Вы тут

Вецер сарваў дахі


Мінулыя выхадныя выдаліся ў краіне вельмі ветранымі. Парывы на большай частцы тэрыторыі Беларусі дасягалі хуткасці 20 метраў за секунду. На шчасце, праз разгул стыхіі людзі не пацярпелі.

13-37

— За нядзелю былі пашкоджаны дахі васьмі будынкаў, у тым ліку сямі сельскагаспадарчых і аднаго жылога, — паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — Больш за ўсіх ад непагадзі пацярпеў захад краіны — гэтыя здарэнні адбыліся ў населеных пунктах Баранавіцкага, Маларыцкага, Жабінкаўскага раёнаў і ў Брэсце. Аварыйныя брыгады ліквідуюць яе наступствы.

Магутны вецер пакінуў у нядзелю без электрычнасці 368 населеных пунктаў. У прыцемках учарашні дзень сустракалі жыхары 47 паселішчаў, а да канца дня электразабеспячэнне было адноўлена ва ўсіх населеных пунктах.

Па інфармацыі гідраметэацэнтра, ветранае надвор'е будзе панаваць на тэрыторыі Беларусі і на гэтым тыдні. Меры перасцярогі ад стыхіі вельмі простыя. Шчыльна зачыняйце вокны і дзверы, прыміце гаспадарчыя рэчы з незашклёных балконаў і падворкаў прыватных дамоў. Аўтамабіль пажадана не паркаваць побач з дрэвамі, бо іх можа вывернуць бура.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.