Вы тут

Папраўляйцеся хутчэй!


У Брэсце ўрачыста адкрылі новы хірургічны корпус анкалагічнага дыспансера. Падзея для абласнога цэнтра далёка не радавая. Увод у эксплуатацыю пяціпавярховага будынка бальніцы павялічвае колькасць ложкаў дыспансера больш чым на дзве сотні. А гэта значыць, што анкалагічна хворыя не будуць цяпер чакаць сваёй чаргі на аперацыю.

На першым паверсе новага корпуса размясцілі прыёмнае аддзяленне, на другім і трэцім — па два хірургічныя аддзяленні. Чацвёрты паверх займаюць таракальнае аддзяленне і рэанімацыя. А на пятым паверсе абсталявана восем аперацыйных, дзе будуць праводзіцца розныя, у тым ліку самыя складаныя, аперацыі. Для пацыентаў створаны добрыя ўмовы лячэння, кожная палата абсталявана санвузлом.

Як сказаў галоўны ўрач Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера Канстанцін ШЭЛЕПЕНЬ, цяпер ва ўстанове адначасова можа лячыцца да 370 чалавек. На будаўніцтва новага корпуса пайшло больш за 251 мільярд рублёў бюджэтных сродкаў. А нядаўна ў дыспансеры ўведзены ў эксплуатацыю магнітна-рэзанансны тамограф новага пакалення. МРТ коштам 28 мільярдаў рублёў атрыманы па дзяржаўнай праграме «Анкалогія». На працягу года па гэтай жа праграме паступіць і іншае абсталяванне.

13-36

Cтаршыня аблвыканкама Анатоль Ліс наведаў палаты новага корпуса.

Будаўніцтва корпуса, які адкрылі напярэдадні Каляд, распачыналі яшчэ ў савецкі час. Але з развалам Саюза яно прыпынілася. І як згадаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Валянцін МІЛАШЭЎСКІ, у свой час абласны аддзел аховы здароўя нават атрымаў загад разабраць фундамент даўгабуда. Але загад выконваць у Брэсце не спяшаліся. І фундамент спатрэбіўся, калі ў 2010 годзе сродкі былі выдзелены і спецыялісты будтрэста №8 прыступілі да работы. А ў дзень адкрыцця, згодна з традыцыяй, будаўнікі ўручылі сімвалічны ключ медыкам. Павіншаваць з падзеяй медперсанал і пацыентаў прыехаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС. Губернатар адзначыў, што самае каштоўнае на свеце — чалавек: яго жыццё і здароўе. Зыходзячы з гэтага будуецца сацыяльная палітыка нашай дзяржавы. Таму і адкрываюцца падобныя аб'екты.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.