Вы тут

Банкі адмаўляюцца ад «доўгіх» крэдытаў


Беларусбанк і Белаграпрамбанк прыпынілі выдачу крэдытаў на фінансаванне нерухомасці. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйных сайтах гэтых фінансавых устаноў.

У кол-цэнтры Белаграпрамбанка запэўнілі, што прыпыненне выдачы крэдытаў на нерухомасць тычыцца толькі адкрыцця новых крэдытных ліній, выдача крэдытаў па ўжо адкрытых лініях ажыццяўляецца ў штатным рэжыме. Тлумачыць прычыны і каментаваць дадзеную сітуацыю ў Беларусбанку пакуль не сталі.

Крэдытаванне нерухомасці па-ранейшаму ажыццяўляюць у аддзяленнях БПС-Ашчадбанк, аднак там з 12 студзеня працэнтныя стаўкі па такіх крэдытах павялічаны максімум да 60% гадавых. У іншых буйных беларускіх банках нам паведамілі, што крэдытаванне па ўсіх праграмах прыпынена з 19 снежня. У прыватнасці, гаворка ідзе пра акцыянерныя таварыствы Банк БелЗЭБ, Белінвестбанк і Белгазпрамбанк.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.