Вы тут

Анонс першага нумара часопіса “Бярозка”!


Першы раз у новы клас

Гарык у мінулым жыцці быў самым сапраўдным лідарам. Ініцыіраваў, верхаводзіў, настаўлячў аднакласнікаў на правільны шлях. Добра ў яго гэта атрымлівалася. Сам здзіўляўся.  Хоць суд ладзіць, хоць сцэнарый для КВЗ правіць. Аднакласнікі прызнавалі яго лідэрства бясспрэчным. І давяралі свайму герою ўсё, што можна даверыць. Вырашэнне канфліктаў і віншаванне з днём нараджэння, сола на дыване ў дырэктара і смычок дырыжора на конкурсе. Размеркаванне дзяжурстваў і здачу інвентара пасля ўборкі тэрыторыі. Гарык прымаў і давер, і павагу, і сімпатыі. І самыя розныя даручэнні. Што яшчэ застаецца, калі назваўсялідэрам. У прынцыпе, яму падабалася. І атрымлівалася ўсё найлепшым чынам. І павінна было атрымлівацца… Пераезд у новую кватэру ўсё сапсаваў.

“Сітуацыя плюс” — рубрыка адказаў на няпростыя пытанні.

 

Як стаць сапраўдным шляхціцам

Спадарства! Напэўна, кожны з вас хоць на хвілю адчуваў у сабе цягу да старажытнасці. Невядома, што гэтаму прычынай: “блакітная кроў” далёкіх продкаў цi звычайная прага прыгод. Але вядома, што ўяўляючы жыццё сярэдняга шляхціца, некаторыя маладыя людзі дапускаюць шэраг памылак і недакладнасцей. Каб выправіць становішча, даводзіцца звяртацца да літаратуры мiнулага часу. Пісьменнікі XIX стагоддзя пакінулі для нашчадкаў творы, у якiх дэталёва расказвалі пра жыццё, характар і асаблівасці выхавання сваіх сучаснікаў. На аснове звестак, прыведзеных панам Адамам Міцкевічам, панам Янам Баршчэўскім і панам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам з’явіліся парады, якія, спадзяюся, дапамогуць вам стаць годнымі тытулу сапраўднага шляхціца.

“Бел.літ.” на практыцы!

 

Моўныя эксперыменты

Яшчэ ў першую ноч таго тыдня я пачаў думаць над прамежкавымі вынікамі свайго эксперымента. Можа, тыя хлопцы і дзяўчаты мелі рацыю: гэта «паказуха»? Але не з мэтай набыць танны аўтарытэт, дакладна. Хутчэй, гэта “рэклама” беларускага ладу жыцця, у якім ніхто не цураецца роднай мовы і не здзіўляецца, пачуўшы яе. Я паказаў усім, каго сустрэў на тым тыдні, што калі я карыстаюся беларускай мовай, дык застаюся сучасным гарадскім хлопцам, а не раблюся якімсьці «простым» або здаюся некаму вяскоўцам.

“Пазакласнае” — твае асабістыя думкі і справы!

 

Якія “дробязі” упрыгожваюць адказы ля дошкі?

Час, у якім ты жывеш, — “эпоха маўчуноў”: большасць бавіць час за кампьютэрам, размаўляючы не языком, а падушачкамі пальцаў. Калі такія людзі трапляюць у сітуацыю, калі трэба гаварыць (на экзамен, напрыклад), то ў лепшым выпадку яны выглядаюць разгублена, а ў горшым — правальваюць сваё выступленне (і, адпаведна, экзамен), нават калі веды ў галаве ёсць, і немалыя.

Як адказаць на “дзясятку”? Лёгка, калі чытаеш “Бярозку”!

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.