Вы тут

Першакласніца ўпала ў калодзеж


Зда­рэн­не ад­бы­ло­ся ў ста­лі­цы ўдзень, ка­лі дзве сяст­ры вяр­та­лі­ся да­до­му са шко­лы.

Па ін­фар­ма­цыі Мінск­ага га­рад­ско­га ўпраў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, дзяў­чын­кі за­ўва­жы­лі на зя­лё­най зо­не па ву­лі­цы Га­рэц­ка­га хлоп­чы­каў, якія ўчы­ні­лі бой­ку. Сёст­ры кі­ну­лі­ся іх раз­ні­маць і ма­лод­шая, ву­ча­ні­ца пер­ша­га кла­са, не за­ўва­жы­ла ад­кры­ты ка­ло­дзеж ліў­не­вай ка­на­лі­за­цыі і ўпа­ла ў яго. Ка­ло­дзеж быў дыя­мет­рам 50 сан­ты­мет­раў і глы­бі­нёй тры мет­ры. Вы­ра­та­валь­ні­кам з прось­бай аб да­па­мо­зе па­тэ­ле­фа­на­ва­ла ста­рэй­шая дзяў­чын­ка, вась­мі­клас­ні­ца. Пас­ля вы­ра­та­ван­ня ся­мі­га­до­вую дзяў­чын­ку да­ста­ві­лі ў Рэс­пуб­лі­кан­скі на­ву­ко­ва-прак­тыч­ны цэнтр траў­ма­та­ло­гіі і ар­та­пе­дыі. Мер­ка­ва­ла­ся, што ў па­цяр­пе­лай за­кры­ты пе­ра­лом па­зва­ноч­ні­ка па­яс­ніч­най воб­лас­ці, ад­нак пас­ля аб­сле­да­ван­ня ў ме­ду­ста­но­ве быў па­стаў­ле­ны ды­яг­наз «удар груд­но­га ад­дзе­ла па­зва­ноч­ні­ка». Пер­ша­клас­ні­цу ад­пус­ці­лі на ам­бу­ла­тор­нае ля­чэн­не.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.