Вы тут

Каму на Століншчыне жыць добра, або Рэцэпт жыццяздольнасці вёскі


З кож­ным го­дам га­рад­ско­га на­сель­ніц­тва ста­но­віц­ца ўсё больш, а вяс­ко­ва­га — усё менш. Ма­ла­дыя сем'і імк­нуц­ца атры­маць пра­цу, па­бу­да­ваць жыл­лё ка­лі не ў ста­лі­цы ці аб­лас­ным цэнт­ры, то ха­ця б у ра­ён­ным. Але не ўсе хо­чуць па­кі­нуць род­ныя мяс­ці­ны. Прык­лад та­му — Сто­лін­шчы­на. Яна вя­до­ма ўні­каль­най пры­ро­дай — ба­ло­та­мі, ля­са­мі, вёс­ка­мі, ву­лі­цы якіх, ка­лі ра­за­льец­ца ра­ка, пе­ра­тва­ра­юц­ца ў ка­на­лы, амаль так, як у Ве­не­цыі. Праў­да, за­мест ган­дол тут пла­ва­юць лод­кі… У чым жа сак­рэт сто­лін­скіх вё­са­чак, да якіх жы­ха­ры, і ста­лыя, і ма­ла­дыя, так пры­кі­пе­лі сэр­ца­мі, што не зга­джа­юц­ца мя­няць іх ні на якія вы­го­ды га­рад­ско­га жыц­ця? Ча­му ў эпо­ху ўрба­ні­за­цыі і па­на­ван­ня га­ра­доў, ка­лі мно­гія не ба­чы­лі «жы­вую» ка­ро­ву ці ка­зу, ка­лі для мно­гіх вёс­ка — гэ­та амаль ін­шы су­свет, не­зра­зу­ме­лы і чу­жы, гэ­ты рэ­гі­ён як бы кі­дае вы­клік сва­ёй вяс­ко­вай жыц­ця­здоль­нас­цю і са­ма­да­стат­ко­вас­цю? Якая яна, фі­ла­со­фія сто­лін­скіх па­ле­шу­коў? Каб атры­маць ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні, я і на­ве­да­ла Сто­лін­скі ра­ён. Ака­за­ла­ся, «рэ­цэпт пос­пе­ху» вёс­кі ў на­шы дні не та­кі ўжо скла­да­ны…

14-18

Лю­біць пра­цу

Пы­тан­не, ча­му род­ны пад­во­рак жы­ха­рам Сто­лін­ска­га ра­ё­на мі­лей­шы за пер­ні­кі ста­ліч­на­га жыц­ця, я за­да­ва­ла тут мно­гім, але ад­ка­зы сы­хо­дзі­лі­ся да ад­на­го: мяс­цо­выя лю­дзі лю­бяць і ўме­юць пра­ца­ваць. Ня­хай зар­пла­ты тут та­кія ж, як і ў боль­шас­ці бе­ла­ру­саў, сто­лін­скія па­ле­шу­кі ма­ла на іх на­ра­ка­юць, бо ўме­юць «ра­біць гро­шы». Так, у кож­на­га ёсць да­па­мож­ная гас­па­дар­ка, дзе вы­рошч­ва­юц­ца ка­пус­та, агур­кі, па­мі­до­ры, клуб­ні­цы і, на­ту­раль­на, буль­ба. Мно­гія на­столь­кі пры­вык­лі пра­ца­ваць на зям­лі, што вы­ра­шы­лі пры­свя­ціць ёй сваё жыц­цё і ста­лі фер­ме­ра­мі. Ёсць са­праў­ды буй­ныя пры­ват­ныя гас­па­дар­кі, якім на­ле­жыць аж­но па 150 гек­та­раў зям­лі! Ура­джай по­тым пра­да­юць за­куп­шчы­кам або са­мі вя­зуць на рэа­лі­за­цыю. Мно­гія ма­юць улас­ныя гру­за­выя аў­та­ма­бі­лі і пра­да­юць свой та­вар як у ін­шых рэ­гі­ё­нах кра­і­ны, так і за мя­жой.

Раз­ліч­ваць на ўлас­ныя сі­лы

Яшчэ ад­на ад­мет­ная ры­са сто­лін­скіх па­ле­шу­коў — яны пры­вык­лі раз­ліч­ваць на ўлас­ныя сі­лы. Дзяр­жа­ва дае маг­чы­масць атры­маць аду­ка­цыю, по­тым пра­ца­ваць за пэў­ную зар­пла­ту, а да­лей ча­ла­век, на іх дум­ку, па­ві­нен сам кру­ціц­ца: не­дзе знай­сці са­бе пад­пра­цоў­ку, штось­ці вы­рас­ціць у ага­ро­дзе, неш­та пра­даць.

Ві­таль Чэх, стар­шы­ня Бе­раж­ноў­ска­га сель­ска­га Са­ве­та ка­жа, што, ня­гле­дзя­чы на ска­ра­чэн­не ра­бо­чых мес­цаў у мяс­цо­вым СВК (у 80‑я га­ды ў кал­га­се бы­ло ка­ля 800 ра­бот­ні­каў, ця­пер іх 360), лю­дзі не па­кі­да­юць вёс­ку.

— Мно­гія сён­ня вы­яз­джа­юць на за­роб­кі… Зноў жа, у нас за­ха­ва­ла­ся куль­ту­ра вя­дзен­ня гас­па­дар­кі. На Сто­лін­шчы­не заў­сё­ды раз­ві­ва­лі са­да­вод­ства — у лю­дзей бы­лі вя­лі­кія са­ды, у са­вец­кія ча­сы на­шы кал­га­сы ва­зі­лі яб­лы­кі ў Ле­нін­град, Львоў, Маск­ву… Ця­пер на­шы лю­дзі раз­ві­ва­юць улас­ныя пад­соб­ныя гас­па­дар­кі. Асаб­лі­ва ак­тыў­на вы­рошч­ва­юць агур­кі і па­мі­до­ры — і з гэ­та­га ма­юць да­ход, на які ву­чаць дзя­цей, улад­коў­ваць свой двор і дом.

[caption id="attachment_67473" align="alignnone" width="600"]14-14 У мясцовых цяпліцах заўсёды добрае «надвор'е».[/caption]

Раз­ві­ваць пры­ват­ны гандль

Як за­ўва­жыў кі­раў­нік Бе­раж­ноў­ска­га сель­са­ве­та, раз­віц­цё пры­ват­на­га ганд­лю мае важ­нае зна­чэн­не для вёс­кі.

— Сён­ня ў Бе­раж­ным ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца пры­ват­ны сек­тар ганд­лю. Ра­ней бы­ло пяць пры­ват­ных крам, яшчэ тры збі­ра­юц­ца ад­крыць. Акра­мя та­го, мы ма­ем тры дзяр­жаў­ныя кра­мы і бар-пель­мен­ную, дзе мож­на ла­дзіць роз­на­га кштал­ту ме­ра­пры­ем­ствы — пра­во­дзі­ны ў ар­мію, вя­сел­лі, юбі­леі. У хут­кім ча­се з'я­вяц­ца і два но­выя пры­ват­ныя па­віль­ё­ны: у ад­ным лю­дзі змо­гуць на­быць абу­так, у дру­гім — пра­мыс­ло­выя та­ва­ры. Усё гэ­та ро­біць жыц­цё больш зруч­ным.

Пры­ваб­лі­ваць мо­ладзь

Важ­ны «ко­зыр» Бе­раж­но­га ў тым, што вёс­ка зна­хо­дзіц­ца ў цэнт­ры ра­ё­на: 17 кі­ла­мет­раў да Сто­лі­на, 17 — да Да­выд-Га­рад­ка.

Лю­дзям зруч­на да­бі­рац­ца да мес­ца пра­цы, ка­лі яно зна­хо­дзіц­ца не ў род­най вёс­цы. Геа­гра­фіч­ны фак­тар ады­граў сваю ро­лю і для ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та Лі­дзіі Чэч­кі, га­лоў­на­га эка­на­міс­та СВК «Бе­раж­ное», ка­лі яна вы­бі­ра­ла но­вае мес­ца для раз­мер­ка­ван­ня.

— Са­ма я з вёс­кі Мань­ка­ві­чы, якая так­са­ма зна­хо­дзіц­ца ў Сто­лін­скім ра­ё­не і, што не­ма­ла­важ­на, не­да­лё­ка ад Бе­раж­но­га, — рас­ка­за­ла дзяў­чы­на. — Скон­чы­ла Гро­дзен­скі аграр­ны ўні­вер­сі­тэт і па раз­мер­ка­ван­ні тра­пі­ла ад­ра­зу ў Жа­бін­каў­скі ра­ён. Там я ад­пра­ца­ва­ла год, а пас­ля да­ве­да­ла­ся, што тут, у Бе­раж­ным, вы­зва­лі­ла­ся мес­ца. Та­му, ка­лі мне пра­па­на­ва­лі пе­рай­сці сю­ды, ад­ра­зу зга­дзі­ла­ся. Пра­цую тут ужо ча­ты­ры ме­ся­цы, і мне па­да­ба­ец­ца.

Стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та па­жар­та­ваў, што ця­пер яму важ­на вы­даць Лі­ду за­муж ме­на­ві­та тут, каб дзяў­чы­на за­ста­ла­ся пра­ца­ваць і на­да­лей. У свой час у Бе­раж­ным за кошт крэ­дыт­ных срод­каў па­бу­да­ва­лі 60 до­мі­каў для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў і ра­бот­ні­каў СВК.

— Ма­ла­дыя лю­дзі, асаб­лі­ва тыя, што ўжо ства­ры­лі свае сям'і, ве­да­юць: ім бу­дзе дзе жыць. І не едуць шу­каць шчас­ця ў ін­шае мес­ца. Пла­ну­ец­ца, што ў хут­кім ча­се ме­на­ві­та для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў бу­дзе па­бу­да­ва­на яшчэ тры да­мы.

Каб пры­ва­біць мо­ладзь вяр­нуц­ца пас­ля ву­чо­бы ў род­ную вёс­ку, тра­ды­цый­на 1‑га ве­рас­ня і на апош­ні зва­нок у шко­лу пры­хо­дзяць кі­раў­ні­кі мяс­цо­вых прад­пры­ем­стваў і пра­па­ну­юць хлоп­цам і дзяў­ча­там ву­чыц­ца за срод­кі гас­па­дар­кі. Гэ­та змян­шае стрэс пад­час ус­туп­най кам­па­ніі і дае га­ран­тыю пра­ца­ўлад­ка­ван­ня — 100%.

14-15

На­во­дзіць па­ра­дак

На­тал­ля Рась­ко, стар­шы­ня Мань­ка­віц­ка­га сель­ска­га Са­ве­та, у сваю чар­гу за­ўва­жы­ла, што знач­ную ро­лю ў тым, каб лю­дзям у вёс­цы жы­ло­ся кам­форт­на, іг­рае свое­ча­со­вае рэ­ага­ван­не на роз­ныя праб­ле­мы сель­ска­га жыц­ця. Так, усе пры­ез­джыя хва­ляць бе­ла­рус­кія га­ра­ды за тое, што на ву­лі­цах чыс­та і аку­рат­на — гэ­та на­ват ста­ла свое­асаб­лі­вым «вод­гу­кам-штам­пам». У вёс­ках так­са­ма вя­лі­кая ўва­га на­да­ец­ца доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ню, і тут, па сло­вах На­тал­лі Рась­ко, важ­на пра­віль­на ар­га­ні­за­ваць лю­дзей.

— Ка­лі па­сту­пае скар­га ад ча­ла­ве­ка, трэ­ба хут­ка за­ры­ен­та­вац­ца і па­тэ­ле­фа­на­ваць у не­аб­ход­ную ар­га­ні­за­цыю або даць за­яў­ку, — рас­каз­вае стар­шы­ня Мань­ка­віц­ка­га сель­ска­га Са­ве­та. — Нам вель­мі да­па­ма­га­юць ста­рас­ты, якія ўсё ве­да­юць пра сваю вёс­ку і свое­ча­со­ва па­ве­дам­ля­юць нам пра яе праб­ле­мы. Ле­тась ста­рас­та Мань­ка­віч са­бра­ла лю­дзей, і яны ўста­на­ві­лі крыж ля да­ро­гі. У Ад­вер­жы­чах лю­дзі да­па­маг­лі сель­вы­кан­ка­му па­бу­да­ваць ага­ро­джу…

Да­рэ­чы, ме­на­ві­та Ад­вер­жы­чы зна­ка­мі­тыя тым, што яшчэ дзя­ся­так га­доў та­му лю­дзі пла­ва­лі па ву­лі­цах на лод­ках: вёс­ку час­та за­тап­ля­ла. Праў­да, у 2005 го­дзе, па да­ру­чэн­ні Прэ­зі­дэн­та, які на­ве­даў гэ­тыя мяс­ці­ны, тут па­бу­да­ва­лі дам­бу і пра­вя­лі газ. Па­лес­кая эк­зо­ты­ка са­сту­пі­ла мес­ца кам­фор­ту.

Мець сваю зям­лю

На дум­ку Мі­ка­лая Ях­наў­ца, стар­шы­ні СВК «Бе­раж­ное», лю­дзі са сто­лін­скіх вё­сак не раз'­яз­джа­юц­ца, бо ме­на­ві­та тут — іх ка­ра­ні, іх ра­дзі­ма. Тут ма­ла­дыя сем'і не імк­нуц­ца мець улас­ную ква­тэ­ру, а ста­ра­юц­ца як ма­га хут­чэй аб­за­вес­ці­ся ўлас­ным до­мам з ага­ро­дам, пар­ні­ком і на­ват са­дам. Яны лі­чаць: каб доб­ра жыць, трэ­ба доб­ра пра­ца­ваць.

— У мя­не сын пра­ца­ваў у Ка­ло­дзі­шчах, што пад Мінск­ам, да­лі яму ма­ла­ся­мей­ку. Ён па­мы­каў­ся 4 га­ды і вяр­нуў­ся ў род­ную вёс­ку, — рас­каз­вае Мі­ка­лай Іва­на­віч. — У нас кож­ны ста­ра­ец­ца зай­мець улас­ны ўчас­так са сва­ім до­мам. У ма­іх баць­коў бы­ло вась­мё­ра дзя­цей, і толь­кі ад­на мая сяст­ра пе­ра­еха­ла ў ін­шае мес­ца, а так усе па­бу­да­ва­лі да­мы тут. Лю­дзі ста­ра­юц­ца пад­за­ра­біць, вя­дуць гас­па­дар­ку, тры­ма­юць пар­ні­кі. У сваю чар­гу мы да­па­ма­га­ем з пад­во­зам се­на, са­ло­мы.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што жы­ха­ры Сто­лін­шчы­ны — да­стат­ко­ва за­мож­ныя лю­дзі, ле­там яны не ез­дзяць па за­меж­ных ку­рор­тах, та­кіх па­пу­ляр­ных ся­род га­рад­скіх жы­ха­роў.

— У нас на та­кі ад­па­чы­нак і ча­су ня­ма, — раз­во­дзіць ру­ка­мі Мі­ка­лай Ях­на­вец.

14-12

Пра­цаваць з ты­мі, хто асту­піў­ся

Для мно­гіх вёс­ка аса­цы­і­ру­ец­ца, як гэ­та ні сум­на, з п'я­ні­ца­мі. А як зма­га­юц­ца з гэ­тым злом на Сто­лін­шчы­не?

— Пры кож­ным сель­вы­кан­ка­ме ёсць Са­вет пра­фі­лак­ты­кі, — рас­па­вя­ла На­тал­ля Рась­ко. — Ра­ней бы­лі так зва­ныя та­ва­рыс­кія су­ды. Ця­пер гэ­та­га ня­ма. Але ка­лі гэ­тых п'я­ніц вы­клі­ка­еш у сель­вы­кан­кам на Са­вет пра­фі­лак­ты­кі, дзе пе­рад ім ся­дзяць кі­раў­нік гас­па­дар­кі, стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та, ба­цюш­ка, ве­да­е­це, ча­ла­век рэ­агуе зу­сім па-ін­ша­му. Трэ­ба час­цей ар­га­ні­зоў­ваць для та­кіх лю­дзей па­доб­ныя су­стрэ­чы.

— У мя­не на прад­пры­ем­стве ня­даў­на тром сем'­ям вяр­ну­лі дзя­цей, — па­дзя­ліў­ся доб­рай на­ві­ной Мі­ка­лай Ях­на­вец. — Ад­на­му баць­ку ся­мей­ства вяс­ной я пры­гра­зіў зваль­нен­нем, ка­лі не зме­ніць лад жыц­ця… Дык вось гэ­ты ча­ла­век за­няў пер­шае мес­ца ў ра­ё­не па за­га­тоў­цы кар­моў.

— Трэ­ба за­ці­ка­віць ча­ла­ве­ка пра­цай, — упэў­не­на На­тал­ля Рась­ко. — А ка­лі што — пры­са­ро­міць яго. Звы­чай­ныя вяс­коў­цы лёг­ка пад­да­юц­ца вы­ха­ван­ню, прос­та ча­сам трэ­ба пад­ста­віць пля­чо…

­­­* * *

Так атры­ма­ла­ся, што пас­ля на­вед­ван­ня Сто­лін­ска­га ра­ё­на мне трэ­ба бы­ло ехаць у Пінск. Узя­ла бі­лет на рэй­са­вы аў­то­бус Галь­ша­ны — Брэст, мес­ца маё бы­ло по­бач з пры­го­жай, стыль­на апра­ну­тай дзяў­чы­най. На паў­да­ро­зе яе ма­біль­ны зай­граў, яна ад­ка­за­ла. Ві­даць, тэ­ле­фа­на­ваў нех­та з сяб­роў, бо гу­тар­ка бы­ла да­во­лі не­фар­маль­най. І вя­ла­ся на па­лес­кай га­вор­цы.

— Одп­ра­ві­лі мэ­нэ ву­чы­ты­са ў гэ­ты Брэст, — на­ра­ка­ла яна не­ка­му. — А я ў Сто­лін пош­ла б! До­до­му із­ды­ты блы­жэй…

Ві­даць, са­праў­ды бліз­кая вёс­ка дзяў­чы­не, ка­лі яна не хо­ча за­бы­вац­ца на род­ную га­вор­ку і з'яз­джаць да­лё­ка ад до­му…

Надзея ЮШКЕВІЧ

Мінск — Сто­лін­скі ра­ён.

Фо­та Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.