Вы тут

Студзеньская навальніца


Звышрэдкая з'ява прыроды адбылася ў Гомелі раніцай у панядзелак. Многія гараджане сталі сведкамі так званай «белай навальніцы».

У 9.20 пачуўся такі гучны гром, што здалося, быццам нешта моцна выбухнула. А за некалькі секунд да гэтага некаторым пашанцавала пабачыць і вялізную маланку. Пасля пачаўся моцны, але непрацяглы снегапад. Потым неба над абласным цэнтрам, якое некалькі гадзін было зацягнута хмарамі, рэзка прасвятлела і нават выглянула сонца.

13-40

У Гомельскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя растлумачылі, што такія навальніцы з'яўляюцца вынікам хуткага перамяшчэння атмасферных франтоў і значных тэмпературных перападаў на розных узроўнях паветраных слаёў. Гэта зусім нетыпова для студзеня. Між тым, моцны электрычны разрад змог вывесці са строю абсталяванне гомельскага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання — на кароткі час была прыпынена работа абласных радыёстанцый.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.