Вы тут

На аб'ектыўны погляд збоку


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прафесарам Рэдфардскага ўніверсітэта (штат Вірджынія, ЗША), аўтарам некалькіх кніг пра Беларусь Рыгорам Іофэ, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы адзначыў, што для ацэнкі сённяшняй сітуацыі ва Усходняй Еўропе важны погляд аб'ектыўнага і неабыякавага эксперта збоку, якім якраз і з'яўляецца Рыгор Іофэ. «Для нас гэта вельмі каштоўна, асабліва ў гэты востры перыяд няпростых узаемаадносін — не толькі нашых з Захадам, але і дзяржаў, размешчаных ва Усходняй Еўропе. У сувязі з колам праблем, якія апошнім часам ускладніліся, у прыватнасці ва Украіне, у нас, у Расіі: эканамічныя крызісы і гэтак далей», — сказаў Прэзідэнт.

«Вашы развагі, вашы ацэнкі сітуацыі ў Беларусі вельмі важныя і, напэўна, для міжнароднай грамадскасці, і для разумення працэсаў, якія сёння адбываюцца тут», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Рыгор Іофэ рэгулярна піша эсэ пра Беларусь для сеткавага часопіса Eurasіa Daіly Monіtor Джэймстаўнскага фонду, і яны нязменна запатрабаваны. Паводле слоў прафесара, абмяркоўваецца ідэя візіту ў краіну амерыканскіх палітолагаў. Гэтыя і іншыя факты даюць магчымасць гаварыць пра ўзрастаючы інтарэс да Беларусі на Захадзе. «Рост ёсць, але гэта рух з вельмі нізкага старту. Узровень пазнавальнасці Беларусі на Захадзе, асабліва ў Амерыцы, на жаль, вымушае жадаць лепшага», — канстатаваў эксперт.

Значныя зрухі ў гэтым напрамку адбыліся пасля таго, як Мінск стаў перагаворнай пляцоўкай для кантактнай групы па Украіне, сказаў ён. Менавіта ў мінскім фармаце былі дасягнуты адчувальныя вынікі, падкрэсліў субяседнік. Многія сусветныя лідары, уключаючы Ангелу Меркель, па-ранейшаму гавораць пра неабходнасць выканання мінскіх пагадненняў, хоць перагаворы па ўкраінскім пытанні праходзяць і ў так званым нармандскім фармаце. Але, звярнуў увагу Рыгор Іофэ, такіх значных, як у Мінску, зрухаў яны не далі.

Публіцыст падзяліўся ўражаннямі пра сустрэчу з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, дарэчы, ужо другую па ліку. «Кожная з сустрэч з Аляксандрам Лукашэнкам выклікае вельмі моцнае ўражанне, таму што ён з'яўляецца крыніцай нейкай неверагоднай энергіі. Ён чалавек вельмі дынамічны і натуральны», — адзначыў Рыгор Іофэ. Паводле яго слоў, на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы абмяркоўваліся многія актуальныя пытанні — сітуацыя ва Украіне, у беларускай эканоміцы.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.