Вы тут

«Экзамен» для сельсавета


Як да яго рых­ту­юц­ца і ка­му зда­юць?

На тэ­ры­то­рыі Свіс­лац­ка­га ра­ё­на 7 сель­са­ве­таў, і ў кож­ным з іх бу­дзе свой Дзень. Той, ка­лі прый­дзец­ца зда­ваць свое­асаб­лі­вы эк­за­мен па на­дзён­ных пы­тан­нях жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва. Зрэш­ты, ра­бо­та па яго пад­рых­тоў­цы па­чы­на­ец­ца за­га­дзя. А пас­ля за­вяр­шэн­ня Дня сель­са­ве­та «кроп­ка» не ста­віц­ца — трэ­ба вы­ра­шыць вы­яў­ле­ныя праб­ле­мы, якія па­зна­ча­ны ў пра­та­ко­ле да­ру­чэн­няў, за­цвер­джа­ным стар­шы­нёй ра­ён­на­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та.

Стар­шы­ня Свіс­лац­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Вік­тар СУ­БОТ­КА пра­па­нуе пе­ра­ка­нац­ца ў эфек­тыў­нас­ці та­кой фор­мы ра­бо­ты на пры­кла­дзе Дня По­ра­заў­ска­га сель­са­ве­та, які ад­быў­ся ў ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да.

Спа­чат­ку ства­ры­лі тры ра­бо­чыя гру­пы, пе­рад які­мі бы­ла па­стаў­ле­на за­да­ча пра­ана­лі­за­ваць ста­но­ві­шча спраў на тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та ў тых ці ін­шых сфе­рах — аду­ка­цыі, куль­ту­ры, ахо­вы зда­роўя, са­цы­яль­най аба­ро­ны, ганд­лю, бы­та­во­га і лаз­не­ва­га аб­слу­гоў­ван­ня, су­вя­зі, гра­мад­ска­га транс­пар­ту; ці пад­трым­лі­ва­юц­ца ў на­леж­ным са­ні­тар­ным ста­не на­се­ле­ныя пунк­ты, мо­гіл­кі…

У да­па­мо­гу ра­бо­чым гру­пам пад­рых­та­ва­лі па­мят­ку: на што звяр­нуць пер­ша­чар­го­вую ўва­гу. На­прык­лад, па пы­тан­нях ахо­вы зда­роўя — на за­бес­пя­чэн­не да­ступ­нас­ці пер­шай ме­ды­ка-са­ні­тар­най да­па­мо­гі жы­ха­рам па­сёл­ка По­ра­за­ва і ін­шых на­се­ле­ных пунк­таў сель­са­ве­та, якія ўва­хо­дзяць у зо­ну аб­слу­гоў­ван­ня ам­бу­ла­то­рый і ФА­Паў, на вы­ка­нан­не гра­фі­каў вы­ез­ду ту­ды ўра­чоў-спе­цы­я­ліс­таў, на ар­га­ні­за­цыю ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня льгот­ных ка­тэ­го­рый гра­ма­дзян. Па пы­тан­нях са­цы­яль­най аба­ро­ны — на па­трэ­бы ін­ва­лі­даў, адзі­но­кіх ве­тэ­ра­наў, шмат­дзет­ных сем'­яў. У пры­ват­нас­ці, ці за­бяс­пе­ча­ны яны па­лі­вам, ага­род­ні­най на зі­му? Ці ад­па­вя­дае жыл­лё про­ці­па­жар­ным нор­мам? Па пы­тан­нях ганд­лю — на асар­ты­мент та­ва­ру ў кра­мах, вы­ка­нан­не за­явак на­сель­ніц­тва, гра­фі­каў пры­быц­ця аў­та­ма­га­зі­наў.

Пры пад­рых­тоў­цы да Дня По­ра­заў­ска­га сель­са­ве­та чле­ны ра­бо­чай гру­пы па­він­ны бы­лі так­са­ма па­бы­ваць у сем'­ях, якія зна­хо­дзяц­ца ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы — вы­зна­чыць, якія там са­цы­яль­на-бы­та­выя ўмо­вы пра­жы­ван­ня, ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча, ці пра­ца­ўлад­ка­ва­ны баць­кі, ці за­бяс­пе­ча­ны дзе­ці ўсім не­аб­ход­ным для на­ву­чан­ня ў шко­ле і вы­ка­нан­ня хат­ніх за­дан­няў?

Не­па­срэд­на ў Дзень По­ра­заў­ска­га сель­са­ве­та ўсе праб­лем­ныя пы­тан­ні, якія вы­яві­лі­ся ра­бо­чы­мі гру­па­мі ў хо­дзе ма­ні­то­рын­гу, а так­са­ма пры­ёму мяс­цо­вых жы­ха­роў стар­шы­нёй Свіс­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­рам АНІ­ШЧЫ­КАМ, бы­лі аб­мер­ка­ва­ны, так бы мо­віць, вя­лі­кай та­ла­кой — з удзе­лам кі­раў­ні­коў ра­ён­ных служ­баў, прад­пры­ем­стваў, сель­вы­кан­ка­маў, ста­рас­таў, дэ­пу­та­таў і ін­шых за­ці­каў­ле­ных гра­ма­дзян. Вы­ні­кам гэ­та­га па­ся­джэн­ня стаў план ме­ра­пры­ем­стваў па вы­ка­нан­ні да­ру­чэн­няў стар­шы­ні ра­ён­на­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та. Да­ку­мент вель­мі кан­крэт­ны — з ука­зан­нем, хто ад­каз­вае за вы­ка­нан­не та­го ці ін­ша­га да­ру­чэн­ня і ў якія тэр­мі­ны па­ві­нен гэ­та зра­біць.

Сі­ту­а­цыі, ка­неш­не, роз­ныя. У не­ка­то­рых вы­пад­ках (на­прык­лад, са­дзей­ні­чан­не ў афарм­лен­ні да­ку­мен­таў для пры­зна­чэн­ня да­па­мо­гі на ўтры­ман­не дзя­цей сем'­ям пе­ра­ся­лен­цаў з Укра­і­ны, кас­ме­тыч­ны ра­монт кра­мы ў вёс­цы Са­коль­ні­кі і за­бес­пя­чэн­не на­леж­на­га тэм­пе­ра­тур­на­га рэ­жы­му ў ма­га­зі­не «Ін­тэр'­ер» па­сёл­ка По­ра­за­ва, ра­монт і ад­наў­лен­не ра­бо­ты ка­вяр­ні, лік­ві­да­цыя ава­рый­на­га дрэ­ва) ме­ры пры­ма­юц­ца не­ад­клад­на. Для вы­ра­шэн­ня ін­шых праб­лем ча­су па­тра­бу­ец­ца больш, але ў лю­бым вы­пад­ку вы­ка­наў­ца кож­на­га да­ру­чэн­ня па­ві­нен па­даць ін­фар­ма­цыю пра зроб­ле­нае ў По­ра­заў­скі сель­вы­кан­кам.

Да­рэ­чы, прак­тыч­на ўсе да­ру­чэн­ні, што бы­лі да­дзе­ны пры пра­вя­дзен­ні ле­тась Дня Ха­ня­віц­ка­га сель­са­ве­та, ужо вы­ка­на­ны, па­ве­да­міў стар­шы­ня Свіс­лац­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Вік­тар Су­бот­ка. А спра­ва­зда­ча аб хо­дзе вы­ка­нан­ня ўсіх «по­ра­заў­скіх» да­ру­чэн­няў бу­дзе за­слу­ха­на ў лю­тым пад­час на­ступ­на­га Дня сель­са­ве­та — на гэ­ты раз Вер­да­міц­ка­га.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.