­вую на­род­ную пес­ню, — га­во­рыць на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Ка­зі­нец. — Ін­стру­мен­таль­ны го­лас Бе­ла­ру­сі — цым­ба­лы. Цым­ба­лы ёсць у Мал­до­ве, Ру­мы­ніі, Венг­рыі, ва Укра­і­не, але яны так­са­ма роз­ныя, як і роз­ныя пес­ні ў гэ­тых на­ро­даў. Бе­ла­ру­сі па­шчас­ці­ла, што ў свой час у яе з'я­віў­ся ча­ла­век, які ўва­со­біў му­зы­ку цым­бал Бе­ла­ру­сі. У 1924 го­дзе Іо­сіф Жы­но­віч прый­шоў ма­ла­дым ча­ла­ве­кам у БДТ-1 (ця­пер Ку­па­лаў­скі тэ­атр) і на цым­ба­лах су­пра­ва­джаў «Паў­лін­ку». Але яшчэ больш цу­доў­на, што гэ­та­га са­ма­род­ка па­чу­лі. Гэ­та вя­лі­кі ча­ла­век не толь­кі та­му, што ён быў вір­ту­о­зам бе­ла­рус­кіх цым­бал (і за­ста­ец­ца да­гэ­туль), а ў тым, што ён яшчэ і асвет­нік. Ён фак­тыч­на ства­рыў бе­ла­рус­кую шко­лу іг­ры на цым­ба­лах. Ка­лі ёсць шко­ла, то зна­чыць, ёсць той пад­му­рак, на якім мож­на неш­та бу­да­ваць. Ён не толь­кі вы­веў цым­ба­лы з по­бы­та­ва­га, вяс­ко­ва­га, ча­сам на­іў­на­га і прос­та­га акам­па­не­мен­ту на­род­най пес­ні на кан­цэрт­ную эст­ра­ду, але дзя­ку­ю­чы яму гэ­ты ін­стру­мент зай­меў сваю ні­шу ў вя­лі­кай су­поль­нас­ці соль­ных ін­стру­мен­таў.

Іо­сіф Жы­но­віч ака­заў­ся яшчэ і ге­ні­яль­ным пе­да­го­гам, пра­фе­са­рам, які пе­ра­да­ваў май­стэр­ства ін­шым. Я на­огул лі­чу, што ёсць тры асо­бы ў Бе­ла­ру­сі — Шыр­ма, Жы­но­віч і Ці­то­віч, — якія ў свой час ства­ры­лі пра­фе­сій­ную асно­ву бе­ла­рус­кай пес­ні і бе­ла­рус­ка­га ін­стру­мен­таль­на­га го­ла­су. За­слу­га Жы­но­ві­ча ў тым, што ён змог на ўсіх уз­роў­нях да­ка­заць не­аб­ход­насць вы­ву­чэн­ня цым­бал як цу­доў­на­га кан­цэрт­на­га ін­стру­мен­та: му­зыч­ная шко­ла як пер­шае звя­но, му­зыч­нае ву­чы­лі­шча (ка­ледж, лі­цэй) як ся­рэд­няе, і да­лей — кан­сер­ва­то­рыя ці Ака­дэ­мія му­зы­кі. Дзя­ку­ю­чы Жы­но­ві­чу скла­ла­ся цым­баль­ная шко­ла Бе­ла­ру­сі, якую сён­ня ўва­саб­ля­юць яго вуч­ні Тац­ця­на Сер­гіен­ка і Яў­ген Глад­коў. Яны ўдас­ка­на­лі­лі шко­лу іг­ры на цым­ба­лах, вы­ха­ва­лі і вы­хоў­ва­юць бліс­ку­чых му­зы­кан­таў, які­мі на­ша кра­і­на мо­жа га­на­рыц­ца.

Імк­нен­не

— Склад На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га ар­кест­ра на­род­ных ін­стру­мен­таў імя Жы­но­ві­ча на сён­няш­ні дзень — гэ­та вы­ха­ван­цы бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі (Ака­дэ­міі му­зы­кі), твор­чыя праў­ну­кі Іо­сі­фа Жы­но­ві­ча. Мы тра­ды­цыі вель­мі ша­ну­ем, та­му што яны важ­ныя ў вы­ха­ван­ні му­зы­кан­та. Я ма­гу па­га­дзіц­ца, што Бе­ла­русь на­огул не ўмее га­на­рыц­ца тым, што мае. Па­куль бе­ла­рус­кую пес­ню не за­спя­ва­лі «Пес­ня­ры», лю­дзі не ад­чу­ва­лі пры­га­жос­ці і ве­лі­чы сва­ёй пес­ні. Але яна са­ма па са­бе ге­ні­яль­ная, та­му што ў ёй сут­насць і ду­ша на­ро­да. Ду­ша гэ­тая гу­чыць і праз цым­ба­лы, вель­мі гуч­на: мы ма­ем бліс­ку­чых вы­ка­наў­цаў, лаў­рэ­а­таў між­на­род­ных кон­кур­саў, са­праў­ды «вір­ту­о­заў цым­бал». Ка­лі бе­ла­рус­кія цым­ба­ліс­ты едуць на між­на­род­ныя кон­кур­сы, дзе вы­сту­па­юць ра­зам з вы­ка­наў­ца­мі на рус­кіх ба­ла­лай­ках, до­мрах і ін­шых на­цы­я­наль­ных ін­стру­мен­тах, то, як пра­ві­ла, гран-пры і пер­шыя мес­цы атрым­лі­ва­юць вы­ка­наў­цы на бе­ла­рус­кіх цым­ба­лах. Але ў той жа час я не ска­заў бы, што ў Бе­ла­ру­сі гэ­ты ін­стру­мент вель­мі звык­лы для ву­ха ай­чын­на­га слу­ха­ча. Я гэ­та ма­гу па­тлу­ма­чыць не­ка­то­рым кас­ма­па­лі­тыз­мам, які за­стаў­ся з ча­соў Са­вец­ка­га Са­ю­за, ка­лі вель­мі пра­соў­ва­ла­ся ідэя ін­тэр­на­цы­я­на­ліз­му, час­та за кошт па­ва­гі да сва­ёй куль­ту­ры. Трэ­ба сяб­ра­ваць, вя­до­ма, і па­ва­жаць сяб­роў, але быў дзіў­ны па­ды­ход, што бе­ла­рус­кая му­зы­ка ў кан­сер­ва­то­рыі вы­ву­ча­ла­ся шмат га­доў як му­зы­ка на­ро­даў СССР. Глы­бо­ка вы­ву­ча­ла­ся му­зы­ка рус­кая, за­ход­няя кла­сі­ка, му­зы­ка на­ро­даў СССР і ў рам­ках яе трош­кі бе­ла­рус­кай му­зы­кі. Гэ­та ад­бі­ла­ся на лю­дзях, якія ву­чы­лі­ся му­зы­цы: свая род­ная не ста­ла бліз­кай і не так шы­ро­ка гу­ча­ла ў рэс­пуб­лі­цы. У свой час ства­ра­лі­ся цу­доў­ныя ар­кест­ры рус­кіх на­род­ных ін­стру­мен­таў, дзе ас­но­вай бы­лі до­мра і ба­ла­лай­ка, у му­зыч­ных на­ву­чаль­ных уста­но­вах. На­ват ка­лі я ву­чыў­ся ў кан­сер­ва­то­рыі, то ар­кест­ра бе­ла­рус­кіх на­род­ных ін­стру­мен­таў там не бы­ло, а быў ар­кестр рус­кіх на­род­ных ін­стру­мен­таў. Але дзя­куй Бо­гу, што я сам з вёс­кі, то ве­даў, што зна­чыць му­зы­ка Бе­ла­ру­сі, і якія ў яе ін­стру­мен­ты. У свой час удзель­ні­чаў у тра­ды­цый­ных вя­сел­лях (быў гар­ма­ніс­там з 8 га­доў), і заў­сё­ды по­бач са мной зна­хо­дзіў­ся цым­ба­ліст. У нас бы­ла та­кая му­зы­ка: бу­бен, цым­ба­лы і гар­мо­нік. Цым­ба­лы з ма­лых га­доў для май­го ву­ха бы­лі на­ту­раль­ныя.

Ця­пер цым­ба­лы — ін­стру­мент пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства. Па­ча­так гэ­та­му за­клаў ар­кестр бе­ла­рус­кіх на­род­ных ін­стру­мен­таў, які вы­рас з ан­самб­ля цым­ба­ліс­таў. А ў 1938 го­дзе гэ­та ўжо быў дзяр­жаў­ны ар­кестр. Але ён доў­га быў адзін на ўсю кра­і­ну. Апош­нія 25-30 га­доў іс­нуе яшчэ ар­кестр бе­ла­рус­кіх на­род­ных ін­стру­мен­таў пры Ака­дэ­міі му­зы­кі. Ар­кест­раў бе­ла­рус­кіх на­род­ных ін­стру­мен­таў ма­ла ў ся­рэд­ніх на­ву­чаль­ных уста­но­вах на­шай кра­і­ны. Мы ўсё яшчэ ста­вім­ся да гэ­тых ін­стру­мен­таў, ні­бы­та да пры­ём­ных дзя­цей, не на­ро­джа­ных тут. У мно­гім ві­на­ва­та, лі­чу, тое, што ў свой час пры га­рад­скіх да­мах куль­ту­ры, за­вод­скіх клу­бах пе­ра­ва­гу ад­да­ва­лі ар­кест­рам рус­кіх на­род­ных ін­стру­мен­таў. Мне зда­ец­ца, па­він­ны прый­сці па­ка­лен­ні лю­дзей з ін­шай свя­до­мас­цю, з лю­боўю да ра­дзі­мы, якая пра­яў­ля­ец­ца і праз му­зы­ку.

Ства­рэн­не

— Без­умоў­на, гэ­та за­ле­жыць ад рэ­пер­ту­а­ру. Та­му што ў асноў­ным на­ву­чан­не на цым­ба­лах ідзе па скры­піч­ным рэ­пер­ту­а­ры. Тыя тво­ры, якія пі­шуц­ца ў ары­гі­на­ле для цым­ба­лаў, ня­суць у са­бе ака­дэ­міч­ны, кла­січ­ны ха­рак­тар. Яны не заў­сё­ды зра­зу­ме­лыя шы­ро­ка­му слу­ха­чу, хоць бліс­ку­ча гу­чаць на цым­ба­лах. Заў­сё­ды ёсць пы­тан­не ства­рэн­ня рэ­пер­ту­а­ру кан­цэрт­ных пра­грам: каб слу­хач не стам­ляў­ся, але і каб не спра­шчаць яго густ. Гіс­то­рыя му­зы­кі ве­дае: леп­шае, што ство­ра­на ў гэ­тым ві­дзе мас­тац­тва — му­зы­ка за­каз­ная. Сён­ня я не ма­гу за­ка­заць твор кам­па­зі­та­ру, та­му што за яго трэ­ба пла­ціць. А ка­лі твор ня­ўда­лы? Фак­тыч­на, ка­лі з 10 тво­раў, якія мы сыг­ра­лі, адзін за­ста­ец­ца ў рэ­пер­ту­а­ры на га­ды — гэ­та вя­лі­кая ўда­ча. А бы­вае так, што рэ­пе­ці­ру­ем уда­ла, а на пуб­лі­цы не ідзе.

Па­мя­таю, я прый­шоў у ар­кестр у 1972 го­дзе, а з ся­рэ­дзі­ны 70-х і ў 90-я быў «за­ла­ты час», ка­лі Анд­рэй Мдзі­ва­ні ства­рыў ка­ля 20 тво­раў для ар­кест­ра на бе­ла­рус­кім ма­тэ­ры­я­ле. Цу­доў­на пра­ца­ваў Ва­ле­рый Іва­ноў, Вік­тар По­ма­заў, які пад­крэс­ліў аў­тэн­тыч­насць — на­пі­саў сю­і­ту «Бат­лей­ка» для ар­кест­ра. Я з на­сталь­гі­яй уз­гад­ваю той час у пла­не стаў­лен­ня да ар­кест­ра Жы­но­ві­ча. Уся­кая пра­гра­ма, якая іш­ла на сцэ­не Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі, по­тым пра­хо­дзі­ла па тэ­ле­ба­чан­ні, і па ра­дыё кож­ны ра­нак гу­чаў ар­кестр.

Ця­пер «па­псо­вы век» і, на жаль, ву­ха слу­ха­ча пры­вык­ла да ін­ша­га кштал­ту му­зы­кі — квад­рат­най, прос­тай, з вель­мі не­па­тра­ба­валь­най паэ­ты­кай сло­ва. І мы па­він­ны вы­жы­ваць у гэ­тай сі­ту­а­цыі. Та­му вы­му­ша­ны і экс­пе­ры­мен­та­ваць, каб здзіў­ляць. І ёсць з чым: на­ват бе­ла­рус­кія на­род­ныя ме­ло­дыі на цым­ба­лах у вы­ка­нан­ні не­ка­то­рых му­зы­кан­таў мо­гуць гу­чаць аб­са­лют­на не­ча­ка­на, вір­ту­оз­на, як, на­прык­лад, Мі­ха­іл Ля­вон­чык умее ін­тэр­прэ­та­ваць іх у джа­за­вай ма­не­ры. Му­зы­ку трэ­ба слу­хаць, каб яе па­лю­біць. І та­ды ў ёй мо­жа ад­крыц­ца без­ліч цу­даў.

Пры­вя­ду прык­лад: ле­тась у ліс­та­па­дзе я ўзна­чаль­ваў ма­ла­дзёж­ны сім­фа­ніч­ны ар­кестр ча­ты­рох кра­ін: Бель­гіі, Гер­ма­ніі, Фран­цыі, Люк­сем­бур­га. Са мной у кан­цэр­тах удзель­ні­ча­ла Аляк­санд­ра Дзе­ні­се­ня, якая да­гэ­туль цу­доў­на вы­сту­пі­ла ў кла­січ­ным «Еў­ра­ба­чан­ні». У кан­цэр­це гу­чаў Хін­дэль­мінт, Шу­ман, Рым­скі-Кор­са­каў і кан­цэрт Ула­дзі­мі­ра Кур'­я­на для цым­ба­лаў з ар­кест­рам. Гэ­та бы­ла «бом­ба» ў кан­цэр­це. Ка­лі Са­ша іг­ра­ла, для са­міх му­зы­кан­таў ча­ты­рох кра­ін гэ­та бы­ло ад­крыц­цё дзіў­на­га для іх ін­стру­мен­та. І сам кан­цэрт — да­ступ­ны ма­дэрн, кам­па­зі­тар на­столь­кі цу­доў­на ад­чуў пры­ро­ду цым­ба­лаў і іх маг­чы­мас­ці, пры­ўнёс шмат на­віз­ны ў гу­чан­не ін­стру­мен­та. Пас­ля вы­ступ­лен­ня на­шай Са­шы за­ла ўста­ва­ла. І яшчэ яна іг­ра­ла ака­пэль­на бе­ла­рус­кія ме­ло­дыі — у ці­шы­ні за­лы яны ўспры­ма­лі­ся цу­доў­на... Мы ча­сам па­чы­на­ем ад­чу­ваць ве­ліч і каш­тоў­насць гэ­та­га ін­стру­мен­та, ка­лі вя­зём яго за мя­жу і там ка­жуць: гэ­та не­ве­ра­год­на. А та­ды і мы ўжо пад­трым­лі­ва­ем: о, як цу­доў­на. Я лі­чу, што па сва­ёй сут­нас­ці мы яшчэ не сфар­мі­ра­ва­лі­ся ў сва­ёй не­за­леж­нас­ці, і гэ­та пра­яў­ля­ец­ца ў стаў­лен­ні да сва­ёй паэ­зіі, гіс­то­рыі, му­зы­кі і на­огул куль­ту­ры.

Я лі­чу, што на сён­няш­ні дзень на­шы вы­ка­наў­цы на цым­ба­лах да­сяг­ну­лі бліс­ку­чых вяр­шынь, і ўжо сам ін­стру­мент у мно­гім з'яў­ля­ец­ца тор­ма­зам вы­ка­наль­ніц­ка­га май­стэр­ства — ён па­тра­буе ўдас­ка­на­лен­ня. Спа­чат­ку гэ­та быў ін­стру­мент дыя­та­ніч­ны, по­тым у 30-я га­ды Жы­но­віч і яго па­плеч­ні­кі зра­бі­лі рэ­кан­струк­цыю цым­ба­лаў, па­шы­ры­лі іх маг­чы­мас­ці, пры­ня­ўшы дыя­па­зон скрып­кі. Мы да­гэ­туль іг­ра­ем на тым рэ­кан­стру­я­ва­ным ін­стру­мен­це. Але ця­пер га­вор­ка ідзе пра тое, што па­трэб­на ла­ба­ра­то­рыя па вы­ву­чэн­ні маг­чы­мас­цяў гэ­та­га ін­стру­мен­та, ён па­тра­буе не­ка­то­рых пе­ра­ўтва­рэн­няў, якія б да­лі вя­лі­кі штур­шок у раз­віц­ці вы­ка­наль­ніц­тва на цым­ба­лах.

Ра­зу­мен­не

— У цым­баль­най зва­ні­цы цэ­лыя ста­год­дзі ад­люст­ра­ва­ны. Не­здар­ма ж ка­жуць: зва­но­вы ўдар цым­бал... Ні­бы­та хра­ма­вае гу­чан­не — у ім столь­кі сут­нас­ці, дум­кі, па­чуц­ця, фі­ла­со­фіі. Але ка­лі гу­чаць хо­ры цым­бал — у гэ­тым шмат муж­нас­ці. Не кры­ку, але спе­ву ха­ра­во­га. Цым­ба­лы ў мно­гім бліз­кія са­мой пры­ро­дзе спе­ваў. У гэ­тым іх вя­лі­кая сі­ла. І на­ват ка­лі трэ­ма­ла ў ці­шы­ні — больш шчым­лі­ва-аса­біс­та­га вы не зной­дзе­це... Вя­до­ма, у кож­на­га ча­ла­ве­ка свая воб­раз­насць. Ён мо­жа ад­да­цца паэ­тыч­на­му на­строю сам-на­сам — цу­доў­на, ка­лі цым­ба­лы да­па­ма­га­юць.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.