Вы тут

Асаблівыя, асобныя, асобы...


Як, ства­ра­ю­чы ад ся­бе, мож­на ства­раць Бе­ла­русь

Твор­часць ка­лі ёсць, то яна ёсць — і ча­ла­ве­ку ад яе ні­ку­ды не па­дзец­ца. Ён бу­дзе сы­паць твор­чы­мі іск­рын­ка­мі, на­ват ка­лі яму вы­пад­зе змя­ніць пра­фе­сію, знай­сці ней­кія ін­шыя кі­рун­кі і сфе­ры. Ці мож­на на­ву­чыць твор­час­ці? Ка­жуць, гэ­тая іск­ра аль­бо ёсць, аль­бо яе ня­ма. Але ў Ін­сты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі БДУ мо­гуць па­спра­чац­ца: для та­го, каб гэ­тыя іск­рын­кі не згас­лі, а на­ад­ва­рот, аку­му­ля­ва­лі свят­ло, іх трэ­ба рас­па­ліць, скі­ра­ваць, за­ра­дзіць энер­гі­яй. І та­ды асоб­ны ча­ла­век, сту­дэнт, твор­чая адзін­ка ста­но­віц­ца асо­бай у твор­час­ці. Та­кіх асоб — якія сцвер­дзі­лі­ся ў са­мых роз­ных ві­дах мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі — жур­фак вы­ха­ваў шмат. Не­ка­то­рыя з іх ста­лі ге­ро­я­мі кні­гі «Свят­ло бліз­кіх зо­рак», якая ўба­чы­ла свет у Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да». Уся­го ў збор­ні­ку прад­стаў­ле­ны 23 твор­чыя парт­рэ­ты вя­до­мых асоб — жур­на­ліс­таў, пісь­мен­ні­каў і паэ­таў, кі­на­рэ­жы­сё­раў, на­ву­коў­цаў, кры­ты­каў. Усіх іх аб'­яд­ноў­вае жур­фак (ця­пер Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі БДУ), які на­пры­кан­цы 2014 го­да ад­зна­чыў 70-год­дзе.

Укла­даль­ні­ца, за­гад­чы­ца ка­фед­ры лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кай кры­ты­кі Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та Люд­мі­ла Са­ян­ко­ва, ад­зна­чы­ла:

— На фа­куль­тэ­це жур­на­ліс­ты­кі скла­ла­ся даў­няя тра­ды­цыя — яшчэ, на­пэў­на, з мо­ман­ту за­сна­ван­ня (з 1944 го­да): тут вы­кла­да­лі цу­доў­ныя спе­цы­я­ліс­ты, якія да­ва­лі ве­ды па роз­ных прад­ме­тах — па лі­та­ра­ту­ры, мас­тац­тве, куль­ту­ры, на­тхня­лі на твор­часць. І ся­род сту­дэн­таў бы­лі тыя, хто заў­сё­ды гэ­тым ці­ка­віў­ся, у кім твор­часць асаб­лі­ва ад­гу­ка­ла­ся. Гэ­та ўні­каль­ныя лю­дзі, якія ра­бі­лі сваю спра­ву. Але яны зра­бі­лі свой унё­сак у на­цы­я­наль­ную куль­ту­ру Бе­ла­ру­сі. Не толь­кі цу­доў­ныя жур­на­ліс­ты, але пісь­мен­ні­кі, пра­за­ікі і паэ­ты, кі­на­рэ­жы­сё­ры, кры­ты­кі ў роз­ных ві­дах мас­тац­тва. Ся­род ге­ро­яў кні­гі — адзін з вы­дат­ных паэ­таў Бе­ла­ру­сі, сту­дэнт пер­ша­га вы­пус­ку Мі­ко­ла Аў­рам­чык, паэ­ты Ва­сіль Зу­ё­нак, Ян­ка Сі­па­коў, Ге­надзь Бу­раў­кін, пісь­мен­ні­кі Іван Чыг­ры­наў, Мі­хась Страль­цоў, Ба­рыс Са­чан­ка, Па­вел Місь­ко, Свят­ла­на Алек­сі­е­віч, кі­на­рэ­жы­сё­ры Ігар Даб­ра­лю­баў, Ана­толь Алай, пра­фе­сар Адам Маль­дзіс і ін­шыя. Я лі­чу, што гэ­тая кні­га — толь­кі па­ча­так, та­му што аў­та­раў, якія ўнес­лі свой уклад у раз­віц­цё на­цы­я­наль­най куль­ту­ры на­шай кра­і­ны, знач­на больш. Та­му ў яе мо­жа быць пра­цяг.

Аў­та­ры, якія пі­са­лі пра твор­цаў, так­са­ма роз­ныя — на­ву­коў­цы, вы­клад­чы­кі, да­след­чы­кі твор­час­ці, доб­рыя зна­ё­мыя, сва­я­кі і дзе­ці ге­ро­яў, дзякуючы чаму кні­га пра­сяк­ну­та цеп­лы­нёй. Ці прос­та пі­саць пра бліз­кіх? Дач­ка Іва­на Чыг­ры­на­ва Тац­ця­на Пра­но­віч, на­прык­лад, звяр­ну­ла­ся да сту­дэн­таў са сло­ва­мі:

— Ка­лі пе­ра­да мной уз­нік­ла за­да­ча на­пі­саць пра баць­ку, я сха­мя­ну­ла­ся, та­му што зра­зу­ме­ла, што гэ­та вель­мі цяж­ка. Бы­ло б пра­сцей, ка­лі б на пра­ця­гу ўся­го жыц­ця неш­та за­піс­ва­ла­ся, за­на­тоў­ва­ла­ся, па­зна­ча­ла­ся. Па­мяць ча­ла­ве­чая не­дас­ка­на­лая. Але мне ў жыц­ці па­шчас­ці­ла. Я ба­чы­ла і ве­да­ла шмат вя­до­мых лю­дзей з ма­лен­ства. Ад­ной­чы ба­чы­ла як Ге­надзь Бу­раў­кін і Ры­гор Ба­ра­ду­лін тан­ца­ва­лі шэйк, гэ­та бы­ло ў 60-я га­ды, на су­стрэ­чы ў на­шай ква­тэ­ры, ку­ды мы толь­кі пе­ра­еха­лі. Гэ­та цу­доў­на, ка­лі ёсць асаб­лі­вае твор­чае ася­род­дзе. У май­го баць­кі гэ­тае ася­род­дзе бы­ло, і ў мя­не яно бы­ло. За гэ­та так­са­ма вя­лі­кі дзя­куй і баць­ку, і лё­су. Мо­жа і ся­род сён­няш­ніх сту­дэн­таў ужо на­ра­дзі­лі­ся бу­ду­чыя зор­кі, та­му трэ­ба быць уваж­лі­вы­мі адзін да ад­на­го, ла­віць ці­ка­выя мо­ман­ты, у якіх пра­яў­ля­юц­ца ха­рак­та­ры і асо­бы.

Га­лі­на Баг­да­на­ва, дач­ка яшчэ ад­на­го ге­роя кні­гі «Свят­ло бліз­кіх зо­рак», пісь­мен­ні­ка Ба­ры­са Са­чан­кі, пад­крэс­лі­ла вар­тасць уро­каў баць­ка­вых і ўро­каў, якія дае пра­фе­сія жур­на­ліс­та: як дзе­ля ад­на­го сло­ва трэ­ба ўмець пе­ра­ва­роч­ваць «ру­ду», так і мож­на на­ву­чыц­ца крыш­та­лі­за­ваць све­та­по­гляд ча­ла­ве­чы, які мо­жа паў­плы­ваць на жыц­цё кра­і­ны. Гэ­та здоль­насць ёсць і ў жур­на­ліс­ты­кі, і ў мас­тац­тва.

Та­му і зна­чэн­не збор­ні­ка не толь­кі ў тым, каб прад­ста­віць твор­чыя парт­рэ­ты славу­тых вы­пуск­ні­коў, але гэ­та яшчэ і вы­ха­ван­не пры­кла­да­мі. Асо­бы ў твор­час­ці час­та сцвяр­джа­лі­ся на­су­пе­рак аб­ста­ві­нам, яны ўме­лі быць моц­ны­мі і ад­стой­ваць сваю дум­ку, па­зі­цыю на­ват за са­вец­кім ча­сам, ка­лі гэ­та зда­ва­ла­ся не­маг­чы­мым. Яны (зда­ец­ца) уме­лі зва­роч­ваць го­ры.

Ды­рэк­тар Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ Сяр­гей Ду­бо­вік пад­крэс­ліў:

— У нас шмат вы­пуск­ні­коў, які­мі га­на­рыц­ца кра­і­на. Мы па­мя­та­ем усіх, хто ка­лісь­ці тут ву­чыў­ся: гэ­та той пад­му­рак, на якім тры­ма­ец­ца Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі БДУ ўжо 70 га­доў — у нас амаль 8000 вы­пуск­ні­коў. На­ша за­да­ча — вы­хоў­ваць сту­дэн­таў і на пры­кла­дзе тых, хто сцвер­дзіў­ся ў твор­час­ці.

Най­перш іх ім­ёны трэ­ба ве­даць. Ве­даць, што яны ства­ры­лі. Ства­ра­лі кож­ны за ся­бе, але атры­ма­ла­ся, што ства­ра­лі куль­ту­ру Бе­ла­ру­сі.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.