Вы тут

Стаўкі зробленыя


У сталіцы павялічылі маёмасныя падаткі

Дэпутаты Мінгарсавета прынялі рашэнне аб павышэнні каэфіцыентаў да ставак зямельнага падатку асобным катэгорыям плацельшчыкаў. Акрамя гэтага, з першых дзён вясны павялічваецца стаўка адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Зямля падаражэе на 50%

Такім чынам, з першых дзён новага года для прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці і інкубатараў малога прадпрымальніцтва вызначаецца каэфіцыент да зямельнага падатку ў памеры 1,5. На гэты конт начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Аляксей Афанасьеў адзначыў, што гэты каэфіцыент на ўзроўні 1,0 не мяняўся з 2011 года. Страты бюджэту Мінска па прычыне мінімальных ставак за апошнія тры гады ацэньваюцца на суму больш за 250 млрд рублёў. Акрамя таго, такая льгота ставіць у няроўныя эканамічныя ўмовы прадпрыемствы іншых галін.

13-38

Таксама сталічныя дэпутаты вырашылі павялічыць каэфіцыент да стаўкі зямельнага падатку для фізічных асоб. Ён таксама складзе 1,5. Для параўнання: зараз пры каэфіцыенце 1,0 пры мінімальным кадастравым кошце зямлі за ўчастак у 6 сотак мінчанін у год пералічвае ў бюджэт 600 тысяч рублёў; пры новым каэфіцыенце 1,5 плацеж павялічыцца да 900 тысяч рублёў.

Нагадаю, што першапачаткова ў мэрыі прапаноўвалася павялічыць гэтыя каэфіцыенты да 2,0. Але ў працэсе дыскусіі прынята кампраміснае рашэнне. «Паступовае павышэнне зямельнага падатку для насельніцтва заклікана не дапусціць сацыяльнай напружанасці, а прадпрыемствам апрацоўчай галіны дасць магчымасць больш дакладна распрацоўваць свае бізнес-планы. Яны павінны разумець, што праз год гэтая льгота можа быць для іх адменена», — удакладніў сваю пазіцыю старшыня пастаяннай камісіі Мінгарсавета па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэце Ігар Русакевіч.

А збор для «іпэшнікаў» — на 15%

Стаўка адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП), за выключэннем тых, хто здае кватэры на суткі, у Мінску з 1 сакавіка 2015 года павялічыцца на 15%. І гэта рашэнне днямі прынята на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў паведаміў, што пры падрыхтоўцы праекта рашэння быў праведзены аналіз даходаў плацельшчыкаў адзінага падатку. Выручка асобных прадпрымальнікаў за дзевяць месяцаў мінулага года павялічылася ў 1,2—1,3 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года. Пры гэтым у 38% ІП даходы ў 30 разоў перавысілі суму адзінага падатку, і яны дадаткова пералічылі ў бюджэт 17,6 млрд рублёў.

Для прадпрымальнікаў, якія здаюць на суткі 1—2-пакаёвыя кватэры, падатак налета складзе 900 тысяч рублёў за месяц, за трохпакаёўку — 1,8 млн рублёў. А за здачу такіх жа кватэр, але ў пятай эканоміка-планіровачнай зоне, падатак прадугледжаны крыху меншы: адпаведна 760 тысяч і 1,5 млн рублёў. Спецыялісты падлічылі, што паступленні адзінага падатку ў 2015 годзе прагназуюцца ў памеры 230 млрд рублёў, калі ў бюджэт Мінска дадаткова паступіць звыш 30 млрд рублёў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.