Вы тут

У чаканні зарплаты і… перамен


Су­пра­цоў­ні­кі Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Ві­цеб­скай воб­лас­ці кан­ста­ту­юць, што ня­свое­ча­со­вая апла­та пра­цы — з­ва, на жаль, не рэд­кая. І ў Фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва гро­шы пе­ра­ліч­ва­юц­ца са спаз­нен­нем. Гэ­тыя і ін­шыя фак­ты бы­лі вы­яў­ле­ны пад­час ма­ні­то­рын­гу ра­бо­ты вы­ка­наў­чых і рас­па­рад­чых ор­га­наў са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб.

— Ма­ні­то­рынг пра­во­дзіў­ся ле­тась у два эта­пы ў ад­па­вед­нас­ці з да­ру­чэн­нем кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. У Брас­лаў­скім ра­ё­не пра­тэр­мі­на­ва­ная за­па­зы­ча­насць ад­сут­ні­ча­ла толь­кі ў са­ка­ві­ку. А во­сен­ню там быў па­стаў­ле­ны «рэ­корд»: 8 ар­га­ні­за­цый за­па­зы­чы­лі ра­бот­ні­кам больш за 3,8 міль­яр­да руб­лёў. І па нясвое­ча­со­вым пе­ра­лі­чэн­ні ў Фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны Брас­лаў­шчы­на бы­ла ў «лі­да­рах»: на па­ча­так ліс­та­па­да доўг пе­ра­вы­шаў 10 міль­яр­даў руб­лёў, — па­ве­да­міў Ула­дзі­мір Га­дзяц­кі, на­чаль­нік упраў­лен­ня кант­ро­лю бюд­жэт­на-фі­нан­са­вай сфе­ры і дзяр­жаў­ных ор­га­наў Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

Па­вод­ле яго слоў, шмат­лі­кія фак­ты за­трым­кі зар­пла­ты і пе­ра­лі­чэн­ня ў вы­шэй­зга­да­ны фонд вы­яві­лі і ў Па­стаў­скім, і ў Верх­ня­дзвін­скім ра­ё­нах.

Пад­час ма­ні­то­рын­гу, пра­ана­лі­за­ваў­шы зва­ро­ты гра­ма­дзян, су­пра­цоў­ні­кі ка­мі­тэ­та зра­бі­лі вы­сно­ву, што лю­дзей больш за ўсё ці­ка­вяць тры пы­тан­ні. Па тра­ды­цыі тур­бу­юць не­да­пра­цоў­кі і не­па­ва­рот­лі­васць чы­ноў­ні­каў у сфе­ры жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі. Па-ра­ней­ша­му шмат скар­гаў да­ты­чыц­ца пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля, у пры­ват­нас­ці, вы­зна­чэн­ня кош­ту жы­лых па­мяш­кан­няў у пра­цэ­се пры­ва­ты­за­цыі. Ва ўсіх трох ра­ё­нах Ві­цеб­шчы­ны, дзе пра­во­дзіў­ся ма­ні­то­рынг, вы­яў­ле­ны не­да­хо­пы ў сфе­ры ганд­лё­ва­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.