Вы тут

Тыдзень некамфортнага цяпла


А ў выхадныя — зноў мокры снег з дажджом і каля нуля

У аўторак пад уплывам атмасферных франтоў, што рухаюцца да нас з боку Заходняй Еўропы, часам будуць ісці ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Месцамі захаваецца паўднёва-заходні вецер парывамі да 15—18 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 1—6 °С цяпла. У сераду і чацвер месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (у выглядзе мокрага снегу і дажджу). Уначы і раніцай месцамі прагназуюцца туман і галалёдныя з'явы. У сераду на поўначы краіны — узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы на сераду складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень — 2—6°С цяпла, а па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — да плюс 8 градусаў. У чацвер адліга крыху адпусціць і ўначы стане ўжо ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, а ўдзень чакаецца ад мінус 2 да плюс 4°С.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, 16 студзеня і ў выхадныя ў Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі ападкамі. У пятніцу па паўночным захадзе краіны чакаюцца дождж і галалёдныя з'явы. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — ад 0 да плюс 6. У выхадныя надвор'е ўвогуле сапсуецца, паўсюдна пройдуць мокры снег і дождж. Тэмпература паветра на працягу гэтых двух сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Па поўдні краіны прагназуецца да плюс 5 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.