Вы тут

Якасны мультыплекс ужо не спыніш


Апош­ні ана­ла­га­вы тэ­ле­сіг­нал ад­клю­чаць у Ка­ло­дзі­шчах праз ча­ты­ры ме­ся­цы

Упер­шы­ню паў­на­вар­тас­ная «ліч­ба» за­ві­та­ла ў на­шы тэ­ле­ві­за­ры яшчэ на­пры­кан­цы 2013 го­да. Ме­на­ві­та та­ды па­ча­ло­ся ў Бе­ла­ру­сі і ма­са­вае ад­клю­чэн­не ана­ла­га­ва­га тэ­ле­вя­шчан­ня. Ця­пер яно спы­не­на ўжо на 25 ра­дыё­тэ­ле­ві­зій­ных пе­ра­да­ючых стан­цы­ях, а на пра­ця­гу го­да ана­ла­га­выя пе­ра­дат­чы­кі бу­дуць ад­клю­ча­ныя яшчэ на 17 аб'­ек­тах. Сё­ле­та пер­шыя па­доб­ныя ад­клю­чэн­ні за­пла­на­ва­ны на 15 сту­дзе­ня, ка­лі вя­шчан­не ана­ла­га­ва­га тэ­ле­ба­чан­ня бу­дзе спы­не­на ў Ка­пы­лі, Мя­дзе­ле і Смар­го­ні, як па­ве­да­міў на­чаль­нік упраў­лен­ня элект­ра­су­вя­зі Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі Па­вел Пет­ру­ле­віч.

14-37

Па­вод­ле яго слоў, ад­клю­чэн­не ана­ла­га­ва­га тэ­ле­вя­шчан­ня да­зво­ліць вы­зва­ліць ад­па­вед­ны ра­дыё­час­тот­ны спектр і дасць маг­чы­масць паў­на­вар­тас­на­га раз­віц­ця дру­го­га, трэ­ця­га і на­ступ­ных муль­ты­плек­саў. Та­кое ўка­ра­нен­не но­вых тэх­на­ло­гій да­зво­ліць спа­жыў­цам іс­тот­на па­шы­рыць пе­ра­лік да­ступ­ных для пры­ёму тэ­ле­ві­зій­ных пра­грам, у тым лі­ку і ў HD-фар­ма­це, упэў­не­ны спе­цы­я­ліст.

Раз­віц­цё ліч­ба­ва­га тэ­ле­ві­зій­на­га вя­шчан­ня стан­дар­ту DVB-T ажыц­цяў­ля­ец­ца згод­на з рэа­лі­за­цы­яй Дзяр­жаў­най пра­гра­мы ўка­ра­нен­ня ліч­ба­ва­га тэ­ле­ві­зій­на­га і ра­дыё­вя­шчан­ня ў Бе­ла­ру­сі да 2015 го­да. Дзярж­пра­гра­ма на­кі­ра­ва­на на па­ляп­шэн­не якас­ці пра­да­стаў­лен­ня па­слуг па транс­ля­цыі тэ­ле­ві­зій­ных пра­грам, па­вы­шэн­не эфек­тыў­нас­ці вы­ка­ры­стан­ня ра­дыё­час­тот­на­га рэ­сур­су, энер­га­збе­ра­жэн­не, за­бес­пя­чэн­не до­сту­пу на­сель­ніц­тва краіны да дзяр­жаў­на­га аба­вяз­ко­ва­га агуль­на­да­ступ­на­га па­ке­та ліч­ба­вых тэ­ле­ві­зій­ных пра­грам, асва­ен­не вы­твор­час­ці но­вых ві­даў тэ­ле­ві­зій­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

На­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра «Бел­тэ­ле­ка­ма» Ва­дзім Шай­ба­коў па­ве­да­міў, што іх прад­пры­ем­ства су­мес­на з Бе­ла­рус­кім ра­дыё­тэ­ле­ві­зій­ным пе­ра­да­ючым цэнт­рам пла­нуе ў хут­кім ча­се ўвес­ці яшчэ 13 да­дат­ко­вых ра­дыё­тэ­ле­ві­зій­ных пе­ра­да­ючых стан­цый ліч­ба­ва­га фар­ма­ту. Ва­дзім Шай­ба­коў ад­зна­чыў, што ця­пер сет­ка Бел­тэ­ле­ка­ма ўжо за­бяс­печ­вае да­стаў­ку шмат­пра­грам­на­га транс­парт­на­га па­то­ку да ўсіх дзе­ю­чых 78 ра­дыё­тэ­ле­ві­зій­ных пе­ра­да­ючых стан­цый. На 1 сту­дзе­ня транс­ля­цыю тэ­ле­пра­грам за­бяс­печ­ва­юць 52 аў­та­ма­тыч­ныя ра­дыё­тэ­ле­ві­зій­ныя стан­цыі. З кож­ным днём зо­на па­крыц­ця на­зем­ных тэ­ле­ві­зій­ных пе­ра­да­ючых стан­цый ста­но­віц­ца ўсё шы­рэй­шай, а эфір­нае ліч­ба­вае тэ­ле­ба­чан­не ста­но­віц­ца да­ступ­ным і га­ра­джа­нам, і вяс­коў­цам.

Прад­стаў­нік Бел­тэ­ле­ка­ма ўпэў­не­ны, што для гле­да­ча пе­ра­ва­гі су­час­на­га ліч­ба­ва­га тэ­ле­ба­чан­ня ві­да­воч­ныя. Яно мае вы­со­кую якасць кар­цін­кі, устой­лі­васць да пе­ра­шкод, акра­мя та­го, па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць тэ­ле­ка­на­лаў, якія мож­на гля­дзець на­ват у тых рэ­гі­ё­нах, дзе ра­ней транс­ля­ва­лі толь­кі не­каль­кі бе­ла­рус­кіх ка­на­лаў або іх пра­гляд быў аб­ме­жа­ва­ны.

Ця­пер ахоп на­сель­ніц­тва рэс­пуб­лі­кі ліч­ба­вым тэ­ле­ві­зій­ным вя­шчан­нем стан­дар­ту DVB-T пер­ша­га плас­та на­цы­я­наль­на­га па­крыц­ця ўжо скла­дае 98,1%. А цал­кам ана­ла­га­вае тэ­ле­ба­чан­не бу­дзе ад­клю­ча­на ў Бе­ла­ру­сі сё­ле­та да 15 мая. Да гэ­тай да­ты транс­ля­цыю ана­ла­га­ва­га сіг­на­лу спы­няць і на га­лоў­най ра­дыё­тэ­ле­ві­зій­най стан­цыі кра­і­ны ў Ка­ло­дзі­шчах.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.