Вы тут

Каляда выходзіць з вёскі


На­род­ная тра­ды­цыя ўсё больш па­пу­ляр­ная ў ста­лі­цы

Як ча­ла­век га­рад­скі, пра ста­ра­жыт­ныя аб­ра­ды, што на­шы прод­кі ла­дзі­лі на свя­ты, да пэў­на­га мо­ман­ту я ме­ла толь­кі кніж­нае ўяў­лен­не. Па­куль ад­ной­чы не па­еха­ла ка­ля­да­ваць з хлоп­ца­мі і дзяў­ча­та­мі з ар­га­ні­за­ва­най ка­лісь­ці пры Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Мак­сі­ма Тан­ка гіс­то­ры­ка-края­знаў­чай су­пол­кі «Дыя­ры­уш».

14-261

Па га­ра­дах і вёсках

«Мы лю­дзі ня­прос­тыя, ідзём з да­лё­ка­га краю, з-пад са­ма­га раю, Ка­зу з са­бой вя­дзём, Мядз­ве­дзя ву­чо­на­га, Анё­ла...» — та­кое дзіў­нае тлу­ма­чэн­не, зда­ва­ла­ся, цал­кам за­да­валь­ня­ла зу­сім не зна­ё­мых лю­дзей, да якіх гру­ка­ла­ся на­ша вя­сё­лая ка­ляд­ная кам­па­нія. Пры­нам­сі, у боль­шас­ці хат нам ад­чы­ня­лі і з за­да­валь­нен­нем пры­ма­лі. Мо­жа быць, та­му, што ка­ля­да­ва­лі мы ў не­вя­лі­кіх га­ра­дах і мяс­тэч­ках, дзе жы­ха­ры яшчэ не за­бы­лі ста­ра­даў­ніх тра­ды­цый прод­каў. Хоць ча­сам і губ­ля­лі­ся, не ве­да­ю­чы, што ра­біць і як рэ­ага­ваць на рап­тоў­на здранц­ве­лую Ка­зу ці Мядз­ве­дзя, які, атры­маў­шы аду­ка­цыю ў Смар­гон­скай ака­дэ­міі, так і рваў­ся па­ка­заць сваю ву­чо­насць.

Ды якіх толь­кі пер­са­на­жаў ні ва­дзі­лі з са­бой ка­ля­доў­шчы­кі! Тут ужо фан­та­зія не аб­мя­жоў­ва­ла­ся: апроч аба­вяз­ко­вых пе­ра­лі­ча­ных ге­ро­яў, у склад гур­та ўва­хо­дзі­лі і цы­га­ны, і ся­ля­не, і Конь, і ляс­ныя звя­ры, і ска­ма­ро­хі, пры­сут­ні­чаў на­ват Пар­ты­зан. Пад­рых­тоў­ка да ка­ля­да­ван­ня бы­ла сур'­ёз­ная: пра­дум­ва­лі­ся воб­ра­зы, пра­гра­ма, ства­ра­лі­ся кас­цю­мы. За ме­сяц да «ка­ляд­на­га се­зо­на» па­чы­на­лі­ся спеў­кі-рэ­пе­ты­цыі з пра­слу­хоў­ван­нем і пе­рай­ман­нем за­пі­са­ных эт­ног­ра­фа­мі спе­ваў ба­бу­лек-нось­бі­так тра­ды­цыі. І хоць не ўсе ка­ля­доў­шчы­кі ме­лі пра­фе­сій­ныя га­ла­сы, усё ад­но атрым­лі­ва­ла­ся над­звы­чай ду­шэў­на. Зрэш­ты, ці так ужо важ­ны пра­фе­сі­я­на­лізм, ка­лі леп­шыя зы­чан­ні і свет­лыя дум­кі ідуць ад чыс­та­га сэр­ца?

Пэў­на, дзя­ку­ю­чы гэ­та­му аб­са­лют­ная боль­шасць лю­дзей, да якіх у ха­ту за­хо­дзі­лі ка­ля­доў­шчы­кі, бы­лі ім са­праў­ды ра­ды і шчод­ра адо­рва­лі. Да­рэ­чы, не вар­та ду­маць, што ка­ля­да­ван­не ла­дзіц­ца для та­го, каб на­збі­раць па­час­тун­ку. З даў­ніх ча­соў куль­мі­на­цый­ным мо­ман­там гэ­тай дзеі з'яў­ля­ец­ца «смерць» і «ўваск­ра­сен­не» Ка­зы — сім­ва­ла но­ва­га го­да, сон­ца, даб­ра­бы­ту, пла­да­ві­тас­ці і ўра­джаю. Ка­лі Ка­за «па­мі­рае» (як за­кан­чва­ец­ца год, за­хо­дзіць сон­ца, збі­ра­ец­ца з па­лёў жы­та), яе трэ­ба «ажы­віць» ней­кім па­час­тун­кам — каб узы­шло но­вае сон­ца, на­стаў но­вы год, быў ба­га­тым но­вы ўра­джай. На­шы прод­кі доб­ра ра­зу­ме­лі: чым ле­пей яны адо­раць Ка­зу, тым боль­шы даб­ра­быт пры­цяг­нуць у сваю ха­ту.

Праў­да, зда­ра­ла­ся і та­кое, што да­во­дзі­ла­ся лі­та­раль­на вы­но­сіць ня­шчас­ную жы­вё­лі­ну на ру­ках (пры спро­бе па­ка­ля­да­ваць у кра­ме), аль­бо атры­маць у па­час­ту­нак толь­кі па­ла­він­ку блін­ца і на­ват па­кі­нуць усё на­ка­ля­да­ва­нае да­бро ў ад­ной з хат, бо гас­па­да­рам зу­сім не бы­ло ча­го даць ка­ляд­най гра­ма­дзе. І ўсё ж не­маг­чы­ма пе­ра­даць тую са­праў­ды цу­доў­ную ат­мас­фе­ру, ка­лі звы­чай­ныя лю­дзі са­мых роз­ных пра­фе­сій — вы­клад­чы­кі, гіс­то­ры­кі, мас­та­кі, пра­гра­міс­ты, юрыс­ты, а так­са­ма сту­дэн­ты збі­ра­лі­ся ра­зам і еха­лі ў яко­есь­ці ад­да­ле­нае бе­ла­рус­кае мяс­тэч­ка, каб ра­зам са свят­лом ка­ляд­най зор­кі нес­ці лю­дзям доб­рую вест­ку.

Ка­ля­доў­шчы­кам быць мод­на

Апош­нім ча­сам мно­гія эт­на­гра­фіч­ныя гур­ты спра­бу­юць вы­вес­ці тра­ды­цыю ка­ля­да­ван­ня з вё­сак і раз­ва­ру­шыць га­рад­скіх жы­ха­роў. Як вам та­кая кар­ці­на: з дзя­ся­так раз­ма­ля­ва­ных, у мас­ках, лю­дзей, апра­ну­тых у ка­жу­хі, ка­ля­сяць ка­ляд­ным ве­ча­рам па роз­ных ад­ра­сах усёй ста­лі­цы, на да­ма­фо­не на­бі­ра­юць код і, гу­ка­ючы «Ка­ля­да прый­шла!», пад спе­вы за­хо­дзяць у пад'­езд шмат­па­вяр­хо­ві­ка. Вя­до­ма, час­цей за ўсё ў ста­лі­цы ка­ля­доў­шчы­кі на­вед­ва­юць тыя ад­ра­сы, дзе іх за­га­дзя ча­ка­юць. Але бы­вае і та­кое, што па­чы­на­юць ха­дзіць па ўсім пад'­ез­дзе. Што зро­біш, ка­ля­да­ван­не — спра­ва не­прад­ка­заль­ная, а га­лоў­нае — су­цэль­на па­зі­тыў­ная. Та­му ка­лі рап­там у дзве­ры ва­шай га­рад­ской ква­тэ­ры па­гру­ка­юц­ца ней­кія лю­дзі і па­про­сяць да­зво­лу па­ка­ля­да­ваць, пус­кай­це іх хут­чэй, іна­чай па­ня­суць пры­зна­ча­нае вам шчас­це да су­се­да.

Што ні ка­жы, а «ка­ляд­ны рух», асаб­лі­ва ў ста­лі­цы, ува­хо­дзіць у мо­ду. Ка­ля­доў­шчы­каў за­пра­ша­юць у ква­тэ­ры, ка­тэдж­ныя па­сёл­кі, ка­ля­ду­юць на кар­па­та­ры­вах і ў офі­сах. З ад­на­го бо­ку, гэ­та да­во­лі дзіў­на, бо ста­ра­жыт­ны на­род­ны аб­рад пе­ра­тва­ра­ец­ца ў па­каз, а ча­сам на­ват мае і ка­мер­цый­ны ха­рак­тар. З ін­ша­га бо­ку, у су­час­ных рэа­лі­ях гэ­та, ба­дай, адзі­ны спо­саб рэ­кан­стру­я­ваць і за­ха­ваць тра­ды­цыю, рас­ка­заць пра яе лю­дзям.

Гэ­та так­са­ма мож­на спі­саць на па­ве­вы ча­су, і доб­ра, што хоць так, але лю­дзі адо­рва­юць ка­ля­ду. Сё­ле­та, ка­лі мы з гур­том ха­дзі­лі па мін­скіх ад­ра­сах, толь­кі не­каль­кі мі­на­коў, уба­чыў­шы на­ша дзіў­нае шэс­це на ву­лі­цы, ус­клік­ну­лі: «О, гэ­та ж ка­ля­доў­шчы­кі!», і ад­на ка­бе­та на­ват па­час­та­ва­ла нас. Боль­шасць жа лю­дзей прос­та не звяр­та­лі на ка­ля­доў­шчы­каў ува­гі.

Але ўсё-ткі па­доб­ныя рэ­чы зна­хо­дзяць вод­гук на­ват у сэр­цах тых, знеш­не абы­яка­вых.

Хо­чац­ца ве­рыць, што так яно і ёсць. Апроч ад­ра­джэн­ня ста­ра­жыт­ных аб­ра­даў, з'яў­ля­ец­ца мо­да на на­цы­я­наль­ныя ма­ты­вы ў адзен­ні і бе­ла­рус­кую мо­ву, якую пад­трым­лі­ва­юць вя­до­мыя асо­бы і буй­ныя кам­па­ніі. Зна­чыць, тра­ды­цыя жы­ве. І гэ­та пра­цэс не­зва­рот­ны, бо пас­ля зна­ём­ства з тра­ды­цый­най куль­ту­рай не­маг­чы­ма не за­ха­піц­ца ёю, і чым больш ты да­вед­ва­еш­ся, тым больш сха­ва­ных ба­гац­цяў ця­бе ча­кае.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».