Вы тут

Сала за год падаражэла амаль удвая, а агуркі і яблыкі патаннелі


У Беларусі інфляцыя з пачатку года склала 16,2%. Цэны на харчовыя тавары выраслі на 18,5%, нехарчовыя тавары — на 8,1%, платныя паслугі — на 27,5%. Але інфляцыя паменшыла свае тэмпы ў параўнанні з 2013 годам на 0,3%, калі яна складала 16,5%.

«Найбольшы ўплыў у прыросце індэкса спажывецкіх цэн — 9,1% — унеслі харчовыя тавары, 2,8% — нехарчовыя тавары і 4,3% — паслугі», — адзначыў Аляксей Яркавец, начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі цэн Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Што тычыцца групы спажывецкіх тавараў, то найбольшы рост коштаў у 2014 годзе быў на мяса і мясапрадукты — 28,7%, алкагольныя напоі і цукар падаражэлі на 23,2%. Крупы, сыры, рыба, безалкагольныя напоі падаражэлі за год на 16—21%. Макаронныя і кандытарскія вырабы, яйкі, малако і малочныя прадукты, масла і тлушчы павялічыліся ў цане на 9—13%. Сала за год (са снежня 2013 года) падаражэла на 82,8%, свініна (акрамя бескасцявога мяса) — на 59,7%. Даражэйшай за год стала грэчка — 31,8%. Шакалад павялічыўся ў кошце на 20,3%. Падаражэла гарэлка — на 26,2%, піва — на 19,4%. Імпартныя цыгарэты сталі даражэйшымі на 17,3%.

Зніжэнне цаны адзначылася на пазіцыях: агуркі — на 10%, цытрусавыя — на 3,1% і яблыкі — на 5,7%.

Па асобных групах платных паслуг за год сталі даражэйшымі на 94,4% паслугі дашкольных устаноў, банкаў — 56,2%, жыллёва-камунальныя — 33,7%, медыцынскія — 32,6%, турыстычныя — 26%, па атрыманні вышэйшай адукацыі — на 18,6%. Тарыфы на пасажырскі транспарт павялічыліся на 21,2%. Аплата гарадскога транспарту ў 2014 годзе ў параўнанні з 2013-м павялічылася на 34,9%, перавозка пасажыраў на таксі — на 13,4%. Індэкс коштаў на бензін за год павялічыўся на 20,3%, дызпаліва — на 19,8%. Як паведамлялася, у снежні мінулага года ў Беларусі быў уведзены мараторый на павелічэнне адпускных і рознічных цэн на спажывецкія тавары ў перадсвяточныя і святочныя дні — да 15 студзеня 2015 года. Пазней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням эканамічнага развіцця краіны, заявіў, што кантроль за цэнамі ў Беларусі захаваецца назаўсёды.

Ілья КРЫЖЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.