Вы тут

Яшчэ пяцёра дзяцей знайшлі сям'ю


У Маларыце ўрачыста адкрылі дом сямейнага тыпу. Таццяна і Вячаслаў Абрамукі, якія выхоўваюць сваіх чатырох дзяцей, узялі на выхаванне яшчэ пяцёра хлопчыкаў і дзяўчынак з прытулкаў і дзіцячых дамоў. Гэта першая падобная ўстанова ў раёне. Дом для вялікай сям'і ўзведзены па праграме «Нашы дзеці». Яго будаўніцтва абышлося ў 2 мільярды 180 мільёнаў рублёў.

Падчас цырымоніі адкрыцця бацькоў і дзяцей віншавалі кіраўнікі раёна, прадстаўнікі бізнесу. Сям'я атрымала патрэбныя падарункі: бытавую тэхніку, камп'ютары, цацкі.

Як сказаў карэспандэнту газеты старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Пётр ГУБЕЙ: «Няма падстаў сумнявацца, што прыёмныя бацькі зробяць усё для паспяховага выхавання дзяцей. Але і біялагічныя бацькі маюць шанц вярнуць сваіх сына ці дачку, калі перагледзяць паводзіны і лад жыцця. Так, маці з вёскі Дарапеевічы, дзіця якой трапіла ў прыёмную сям'ю, зачасціла ў Маларыту. Толькі відавочна, што гэтай жанчыне трэба вельмі шмат працаваць над сабой, каб вярнуць давер як мясцовай улады, так і ўласнага дзіцяці».

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.