Вы тут

Па методыцы французскага акушэра


Ця­жар­ныя жан­чы­ны вы­ка­на­юць пес­ні і аб­мяр­ку­юць каз­кі

Ме­ра­пры­ем­ства ад­бу­дзец­ца ў ма­лой за­ле Ві­цеб­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі ў рам­ках юбі­лей­на­га, пя­та­га па лі­ку, кан­цэр­та для ця­жар­ных з цык­ла «Вы­ткаць ду­шу з нот».

— Пад­час кан­цэрт­на-па­зна­валь­най пра­гра­мы «Зі­мо­вая каз­ка» бу­дуць гу­чаць му­зыч­ныя тво­ры. А по­тым ад­бу­дзец­ца аб­мер­ка­ван­не та­го, якія каз­кі вар­та чы­таць дзе­цям і як яны ўплы­ва­юць на фар­мі­ра­ван­не ха­рак­та­ру. Згод­на з рэ­ка­мен­да­цы­я­мі Мі­шэ­ля Адэ­на, вя­до­ма­га на ўвесь свет ура­ча-аку­шэ­ра, пуб­лі­цыс­та, да­след­чы­ка на­ту­раль­ных і вод­ных ро­даў, бу­ду­чым ма­ту­лям бу­дзе пра­па­на­ва­на вы­ка­наць не­скла­да­ныя пес­ні. Ме­ра­пры­ем­ства ад­бу­дзец­ца 17 сту­дзе­ня, — па­ве­да­мі­лі ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» ў зга­да­най вы­шэй уста­но­ве куль­ту­ры. — Кошт квіт­коў да­ступ­ны — уся­го 25 ты­сяч руб­лёў, а ка­рыс­ці шмат.

Прак­тыч­ныя па­ра­ды з кніг спа­да­ра Адэ­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца пад­час пра­вя­дзен­ня се­мі­на­раў і цык­лаў у мно­гіх кра­і­нах, а ў Бе­ла­ру­сі, у Ві­цеб­ску, — упер­шы­ню. Між ін­шым, больш за 10 кніг фран­цуз­ска­га аку­шэ­ра апуб­лі­ка­ва­ныя на 21 мо­ве све­ту. Най­больш знач­ныя тво­ры: «На­ра­дзіц­ца шчас­лі­ва», «Ад­ро­джа­ныя ро­ды», «Пер­ша­снае зда­роўе». Ці­ка­ва, што Мі­шэль Адэн стаў аку­шэ­рам вы­пад­ко­ва. Ад­бы­ло­ся гэ­та на­пры­кан­цы 1950-х га­доў пад­час вай­ны за не­за­леж­насць у Ал­жы­ры, дзе ён слу­жыў ва­ен­ным хі­рур­гам у фран­цуз­скай ар­міі. Док­тар аказ­ваў ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу не толь­кі ва­ен­ным, але і гра­ма­дзян­скім — у не­ад­клад­ных вы­пад­ках, у тым лі­ку звя­за­ных з ро­да­мі. Пас­ля хі­рур­гіч­най апе­ра­цыі ке­са­ра­ва ся­чэн­ня ён за­ці­ка­віў­ся фі­зі­я­ло­гі­яй ро­даў і аку­шэр­ствам. Ме­дык у 1970-х га­дах увёў у аку­шэр­скую прак­ты­ку ба­сей­ны і па­коі з хат­няй аб­ста­ноў­кай. Спа­чат­ку на­дзі­ма­ны ба­сейн вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся для па­ляг­чэн­ня схва­так, а пас­ля бы­ла рас­пра­ца­ва­на ме­то­ды­ка вод­ных ро­даў.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.