Вы тут

«Нёман» — найлепшы хакейны клуб кантынента!


У тыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» распавядае пра гістарычную перамогу гродзенскага «Нёмана» ў Кантынентальным кубку і неверагодны фінішны рывок Дар'і Домрачавай.

1. Пасля разгрому французскага «Анжэ» (5:0) гродзенскі «Нёман» выйшаў на лідзіруючыя пазіцыі ў суперфінале Кантынентальнага кубка. Наперадзе была сустрэча з яшчэ адным прэтэндэнтам на перамогу — «Фіштаўнам». Але падапечныя Васіля Спірыдонава разграмілі і нямецкіх «пінгвінаў» — 6:2. Дзякуючы гэтаму выніку гродзенцы датэрмінова здабылі перамогу ў турніры. Тым не менш хакеісты «Нёмана» не расслабіліся і ўдарна правялі апошні матч супраць казахстанскага «Іртыша» — 4:3 (па булітах).

Пасля заключнага матча сваёй каманды галоўны трэнер «Нёмана» Васіль СПІРЫДОНАЎ назваў гэта дасягненне эпахальным: «Такая перамога многага варта. Не толькі для мяне, але і для краіны. Усё ж такі беларускі хакей, няхай і маленькімі крокамі, аднак ідзе наперад».

Адзначым, што «Нёман» стаў другім беларускім клубам, якому скараўся Кантынентальны хакейны кубак. У 2007 і 2011 гадах на гэтым турніры перамагала мінскае «Юнацтва».

2. Першы этап Кубка свету па біятлоне ў новым годзе скончыўся фенаменальнай перамогай Дар'і Домрачавай у мас-старце. На апошнюю «пятлю» беларуская прыма адпраўлялася на трэцім месцы — з чатырма кругамі штрафу і амаль што 20-секундным адставаннем ад славачкі Яны Геракавай. Але ўжо на наступнай адсечцы беларуска выйшла на першую пазіцыю! А на фінішы перавага трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі перад учэпістай чэшкай Веронікай Віткавай склала неверагодныя 15 секунд.

«Пасля першай «лёжкі» было непрыемна, як бывае, калі пакідаеш стрэльбішча на адной з апошніх пазіцый, — адзначыла на фінішы Дар'я ДОМРАЧАВА. — Але працягвала думаць, што і пры такіх складаных умовах надвор'я немагчымае магчыма. Незадоўга да гонкі пайшоў моцны снег, і нашай вакс-брыгадзе прыйшлося вельмі хутка на гэта зрэагаваць. Да таго ж траса была неаднароднай. Дзесьці ляжаў ужо свежы снег, а недзе застаўся штучны. Гэта быў выклік для ўсіх — і для сэрвісменаў, і для спартсменаў».

Гэта перамога стала 22-й у кар'еры Дар'і Домрачавай — дарэчы, пяты паказчык у гісторыі біятлона. Па выніках стартаў у Аберхофе беларуская біятланістка вярнула сабе другі радок у агульным заліку Кубка свету.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.