Вы тут

Крамы па-ранейшаму правяраюць і... зачыняюць


Па выніках праверак, праведзеных у святочныя дні, Міністэрствам гандлю на тэрмін ад 7 да 15 дзён прыпынена дзейнасць дзесяці аб'ектаў гандлю.

Сярод парушэнняў: рэалізацыя пратэрмінаваных тавараў на суму звыш 22 мільёнаў рублёў (толькі ў магілёўскай краме «Суседзі» спынены продаж 80 найменняў харчовых тавараў на суму амаль 9 мільёнаў, большую частку якіх склала кулінарная прадукцыя ўласнай вытворчасці), прадастаўленне няпоўнай і недакладнай інфармацыі пра тавары (напрыклад у гомельскай краме тавары фірмы «Bosch» вытворчасці Малайзіі і Венгрыі былі прадстаўлены як вырабленыя ў Германіі), незахаванне асартыментнага пераліку (так, у чатырох крамах «Родная старана» ў Віцебску пералікі не захоўваліся на 18—32 працэнты) і г.д. Устаноўлены і факты перавышэння рознічных цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, што дзейнічалі на 18 снежня мінулага года, інфармуе прэс-служба Мінгандлю. Так, у краме ў Мінскім раёне, размешчанай на ажыўленай трасе Мінск — Масква, цэны на асобныя тавары, у тым ліку айчынныя, выраслі на 35 працэнтаў, а ў віцебскай краме «Кенгуру» рост іх на тавары дзіцячага асартыменту дасягаў 30 працэнтаў.

11 студзеня Міністэрства гандлю прыпыніла працу 8 крамаў сеткі «ОМА», размешчаных у Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродна, Лідзе, Жлобіне і Магілёве. Праверкамі ўстаноўлены факты рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, незахавання асартыментных пералікаў тавараў, прадастаўлення няпоўнай інфармацыі пра тавары, парушэння парадку выкарыстання вымяральных прыбораў і інш. Апроч таго, знайшлі пацвярджэнне і выкладзеныя ў неаднаразовых зваротах грамадзян факты перавышэння рознічных цэн на тавары ў параўнанні з тымі, што дзейнічалі на 18 снежня мінулага года. Яно ў сярэднім склала 36 працэнтаў. Для прыняцця мер і выпраўлення выяўленых парушэнняў кіраўніцтву сеткі «ОМА» адведзена дзесяць дзён.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.