Вы тут

Прыдарожны сэрвіс і садаводаў «запісалі» на аўкцыён


З пер­шых дзён го­да зя­мель­ныя ўчаст­кі для бу­даў­ніц­тва аб'­ек­таў пры­да­рож­на­га сэр­ві­су ў пры­га­рад­най зо­не Мін­ска бу­дуць пра­да­стаў­ляц­ца толь­кі праз аў­кцы­ён. Пра гэ­та па­ве­да­міў на­чаль­нік зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най служ­бы Мі­набл­вы­кан­ка­ма Вік­тар Ма­не­віч.

Ад­па­вед­ная нор­ма пра­ду­гле­джа­на Ука­зам кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы №387 ад 4 жніў­ня 2014 го­да. Ця­пер но­ва­ўвя­дзен­не рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на Мін­скі, Дзяр­жын­скі і Сма­ля­віц­кі ра­ё­ны, не­ка­то­рыя сель­са­ве­ты Ві­лей­ска­га, Ва­ло­жын­ска­га, Ла­гой­ска­га, Ма­ла­дзе­чан­ска­га, Пу­ха­віц­ка­га, Стаўб­цоў­ска­га, Уз­дзен­ска­га і Чэр­вен­ьска­га ра­ё­наў.

Акра­мя та­го, згод­на з гэ­тым да­ку­мен­там уве­дзе­на за­ба­ро­на на здзяйс­нен­не здзе­лак з зя­мель­ны­мі ўчаст­ка­мі, вы­лу­ча­ны­мі ў пры­га­рад­най зо­не Мін­ска і аб­лас­ных цэнт­раў для вя­дзен­ня ка­лек­тыў­на­га са­да­вод­ства, і з раз­ме­шча­ны­мі на іх аб'­ек­та­мі не­ру­хо­мас­ці да за­кан­чэн­ня пя­ці га­доў з да­ты дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі ўзнік­нен­ня пра­воў на та­кія зя­мель­ныя ўчаст­кі. Тут Вік­тар Ма­не­віч удак­лад­ніў, што абл­вы­кан­ка­мам да­дзе­на пра­ва вы­зна­чаць ін­шыя тэ­ры­то­рыі, дзе так­са­ма зя­мель­ныя ўчаст­кі для ка­лек­тыў­на­га са­да­вод­ства па­він­ны пра­да­вац­ца праз аў­кцы­ён.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.